• Глядзіце, як затапіла Гродна ў красавіку 1958 года

    Глядзіце, як затапіла Гродна ў красавіку 1958 года

    64 гады таму ў Гродне адбылася самая вялікая паводка ў гісторыі горада. Нёман падняўся на 8 метраў — гэта на 6 метраў вышэй за набярэжную. Па рацэ ў цэнтры горада плылі крыгі з хлявамі і жывёламі, быў затоплены піўзавод і ўсе дамы, якія знаходзіліся на набярэжных Нёмана. Разам з Hrodna.life ўспамінаем той падступны красавік 1958 года.

    З тых падзей захавалася шмат здымкаў і ўспамінаў. Падрабязна пра патоп пісалі краязнаўцы Віктар Саяпін і Аляксандр Яршоў у кнізе «Гродненские наводнения в воспоминаниях и фотографиях».

    Набярэжная Нёмана

    Прычыны шматлікіх паводак у гісторыі Гродна — не толькі вясновае раставанне снягоў, але і, напрыклад, моцныя залевы і навальніцы. Папярэднікамі патопу 1958 года былі паводкі XIX стагоддзя, у выніку якіх абвалілася частка Каложы, а таксама паводка 1931 года. Тады ўзровень вады ў Нёмане падняўся на 6 метраў і 18 сантыметраў.

    Віктар Саяпін пісаў, што ў 1958 годзе нічога не прадвяшчала надзвычайнай сітуацыі. Зімой снегу выпала не больш, чым у папярэднія гады.

    Аляксандр Яршоў, у час паводкі — 10 гадоў

    — Я быў маленькім, але паводку вельмі добра памятаю. Мне здаецца, усё адбылося 1 красавіка, бо тады ўсё яшчэ жартавалі. Зіма была зацяжная і напярэдадні ноччу выпаў моцны снег. Яго было столькі — проста жах. А раніцай дала адліга і ўсё стала хутка раставаць. Уся гэтая вада з горада і палёў ішла ў Нёман, плюс там яшчэ крыгі былі. І тады пачаўся патоп.

    Від на затоплены рачны вакзал

    Від на тонкасуконны камбінат

    Каля лесапільні, памятаю, ваенныя на сваіх амфібіях здымалі свінню з крыгі. Некаторыя людзі былi на дахах сваіх дамоў і чакалі вайскоўцаў. Рака тады разлілася і на тэрыторыю піўзавода. Бочкі з дошкамі ды іншае патрапіла ў Нёман. На паводку людзі натоўпамі прыходзілі глядзець: на самых лепшых кропках не было месцаў, каб паглядзець.

    Піўзавод у вадзе

    Тады выйшаў з берагоў не толькі Нёман, але і Гараднiчанка. Людзі, якія жылі побач, распавядалі, што прачыналіся раніцай, а на падлозе ўжо была вада. У некаторых наогул хаты адплылі.

    Стары мост

    Януш Парулiс, было 17 гадоў

    — У красавіку было шмат снегу, а потым усё растала і атрымаўся патоп. Тады па Нёмане плылі розныя адрыны, а ад дамоў, якія знаходзіліся каля Гараднічанкі, з вады тырчалі толькі коміны. Памятаю яшчэ, што па рацэ на бярвёнах плылі куры і пеўні, дзесьці нават і парасяты былі. А на піўзаводзе плавалі бочкі.

    Гараднічанка. Затопленыя дамы

    Нешта я мог назіраць са Старога моста, які ад вялікай колькасці вады вельмі хістала. Гул быў моцны, было страшна стаяць на масту. Такiя паводкi ў Гродне бываюць вельмі і вельмі рэдка, і людзі натоўпамі хадзілі, каб паглядзець на ўсё гэта.

    Алесь Госцеў, было 10 гадоў

    — Мне тады было мала гадоў і я сёе-тое памятаю. Толькі цяпер ужо амаль немагчыма вылучыць, што я бачыў сам, што распавядалі вакол адразу па гарачых слядах, а што напластавалася за гэтыя 60 гадоў.

    У 1958 годзе я жыў на вуліцы Студэнцкай і добра памятаю, як у гэтым месцы разлілася Гараднічанка і падмыла адрыны. Тады казалі, што ў гэтым месцы нехта з лодкі вылавіў шэсць шчупакоў.

    На лодцы па Гараднічанцы

    Перад паводкай выпала вельмі шмат снегу, незвычайна шмат. Вядомы гродзенскі калекцыянер Аляксандр Рымарчук напярэдаднi 1 красавіка сфатаграфаваў баскетбольнае кальцо ў сябе ў двары: на гэтым кальцы снег узвышаўся прыкладна на метр. Раніцай 1 красавіка ўсё гэта багацце снежнае стала імкліва змяншацца. Мабыць, у вярхоўях Нёмана снегу было яшчэ больш. Так усё і пачалося. Па Нёмане тады яшчэ доўга плылі крыгі.

    Іван Радзівон, было 11 гадоў

    — Зімы былі раней снежныя, не тое што цяпер. Але ў 1958 годзе снег выпаў у красавіку. Хуткая адлiга дала паводку амаль на ўвесь месяц. Цікавае відовішча было. Тады па Нёмане хаты плавалі. Напэўна, аж з Мастоў іх цягнула. На даху аднаго з дамоў я бачыў нават пеўня.

    На лесвіцы кахання

    Набярэжныя з двух бакоў Нёмана былі цалкам затопленыя. Людзі распавядалі, што пасля патопу, калі вярталіся дадому, сустракалі там баброў, якія ўжо паспелі пагрызці мэблю, былі выпадкі і з самамі. А «Ванючка» (так называлі Гараднічанку ў савецкі час) у горадзе так расцяклася, што мы з хлопцамі цэнтравымі на плытах плавалі.

    На лодцы па Гараднічанцы

    Праз нейкі час ратаваць людзей у дамах прыехалі салдаты на сваіх лёгкіх амфібіях. Дык іх саміх прыйшлося неяк вылоўліваць недзе ля Пышкоў, такая плынь была моцная. Вада ў горадзе трымалася доўга, але пасля пачала адступаць.

    Да канца красавіка вада ў Нёмане адступіла, але пры гэтым прынесла значныя разбурэнні ў горадзе. Людзі сталі вяртацца ў свае дамы і высушваць іх. У кагосьці атрымалася, а камусьці давялося пакінуць хату і пераехаць у іншае месца.

    Стары мост

    Рачны вакзал

    Від на Гараднічанку

    Праванабярэжная

    Выгляд з Замкавай гары

    Затопленая прыстань

    Затоплены піўзавод

    Леванабярэжная

    Стары мост

    Стары мост

    Выгляд на левы бераг

    Уваход на рачны вакзал


    Читайте по теме:


    Комментирование записи закрыто!

  • Выставки-дегустации пройдут во всех школах Гродно. За понравившееся можно проголосовать, чтобы в следующем учебном году увидеть его в меню столовой.

    «Вероятность завоза оспы обезьян в Беларусь оценивается как низкая», — говорится в комментарии Минздрава.

    После затяжных дождей, которые шли все выходные, запрет на посещение лесов снят на всей территории Гродненской области.

    За пять недель возможностью безвизового въезда воспользовались 39 203 иностранца.

    Инциденту с рейсом с рейсом Ryanair исполнился год, до сих пор остается больше вопросов, чем ответов, в том числе с расследованием обстоятельств экстренной посадки лайнера.

    Подозреваемого нашли за несколько минут, он прятался за деревьями в соседнем от ограбленного магазина дворе.

    Гродненские обменники на фоне падения основных валют уже внесли коррективы в актуальные курсы.

    Все новости