На абрывістым беразе ракі Віліі каля вёскі Жодзішкі Смаргонскага раёна ёсць штучны скаладром, расказвае TG-канал Onlíner па-беларуску.
Што гэта такое?
Гэтае месца на беразе Віліі называецца Белая гара. У самым пачатку 1990-х пры ўдзеле Федэрацыі турызму Беларусі тут з'явілася выкладзеная з камянёў траса — штучны скаладром пад адкрытым небам. Унікальны ў сваім родзе аб'ект для краіны, якая не мае сваіх гор.
Відавочна, валуны не проста зваленыя ў кучу, а надзейна змацаваныя адзін з адным. Канструкцыі больш за 30 гадоў, а яна дагэтуль не развалілася і не абрынулася ў раку.
У 1990-х тут праходзілі турзлёты, трэніраваліся скалалазы і нават праводзіліся спаборніцтвы па альпінізму. Шкада, месца не атрымала далейшага развіцця. Цяпер яно прыцягвае ў асноўным байдарачнікаў і аматараў нестандартных маршрутаў.
Згодна з водгукамі ў інтэрнэце, узыходжанне на вяршыню, роўна як і спуск, дораць яркія эмоцыі. Зрэшты, многія прыязджаюць сюды проста дзеля прыгожых фатаграфій на камянях.
Захацелася пабываць тут?
Вось каардынаты: 54.640629, 26.401372. Толькі будзьце асцярожныя і лепш прыязджайце сюды вясной, у сухое надвор'е.
Предварительно открытие движения по Новому мосту намечено на 17 апреля. В жёсткий график специалисты укладываются. По некоторым позициям идут даже с опережением.
Несмотря на общее снижение спроса на начинающих специалистов в IT-сфере, многие люди, желающие сменить профессию, выбирают IT и, в частности, направление ручного тестирования ПО.