• Цукерня, кавярня і буслы на сцэне. Заглядваем у гастранамічнае мінулае Гродна

    Цукерня, кавярня і буслы на сцэне. Заглядваем у гастранамічнае мінулае Гродна

    Зараз прытуліцца за столікам у кавярні – проста. Месцаў утульных шмат, барысты і латэ зробяць, і пенкай намалююць у кубку прыгажосць ды і выбар досыць вялікі. Але як бавілі час гарадзенцы 50-100 гадоў таму?

    Што замаўлялі ў кавярнях? Дзе, напрыклад, частаваліся салодкім? Гэта вельмі зацікавіла zimmes.by, але закапацца ў архівы і знікнуць там на гады – яны не адважыліся так доўга заставацца без эспрэса.

    Заглядваем у гастранамічнае мінулае Гродна

    Таму за дапамогай звярнуліся да ветлівых навукоўцаў і гісторыкаў у Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Выдатныя спецыялісты па нашаму сціпламу меркаванню і хутка адгукнуліся. Здаецца нам, усё ж гэта важная справа – вывучаць не толькі войны ды палітыканства праз стагоддзі, але і звычкі і жыццё простых людзей, іх штодзённую рутыну, параўноўваць той час і сённяшні.

    Густ, напрыклад, у той самай каве ці салодкіх пачастунках могуць сказаць таксама шмат цікавага. Вось вы ведаеце, чым ласаваліся вашыя дзядуля і бабуля? А зараз ужо будзеце. Можа, у Гродне з’явяцца тыя самыя пірожныя з пачатку 20-га стагоддзя? Таму далей – даследаванне з гродзенскіх кавярняў і цукерняў.

    Вы, можа, не здагадваліся, але ў міжваеннай Гародні было шмат кавярняў. Адсюль пытанні самыя ўзніклі: а якія стравы карысталіся папулярнасцю ў гарадзенцаў? Што сёння можна было б вярнуць на сталы? Гэтыя пытанні настолькі цікавыя, што супрацоўнікі Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі вырашылі прысвяціць гэтаму цэлы артыкул.

    Цукерня Юзафа Катоўскага

    Геатэг: вуліца Дамініканская, недалёка ад сучаснага будынку ўнівермага.

    Тут стаяў трохпавярховы дом з прыгожымі балконамі. На першым паверсе працавала цукерня, дзе прадавалі торты. Памяшканне было ўпрыгожана пальмамі і чатырма більярднымі сталамі. Вечарамі там граў аркестр. Кандытарскія вырабы, як успаміналі сведкі таго часу, былі вельмі смачныя. Фірменымі стравамі кухні былі пончыкі з вішнямі і вырабы з шакаладу.

    Геатэг: парк Жылібера.

    Каля ўваходу ў парк Жылібера размяшчалася яшчэ адна кавярня Юзафа Катоўскага – летняя. Сваім выглядам яна прыцягвала шмат наведвальнікаў.

    Дарэчы кажучы, Юзаф Катоўскі памёр у 1930 годзе. Ягоная асоба была, як сведчаць тагачасныя медыя, прыкметнай сярод публікі. Газеты тады паведамілі, што пастаянныя наведвальнікі шкадуюць аб закрыцці адзінай кавярні ў сталічным стылі, дзе збіралася культурная эліта Гродна.

    Цукерня Леанарда Шыпоўскага

    Геатэг: сучасная вуліца Сацыялістычная.

    Там былі новыя столікі з белымі мармуровымі сталешніцамі і піяніна. Сцэну расфарбавалі  матылямі і бусламі. Вечарамі ў цукерні граў музычны дуэт. Нагадвае сённяшнія імпрэзы ў гродзенскіх кафэ, так? А вы кажаце івэнт-маркетынг змяніўся. Ну праўда што.

    Кавярню любіла наведваць гродзенская моладзь. Перад паходам у кінатэтар «Пан» (сёння – «Чырвоная зорка») закупаліся пончыкамі.

