Гэтыя бетонныя глыбы некаторыя з вас маглі бачыць у беларускім трылеры «Забароненая зона», пiша Onliner.
Фільм пачынаецца з таго, што група сяброў падчас падарожжа на плыце трапляе ў Чарнобыльскую зону адчужэння. Аднак гэта мастацкая выдумка. Насамрэч мост знаходзiцца ў Смаргонскім раёне на рацэ Віліі.
Пабудавалі мост немцы ў час Першай сусветнай вайны. Побач стаяла лінія фронту, і беларускія лясы былі апаясаныя сеткай фартыфікацыйных збудаванняў і вузкакалейных дарог, якія выкарыстоўваліся для ваенных патрэб.
Маштаб, з якім ваенныя інжынеры падышлі да справы, уражвае. Бетонныя апоры выглядаюць занадта масіўна для вузкакалейкі. І ў той жа час маляўніча: скрозь пакрыты мохам маналіт прабіваюцца дрэўцы.
Пасля вайны патрэба ў чыгуначнай ветцы адпала, і мост не сталі аднаўляць. Так гэтыя апоры і тырчаць з вады ўжо больш за стагоддзе, прыцягваючы ўвагу байдарачнікаў.
Лана Глумакова рассказывает, что активно начала готовиться к конкурсу полтора месяца назад, когда узнала, что американское посольство одобрила ей визу.
Оказывается, во время отключения горячего водоснабжения люди все-равно могут оплачивать горячую воду, не имея ее. Рассказываем, как защититься от этого.
Важно помнить, что, согласно новым правилам, если вы устраняете неисправности на проезжей части дороги, то должны находиться в одежде повышенной видимости со световозвращающими элементами.
Память о страшном пожаре долго будоражила сердца гродненцев, ведь было уничтожено более 500 зданий, тысячи жителей остались без средств к существованию.