• Блог Гродно s13
  • Блог Гродно s13.ru
  • Афиша Гродно Онлайн радио Отдых в Гродно Объявления Реклама
  • ЗабылРегистрация
  • У чаканні другой будаўнічай чаргі. Рэстаўрацыя інтэр’ера царквы ў Мураванцы патрабуе дадатковых грашовых сродкаў

    • 2395
    • 06 февраля 2023, 06:44
    • Щучинцерковьреставрациямова
    У чаканні другой будаўнічай чаргі. Рэстаўрацыя інтэр’ера царквы ў Мураванцы патрабуе дадатковых грашовых сродкаў
    Фота: dzyannica.by

    Прамежкавыя вынікі рэстаўрацыі царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы ўжо можна ацаніць. Знешні выгляд храма значна палепшыўся. Вельмі важна, што былі адноўлены або заменены праблемныя элементы, якія ўплываюць на трываласць і даўгавечнасць будынка, пiша «Дзяннiца».

    Аб’ёмы работ першай будаўнічай чаргі ўжо па-сутнасці выкананы. Звонку засталося толькі завяршыць працу над алтарным фасадам і цэнтральным уваходам. Плануецца, што вакол храма будзе рабіцца новая адмостка, таксама прывядуць да ладу крыжы на даху.

    Асноўныя працы другой будаўнічай чаргі будуць накіраваны на абнаўленне ўнутранага выгляду храма. Справа ў тым, што ў інтэр’еры будынка сёння шмат элементаў з сучасных матэрыялаў, якія з’явіліся тут пасля мінулых рэстаўрацыйных работ. Таму сучасную тынкоўку заменяць на аўтэнтычную з вапны. Мяркуецца, што такія захады павінны вярнуць першапачатковы выгляд калонам і сценам храма.

    Будуць ліквідаваны шчыліны ў мурах, таксама плануецца абследаванне, дэмантаж і замена пашкоджанай тынкоўкі. Будзе праводзіцца перафарбоўка і аднаўленне некаторых унутраных элементаў. У выніку інтэр’ер храма павінен набыць стылістычна адзіны аўтэнтычны выгляд.

    Аб прамежкавых выніках рэстаўрацыі нам расказаў дырэктар ДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шчучынскага раёна” Аляксандр Малышка:

    – На сёння зроблены дах царквы: былі адрамантаваны праблемныя ўчасткі, а таксама прымыканні да вежаў. Цалкам замянілі вадасцёкавую сістэму. Праблемныя цагліны, якія не маглі ўжо эфектыўна выконваць нясучыя функцыі, заменены элементамі з аўтэнтычных матэрыялаў. Адноўлена ўся знешняя тынкоўка. Сцены апрацавалі спецыяльнымі растворамі, якія павялічваюць трываласць цэглы і ахоўваюць яе ад цвілі і лішайнікаў. Засталося толькі давесці да ладу задні фасад. Таксама некаторыя знешнія элементы будуць афарбаваны, калі надыдзе спрыяльнае для гэтай працэдуры надвор’е.

    Для таго каб працягнуць у 2023 годзе рамонтна-аднаўленчыя работы на царкве Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы, патрэбна дадатковае фінансаванне ў 970 тысяч рублёў.

    – Мы ўжо адправілі пакет дакументаў з абгрунтаваннем і разлікамі ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, – дзеліцца намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Таццяна Цюсіна. – Хутчэй за ўсё, вынікі прыняцця рашэння аб фінансаванні будуць вядомы не раней за сакавік. Спадзяваемся, што грошы выдзеляць, бо царква ў Мураванцы – гэта аб’ект вялікай значнасці не толькі для нашага раёна, але і для ўсёй краіны.

    Таксама сваімі думкамі наконт рэстаўрацыі храма падзяліўся з намі благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк:

    – Прыхаджане і святары не толькі Шчучынскага раёна, але і епархіі шчыра ўдзячныя фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва за тое, што аказалі вялікую дапамогу ў аднаўленні знешняга выгляду царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. І просім, каб дапамаглі ў рэстаўрацыі інтэр’ера гэтага цудоўнага старажытнага храма. На жаль, сіламі прыхода і раёна зрабіць гэта немагчыма. У наступным годзе царкве ў Мураванцы споўніцца 500 гадоў, было б добра адзначыць гэтую падзею ў цалкам абноўленым храме. Упэўнены, што пакуль царква Раства Прасвятой Багародзіцы будзе стаяць, да таго часу малітвы будуць узносіцца ў ёй за ўсіх ахвяравальнікаў і ўсіх тых, хто дапамог яе адрэстаўраваць.


