Блог Гродно s13

Гісторыя ажыла. У Крэве адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы

Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары.

5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага цікавага аб’екта, пiша газета «Светлы шлях».

Аўтар ідэі і спонсар, за сродкі якога ўзводзілася вежа, - Вячаслаў Бруёк, дырэктар мінскай кампаніі “Фомар”.

Ключом, які перадаў Вячаслаў Бруёк прадстаунiку мясцовых уладаў, былі адчынены дзверы – і першыя наведвальнікі падняліся на вежу.

Новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, ужо выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў гэтага гістарычнага месца. З вежы адкрываюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага населенага пункта.

Категории: Крево, события, реконструкция, мова, Светлы Шлях