На цэнтральнай плошчы Гродна высіцца вось такі будынак. Ён добра вядомы краязнаўцам як Баторыеўка, але яго сувязь з каралём Баторыем ставіцца многімі гісторыкамі пад сумненне.
Рэканструкцыя зроблена блогерам Asnoru на падставе прац польскага даследчыка - Пятра Яцэка Ямскага. Былая нерухомасць Сапегаў, а пазней каралеўская рэзідэнцыя Аўгуста Моцнага, калісьці магла выглядаць прыкладна так, як паказана нiжэй.
А над цяперашняй вуліцай Карла Маркса некалі існаваў пераход ад касцёла да Баторыеўкi. Верагодна, ім карыстаўся кароль Аўгуст Моцны, праходзячы з касцёла ў сваю рэзідэнцыю.
Калі ж у Гродна праходзілі сеймы Рэчы Паспалітай яны адбывалiся ў памяшканні будынка сеймавай залы. Яе корпус знаходзіўся на месцы пары дамоў, на сучаснай вуліцы Карла Маркса, і быў звязаны з асноўным корпусам пераходам.
Так вось выглядаў інтэр'ер гэтага корпуса.Часам гэты малюнак памылкова прымаюць за малюнак сеймавай залы ў Новым Замку, якая стала прымаць сеймы пазней ды ўжо пры іншых каралях.
А вось самыя вядомыя з былых насельнікаў палаца. Казiмiр Сапега
Аўгуст Моцны
Дарэчы, у часы знаходжання ў будынку жаночай гімназіі ў ім навучалася пісьменніца Зоська Верас.
«Зеленое» оформление, почти фанатичное внимание к деталям и постоянный шеф, который ежедневно будет лично готовить для гостей. Что предложит гродненцам новый ресторан?
В настоящее время без опроса всех лиц, присутствовавших на месте происшествия, принять объективное решение по материалу проверки не представляется возможным.