    Читайте по теме:

    • 7936 Церковь-крепость в Мурованке хотят включить в Список Всемирного наследия ЮНЕСКО
    • 13555 Как в Гродненской области реставрируют уникальную церковь-крепость с 500-летней историей
    • 2750 Жительницу Щучина через Viber «застраховали» от мошенников на 900 рублей
    • 10854 В Гродно возводят копию Коложской церкви. Как сейчас выглядит будущий храм?
    • 4921 Что за работы сейчас идут на Гольшанском замке и как он будет выглядеть в итоге
    • 13813 Помните, под Щучином охотник застрелил двух собак егеря из-за обиды? Суд вынес ему приговор

    Комментирование записи закрыто!

    • 16022
    • Председатель Свислочского райисполкома спросил у Лукашенко, что может стать спусковым крючком для применения тактического ядерного оружия. Он ответил

    Председатель Свислочского райисполкома Александр Версоцкий спросил, что может стать спусковым крючком для применения тактического ядерного оружия.

    • 3150
    • Стало известно, когда жители Гродненской области получат возможность посадить свое дерево и не одно. Это бесплатно

    В Гродненской области акция пройдет с 15 по 22 апреля.

    • 10597
    • Лукашенко рассказал, как решить проблему с дорогами в Беларуси

    Белорусские дороги из-за резкой смены погоды трескаются, возникают выбоины, Лукашенко нашел способ, как решить эту проблему.

    • 20267
    • Эксперт объяснил, почему в Беларуси дешевеет бензин, и рассказал, чего ожидать дальше

    Радостные вести от «Белнефтехима» приходят в 2023 году для автомобилистов: уже четыре раза цены на топливо были снижены. А что дальше?

    • 15565
    • Гродненские таможенники обнаружили в польской фуре более 25 тыс. единиц необыкновенной красоты

    Общая стоимость незадекларированной части груза составила более 90 тыс. рублей. Таким образом отправитель пытался сэкономить на таможенных платежах порядка 7 тыс. рублей.

    • 6745
    • Лукашенко: Конституция сделана не под меня - мой век заканчивается

    Год назад состоялся референдум, по итогам которого в республике был изменен текст Основного закона, Лукашенко вспомнил это важнейшее событие в пятницу.

    • 18263
    • В Беларуси нашли и запретили опасные мужские трусы

    Выяснили, что там такого опасного в этих трусах.

    Все новости

    Сегодня читают:

    • 20267Эксперт объяснил, почему в Беларуси дешевеет бензин, и рассказал, чего ожидать дальшеЭксперт объяснил, почему в Беларуси дешевеет бензин, и рассказал, чего ожидать дальше
    • 18605Выстрелил прямо в глаз: гродненцу не понравилось, что нетрезвые ребята громко разговаривали под его окнамиВыстрелил прямо в глаз: гродненцу не понравилось, что нетрезвые ребята громко разговаривали под его окнами
    • 18263В Беларуси нашли и запретили опасные мужские трусыВ Беларуси нашли и запретили опасные мужские трусы
    • 16022Председатель Свислочского райисполкома спросил у Лукашенко, что может стать спусковым крючком для применения тактического ядерного оружия. Он ответилПредседатель Свислочского райисполкома спросил у Лукашенко, что может стать спусковым крючком для применения тактического ядерного оружия. Он ответил
  • Блог Гродно s13
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц
      • Афиша Гродно
    • Блог Гродно s13
    • Отдых в Гродно
    • Все заведения
    • Блог Гродно s13
    • Последние объявления
    • Все объявления
    • Добавить объявление
    • Блог Гродно s13
    • Блог s13 города Гродно — последние события города и области.Использование материалов доспускается при условии активной индексируемой и прямой гиперссылки на страницу первоисточника.
    • Top.Mail.Ru
    • Посещения — 00 000Просмотров — 000 000