    Сярэднезаможныя гродзенцы замаўлялі ў кандытарскай Шыпоўскага печыва для сямейных святаў, што было вядома далёка за межамі Гродна. З 1925 года ў Шыпоўскага можна было замовіць катлеты, біфштэксы і сасіскі. З прыходам савецкай улады ў кавярні адчынілі сталоўку.

    Будынак, дзе знаходзілася кавярня пана Шыпоўскага, не захаваўся. На ягоным месцы сёння размяшчаецца сквер.

    Цукерня «Орыент»

    Геатэг: вуліца Дамініканская.

    Гаспадаром цукерні быў пан Васілевіч. Зорак Мішлен у тыя часы яшчэ не было, але ж можна ганарыцца айчыннымі кандытарскімі вырабамі – па звесткам міні-даследавання на сусветнай выставе ў Ніццы ўладальнік кавярні атрымаў залаты медаль. Французам спадабалася відавочна.

    Фішкай кавярні, як сведчыць сама назва, былі ўсходнія слодычы. Яны вырабляліся з арэхаў, мёду, шакаладу ды какао. Тут можна было з’есці кавалачак халвы і замовіць кубачак кавы, зроблены на кавамашыне. Не абы што ў тыя гады.

    У кавярні падавалі яшчэ «бузу» – асаблівы від квасу. Напой нагадваў малочны кактэйль і быў любімым пачастункам гарадзенцаў. Хочаце паспрабаваць? Дык мы зараз! Хвіліначку.

    Мы ж не проста так дзякавалі Гродзенскаму музею гісторыі рэлігіі за дапамогу. Знайшлі рэцэпт той самай «бузы».

    Гэта рэканструяваны рэцэпт гродзенскай бузы. Ведайце, што замест геркулесавых пласцінак могуць таксама выкарыстоўвацца пшоныя або ячныя крупы.

    Інгрэдыенты:

    4 літры вады.

    1-2 ст. лыжка мукі.

    500 г. геркулеса.

    150 г. цукру.

    1 ч. лыжка дрожджаў.

    50 г сметанковага масла.

    Прыгатаванне: Геркулес расцерсці ў муку, апарыць кіпенем, дадаць прасушаную муку і гарачае масла. Астудзіць да пакаёвай тэмпературы, дадаць дрожджы і цукар, разведзеныя ў цёплай вадзе. Даць усяму падняцца і забрадзіць.

    Пасля працадзіць праз сіта, заліць яшчэ вады і зноў працадзіць. На выхадзе атрымліваецца густы пенны напой, які пэўны час павінен пастаяць, каб дабрадзіць. Чым даўжэй стаіць напой, тым больш моцны ён будзе. Поспехаў у прыгатаванні!

    Дзякуй за дапамогу ў напісанні артыкула гродзенскаму гісторыку Андрэю Вашкевічу.


    Читайте по теме:


    Комментирование записи закрыто!

  • Сокращение потребления водки составило 2,2%. А вот с мясом динамика обратная — продажи продуктов мясоперерабатывающей промышленности выросли.

    По одной из версий, к пожару могло привести неосторожное обращение с огнем при приготовлении пищи.

    Несмотря на то, что подозреваемого задержали с деньгами, свою причастность к делу и к этим денежным средствам задержанный отрицал.

    Психиатры на первичном приеме диагностируют расстройства, связанные с употреблением алкоголя, у 3-5% белорусов.

    От размера бюджета прожиточного минимума зависит выплата некоторых детских пособий, а также минимальных трудовых и социальных пенсии.

    Новые подъёмники отличаются от предшественников не только своей презентабельностью, но и дополнительными опциями, которые обеспечивают комфорт и безопасность.

    Когда незнакомка спустилась в подземный переход, он, ничего не говоря, ударил ее рукой в голову и стал вырывать сумку.

    Все новости