З 11 лістапада ў Новым замку пачынае працаваць выстаўка «Гродна сам і пра сябе».
— Наш горад натхняў і працягвае натхняць на творчасць многія пакаленні мастакоў. Нездарма самая першая выява беларускага горада – гравюра «Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве», зробленая мастакамі Гансам Адэльгаўзерам і Мацеем Цюнтам у 1567–1568 гг., - гавораць у музеi.
Гэтая выстаўка прадстаўляе сабой своеасаблівы летапіс Гродна за апошнія сто гадоў, створаны мастакамі, якія жылі ў нашым горадзе або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў. Экспазіцыя дапоўнена кнігамі і часопісамі з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі.
— Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, работы якіх прадстаўлены на выстаўцы, можна з дапамогай пададзены ніжэй QR-код. Па QR-коду таксама ёсць магчымасць убачыць, як выглядае гэтая частка горада зараз.
Уваходны білет для школьнікаў – 1,5 руб;
Для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 2 руб;
До сих пор некоторые блюда все еще продолжают оставаться невостребованными, соответственно часть уже приготовленной пищи идет в отходы. Но доля отходов при этом снижается.