Блог Гродно s13

У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі

Непадалёк ад Жыровіч ёсць цікавае месца пад назвай «Эдэмскі сад». Калі быць дакладней, то гэта заасад на тэрыторыі Старых Жыровіч, які ўваходзіць у састаў манастыра. Стваралі яго саматугам манахі і паслушнікі, піша «Звязда»..

А што тут было раней? Пустыр і руіны сядзібы вяльможы Аляксандра Солтана. Менавіта тут у 1470 годзе быў здабыты абраз Жыровіцкай Божай Маці. Зараснікі тут былі да 2010 года, пакуль гэтыя землі належалі Жыровіцкаму манастыру.

Сёння плошча «Эдэмскага саду» складае 55 гектараў. Мы пабывалі ў той яго частцы, дзе размешчаны капліца, руіны старога маёнтка і вальеры з жывёламі. Тут і вярблюды, і ваўкі, і паўліны, і нават буры мядзведзь, які пры выглядзе наведвальнікаў тэатральна забраўся ў ванну на тэрыторыі сваёй вальеры. Асабліва ўразілі мілыя зайчыкі, якія з цікаўнасцю зазіралі ў аб’ектыў фотаапарата. Усе гадаванцы жывуць у прасторных вальерах. Большасць звяроў была перададзена ў дар манастыру.

А яшчэ тут ёсць вялікі яблыневы сад плошчай 22 га, птушкаферма, свінаферма, статак парнакапытных і рыбная гаспадарка.
Уваход вольны, аднак непадалёк ад капліцы ёсць скарбонка, у якую можна пакласці ахвяраванне на ўтрыманне жывёл.

Категории: Жировичи, животные, мова, интересно знать, фото