Блог Гродно s13

У Дзень роднай мовы ў Гродна адбудзецца купалаўская дыктоўка

21 лютага - Дзень роднай мовы.

Ужо традыцыйная купалаўская дыктоўка ў гэты дзень пройдзе ў вялікім анлайн-фармаце. У Гродна будуць працаваць адразу некалькі студый: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, студыя аддзела адукацыі Гродна, студыя, у якой дыктоўку будуць пісаць гродзенскія спартсмены, студыя моладзі Гродна.

Акрамя таго, у фармаце анлайн-відэа прымуць удзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя Ламаносава, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі і каля 50 універсітэтаў Кітая. Гэта тыя ўдзельнікі дыктоўкі, хто падключыцца ў фармаце відэаканферэнцыі. Усе астатнія жадаючыя змогуць далучыцца да напісання і праверыць свае сілы, падключыўшыся да трансляцыі дыктоўкі на YouTube-канале тэлеканалf «Гродна Плюс».

Чытаць дыктант будзе Аляксандра Радковіч, вядучая праграмы «5 хвілін па-беларуску» на тэлеканале «Гродна Плюс».

Пачатак у 11.40.

Категории: Гродно, мова, дата, онлайн