• Блог Гродно s13
  • Блог Гродно s13.ru
  • Афиша Гродно Онлайн радио Отдых в Гродно Объявления Реклама
  • ЗабылРегистрация
  • Даведаліся, чым здзіўляе турыстаў незвычайны неагатычны касцёл на Шчучыншчыне

    • 5342
    • 09 апреля 2023, 06:58
    • Щучинпамятники архитектурывидеоисториякостел
    Даведаліся, чым здзіўляе турыстаў незвычайны неагатычны касцёл на Шчучыншчыне

    Старыя Васілішкі сёння – маленькая вёсачка, якая, нягледзячы на свае памеры, па праву лічыцца важным турыстычным і гісторыка-культурным пунктам на карце нашай краіны. Бо над вёскай узвышаецца велічны касцёл святых Пятра і Паўла. Гэты храм вабіць турыстаў з розных куткоў Беларусі і мае чым здзівіць нават самых дасведчаных падарожнікаў. Таму dzyannica.by вырашыла падрабязней пазнаёміцца з цікавосткамі старавасілішкаўскага касцёла і даведацца, чым жа ўнікальны гэты аб’ект.

    Храм атрымаўся шыкоўным. Падыходзячы да яго магутных муроў, адразу адчуваеш моцную энергетыку гэтага месца. Сам будынак уяўляе сабой прамавугольную базіліку з дзвюма вежамі-званіцамі з гранёнымі шпілямі, якія, нібы крылы, узносяць храм у нябёсы. Здавалася б, ужо нішто не зможа па прыгажосці пераўзысці знешні выгляд гэтага храма. Аднак такія думкі знікаюць, калі заходзіш унутр. Адразу ж кідаецца ў вочы хараство інтэр’ера касцёла.

    Унутры храма тры часткі-нефы аддзяляюцца васьмю магутнымі калонамі, на якіх устаноўлены скульптуры апосталаў. Прыгожы ансамбль утвараюць бакавыя барэльефы і аконныя вітражы, на якіх адлюстраваны Крыжовы шлях Ісуса Хрыста. Унутры касцёла знаходзіцца пяць драўляных алтароў, выразаных, як і лавы для вернікаў, у гатычным стылі. Таксама інтэр’ер храма дапаўняе амбон, які раней выкарыстоўваўся для ўзмацнення голасу святара.

    Унікальнымі для нашай краіны можна лічыць ляпныя пячоры, створаныя з гіпсу і алебастру. Яны знаходзяцца ў левым нефе храма і адлюстроўваюць біблейскія сюжэты. Скульптуры на іх паказваюць розныя этапы з жыцця Ісуса Хрыста. Што цікава, пячора мае другі ярус, на які можна падняцца па прыступках.

    Інтэр’ер храма ўпрыгожваюць шматлікія фрэскі, абразы, якія разам са скульптурамі і вытанчанай разьбой па дрэве робяць касцёл святых Пятра і Паўла сапраўдным творам мастацтва.

    На хорах касцёла ўзвышаецца даволі рэдкі для сённяшняй Беларусі класічны барочны арган на дзесяць рэгістраў. Дакладна невядомы час яго пабудовы. Аднак па сваіх характарыстыках гэты арган мае дыяпазон, характэрны для інструментаў канца 18 стагоддзя. Вядома, што падобныя арганы вырабляліся з 1760-х па 1830-я гады. Дарэчы, мяркуецца, што тутэйшы музычны інструмент быў зроблены тымі ж адмыслоўцамі, што займаліся будаўніцтвам аргана ў Будслаўскім касцёле – нямецкімі майстрамі з сям’і Ятцан.

    Спачатку арган знаходзіўся ў старым драўляным касцёле, а потым быў перанесены ў сучасны. Вялікае значэнне аргану надаў архітэктар новага храма Канстанцін Вайцяхоўскі, які праектаваў будынак такім чынам, каб палепшыць акустыку і ўзмацніць яго гучанне.

    Нягледзячы на тое, што ў часы ваяўнічага атэізму касцёл адабралі ў вернікаў, святыня моцна не пацярпела, але пра арган, на жаль, таго сказаць нельга. Ён быў пашкоджаны вандаламі і патрабаваў аднаўлення.

    Рэстаўрацыя музычнага інструмента пачалася ў 2013 годзе, гэтую справу даверылі майстрам з Расіі. Стан аргана быў кепскі, таму рамонт зацягнуўся, аднак у 2017 годзе ён загучаў. Як кажа пробашч парафіі ксёндз Збігнеў Драгула, працы па рэстаўрацыі музычнага інструмента яшчэ не скончаны да канца і выкананы прыкладна на 95%. Але гэта не перашкаджае радаваць парафіян і гасцей касцёла цудоўнай музыкай.

