Кніга "Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў" – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.
"Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці "Сотнікаў", а таксама незавершаная аўтабіяграфія", - гаворыцца ў прадмове да выдання. -"Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці "Апошні баец", які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце "Чырвоная змена" скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці В. Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы ізапісы з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў "голымі ідэямі" і якія даюць пэўнае ўяўленне пра "творчую кухню"."
Калі ў канцы 1970-ых гадоў Быкаў з’ехаў з Гродна ў Мінск, з сабой ён забраў і паперы, але, як высветлілася, шмат што засталося ў Гродне, і пра гэтую частку архіву Быкава практычна ніхто не ведаў. Знайшоў і падрыхтаваў да друку частку матэрыялаў гарадзенскага архіву Васіля Быкава па замове "Гарадзенскай бібліятэкі" Сяргей Шапран - вядомы даследчык жыцця і творчасці пісьменніка.
Павел Мажэйка, адзін з каардынатараў выдавецкай ініцыятывы "Гарадзенская бібліятэка":
- У Сяргея Шапрана я бачыў велізарныя стосы папер архіву Быкава, і ён не дзеліць яго на гарадзенскі і не гарадзенскі. Напрыклад, Сяргей Шапран мае некалькі нецэнзураваных варыянтаў вядомых твораў пісьменніка, у тым ліку "Мёртвым не баліць". Безумоўна, ёсць яшчэ што выдаваць, але пакуль дакладных планаў на гэты конт не маем.
Кнігу "Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў" можна будзе набыць падчас прэзентацый і ў некаторых кнігарнях па вельмі даступных коштах. У Мінску кнігарні замаўляюць выданне вельмі ахвотна, у Гродна з гэтым цяжэй.
Першыя прэзентацыі кнігі выдавецкая ініцыятыва "Гарадзенская бібліятэка" плануе ўжо на сакавік, пiша "Твой Стыль".
И хотя ремонт теплосетей был запланирован заранее с предположительным расчетом на теплую майскую погоду, прогнозы не сбылись и гродненцы натурально мерзнут накануне лета.
На 2022 год был запланирован текущий ремонт. Когда провели обследование, выявились некоторые дефекты пролетного строения, снижающие его несущую способность. Поэтому текущий ремонт перерос в капитальный....
По итогам марта в Гродно было продано 219 квартир, по итогам апреля – на 18,7% больше: 260. Таких цифр не было как минимум в течении 5-и последних лет.
Ночью 23-летний парень употреблял спиртные напитки. Созвонившись с потерпевшим, попросил, чтобы он отвез его домой. Однако владелец автомобиля отказал. Тут все и началось, закончившись возбуждение уголовного...
Сухая и ветреная погода привела к тому, что в некоторых районах Беларуси ввели запреты и ограничения на посещение лесов. В список попали некоторые районы Гродненской области.