Рашэнне пра змены прыняла Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне на падставе шматлікіх зваротаў гродзенцаў. Новы расклад аўтобусаў ужо апублікаваны. Адлегласці пралічвалі з дапамогай спецыяльнай праграмы, каб развесці маршруты паводле інтэрвалаў, удакладнілі на “Гродна Плюс”. Сапраўды, у Гродне часта, напрыклад, адзін маршрут можа адыходзіць праз невялікі прамежак часу пасля другога, а трэцяга даводзіцца чакаць амаль гадзіну.
Анансавалі і абнаўленне таблічак з раскладам. На іх абнаўляюць колеравую гаму, прыводзяць іх да адзінага выгляду. Час, у які прыедзе аўтобус, што кіруецца ў парк, будзе вылучаны чорным, час для працоўных дзён - сінім, для выхадных - чырвоным. Асобныя таблічкі будуць і для маршрутак.
Новыя таблічкі. Скрыншот рэпартажа "Гродна Плюс"
Бачна, што змены дызайну таблічак з раскладам неістотныя. Асноўны прынцып арганізацыі захоўваецца: злева нумар маршруту, уверсе - гадзіны, а на перасячэнні трэба шукаць хвіліны, у якія прыязджае транспарт. Каб адшукаць патрэбны вам час прыбыцця, трэба валодаць дастатковай уважлівасцю, а госці гораду мусяць выпрацаваць і пэўны навык. У 2020 годзе нават была створана петыцыя з просьбай перапрацаваць таблички раскладу на больш зручныя. Прадстаўнік гарвыканкаму адказаў тады, што змяняць інфармацыйныя табліцы на прыпыначных пунктах у Гродне “ў цяперашні час немэтазгодна”.
Гадзіны ў верхнім шэрагу могуць і не дапісаць, тады пошук часу робіцца яшчэ цікавейшым
У Мінску шэрагамі, у Вільні круглае
Вядома ж, кожны горад распрацоўвае расклад і дызайн як лічыць патрэбным. У Мінску, напрыклад, гэта проста шэрагі з поўным часам прыбыцця да кожнага маршрута, без пошуку на перасячэннях. Падобным чынам выглядаюць расклады ў Брэсце, Віцебску, Жодзіне, іншых гарадах Беларусі.
Расклад у Мінску
У Польшчы найчасцей расклад арганізаваны шэрагамі, дзе ў пачатку кожнага стаіць гадзіна прыбыцця, далей пералічаны хвіліны. Яго размяшчаюць на сценцы прыпынку на ўзроўні вачэй. Для кожнага нумару маршруту пазначаны кірунак, асобна вылучаныя спісы для працоўных і для выхадных дзён, сбоку дададзены пералік усіх прыпынкаў.
Расклад у ВаршавеРасклад у Легніцы. Фота: fakty.lca.plРасклад у Быдгошчы. Фота: bydgoszcz.tvp.pl
У сталіцы іншага суседа, Вільні, расклад змешчаны ў празрыстыя пластыкавыя цыліндры на слупах. Яны таксама прымацаваныя на ўзроўне вачэй і іх можна круціць, пакуль не знойдзеш патрэбны час. Ёсць і электронныя табло. На іх паказаны нумар рэйса і час прыбыцця, наяўнасць кандыцыянера, wi-fi і ўваходу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Расклад у ВільніЭлектронны расклад у Вільні. Фота inwander.ruМарыанске-Лазне, Чэхія. Фота marianky.ru
Дзе яшчэ можна шукаць расклад транспарту ў Гродне
Акрамя традыцыйных таблічак на прыпынках з 2018 года ў Гродне з’явілася яшчэ каля дзясятка электронных табло. Падобна, што да моманту замены звычайных таблічак на ўсіх прыпынках у Гродне давядзецца карыстацца электроннымі сервісамі і дадаткамі:
grodno.btrans.by;
zippybus.com/grodno (дадатак ZippyBus для смартфонаў, бот t.me/zippybus_bot);
дататак Goes.
Як хутка прыедзе аўтобус на канкрэтны прыпынак, можна паглядзець на рэсурсе bus.ap1.by Пазначана, што час прыбыцця - арыентыровачны. Сачыць анлайн за транспартам, які кіруецца на прыпынак, можна і з дапамогай сервісу Yandex.by.
Ранее мошенники звонили с иностранных номеров. Теперь стали известны факты звонков с белорусских номеров с использованием SIM-карт, попавших к неизвестным лицам обманным путем.
В связи с ростом производственных мощностей ООО «СПЕЦСЕРВИС-БДА» в своём коллективе ждёт швей и специалистов по продажам. Зарплата от 2000 рублей + соцпакет и медстраховка.