    Да сённяшніх дзён храм выдатна захаваўся. Сёння аб ім клапоціцца пробашч парафіі ксёндз Збігнеў Драгула, які служыць тут з 1999 года. Нягледзячы на добры агульны стан будынка, некаторыя праблемы часам узнікаюць. Так, у 2005 годзе звонку касцёла былі заменены разбураныя цагліны, якія ўжо не маглі эфектыўна выконваць нясучую функцыю. Тады з рэстаўрацыяй дапамагалі спецыялісты, якія аднаўлялі Мірскі і Нясвіжскі замкі. Важным для любога будынка з’яўляецца адвод вады. Дзеля аховы храма вакол яго была зроблена адмостка, а на прыкасцёльнай тэрыторыі – невялікія каналы, па якіх вада сыходзіць без шкоды для будынка. У перспектыве тут плануюцца працы па рамонце даху касцёла.

    Нягледзячы на малую колькасць прыхаджан, парафія ў Старых Васілішках актыўна жыве. Штогод на фэст, прысвечаны ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, сюды з’язджаецца шмат людзей, таму мерапрыемства праходзіць маштабна. Вялікая колькасць турыстаў з усёй Беларусі наведвае гэтыя мясціны. Экскурсіі па музеі Чэслава Немэна абавязкова завітваюць і ў мясцовы касцёл, які мы з гонарам можам называць духоўнай жамчужынай Шчучыншчыны.


    Читайте по теме:

    • 2816 Таямніцы і рэліквіі: царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы
    • 22221 Вагнер в Гродно: история яркого дома, который видели все горожане
    • 5302 Дань памяти, преданности и торжества любви: история появления гродненского монастыря бригиток
    • 4289 Фотофакт: как сегодня выглядит Кревский замок в Гродненской области
    • 8189 Обидно, когда одно колесо едет дальше, а ты с машиной уже нет. Видео из Лиды
    • 13757 Реконструкция в самом разгаре: бывший Гродненский пивзавод обретает новый образ

    Комментирование записи закрыто!

    • 6359
    • Как в Беларуси садовый домик оформить в жилой, рассказал депутат

    Возможность «переехать» в деревню из садового товарищества дает новый указ.

    • 9896
    • Уже ездят по деревням и колхозам: как в Беларуси ищут «вешалок» для льготной растаможки машин

    Однако льготниками, растаможившими на себя дорогие авто, всё чаще интересуются налоговые органы.

    • 4289
    • Фотофакт: как сегодня выглядит Кревский замок в Гродненской области

    Это был первый в Беларуси замок, полностью построенный из камня. Толщина стен составляла 2,5 метра, высота - 12-13 метров.

    • 22179
    • Ждать ли белорусам тепла от начала лета? Подробный прогноз погоды от Дмитрия Рябова

    Сохранится дефицит осадков, пожароопасность лесов продолжит расти. Но впереди очень теплая и комфортная погода.

    • 8097
    • Вы даже не знали, но в Беларуси за клумбу у подъезда могут выписать штраф до 3700 рублей

    Если белорусы не получили разрешение городских властей, то за посадку растений во дворе или уложенную плитку их могут штрафовать.

    • 9239
    • Знаете, как обзывали друг друга маленькие гродненцы 100 лет назад?

    Оцените женскую мстительность и детскую фантазию наших прабабушек и прадедов.

    • 7555
    • Сколько стоят купальники в новом сезоне и какие модели будут носить белоруски этим летом

    Какие купальники могут купить белоруски и сколько придется потратить на пляжный гардероб.

    Все новости

    Сегодня читают:

    • 22179Ждать ли белорусам тепла от начала лета? Подробный прогноз погоды от Дмитрия РябоваЖдать ли белорусам тепла от начала лета? Подробный прогноз погоды от Дмитрия Рябова
    • 9896Уже ездят по деревням и колхозам: как в Беларуси ищут «вешалок» для льготной растаможки машинУже ездят по деревням и колхозам: как в Беларуси ищут «вешалок» для льготной растаможки машин
    • 9239Знаете, как обзывали друг друга маленькие гродненцы 100 лет назад?Знаете, как обзывали друг друга маленькие гродненцы 100 лет назад?
    • 8097Вы даже не знали, но в Беларуси за клумбу у подъезда могут выписать штраф до 3700 рублейВы даже не знали, но в Беларуси за клумбу у подъезда могут выписать штраф до 3700 рублей
  • Блог Гродно s13
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц
      • Афиша Гродно
    • Блог Гродно s13
    • Отдых в Гродно
    • Все заведения
    • Блог Гродно s13
    • Последние объявления
    • Все объявления
    • Добавить объявление
    • Блог Гродно s13
    • Блог s13 города Гродно — последние события города и области.Использование материалов доспускается при условии активной индексируемой и прямой гиперссылки на страницу первоисточника. УНП 590954484 ИП Чаботько С.В.
    • Top.Mail.Ru
    • Посещения — 00 000Просмотров — 000 000