• Чаму Гродна можа быць сталіцай беларускіх яўрэяў? Гісторыя амаль у тысячу год

    Чаму Гродна можа быць сталіцай беларускіх яўрэяў? Гісторыя амаль у тысячу год
    Фото: budzma.org

    Беларускія землі і дзяржавы, што знаходзіліся ў розныя гістарычныя часы на гэтых тэрыторыях, заўсёды былі шматнацыянальнымі і поліканфесійнымі. Беларусы, палякі, літоўцы, рускія, украінцы і татары жылі і жывуць зараз ў Беларусі, але забываемся на яўрэяў — у пэўны гістарычны час у гарадах іх жыло нашмат болей за астатнія нацыі. Чаму так і які горад можна лічыць сталіцай беларускага яўрэйства распавядае Алесь Масевіч адмыслова для Budzma.org.

    Выгадны прывілей ад Вітаўта

    Згодна меркаванню гісторыкаў, яўрэі сяліліся ў Гродне з канца XII стагоддзя. Ужо ў пачатку XIV стагоддзя ў горадзе меліся сінагога і некалькі яўрэйскіх могілак. Пра гэта сведчыць «прывілей князя Гродзенскага і Троцкага» Вітаўта ад 18 чэрвеня 1389 года. Згодна дакументу, малітоўны дом і могілкі яўрэяў былі вызваленыя ад сплаты падаткаў. Вызначаюцца ў дакуменце і межы пасялення яўрэйскай абшчыны. «Прывілей» дазваляе яўрэям нароўні з астатнімі мяшчанамі Гродна займацца гандлем і рамёствамі, ажыцяўляць пазыкі пад заклад, рабіць і прадаваць напоі, гандляваць мясам, карыстацца ворнымі землямі і сенажацямі. Нададзеныя Вітаўтам правы пашыралі гандлёвыя і эканамічныя магчымасці яўрэяў, ураўноўвалі іх у правах з мясцовым насельніцтвам і разам з тым выводзілі з-пад агульнай юрысдыкцыі на суд самога князя, даючы магчымасць развіваць унутранае самакіраванне, якое стала «зародкам» будучых кагалаў, а пасля — Літоўскага ваада.

    1.jpg

    Як Ягелончык выгнаў яўрэяў з-за крэдыту

    Да 1495 года Гродна быў адным з пяці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага з аселым яўрэйскім насельніцтвам. Аляксандр Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, пашырыў прывілеі яўрэяў, перадаўшы ім водкупы мытных пошлін.

    У 1495 годзе сам жа Ягелончык стаў «закладнікам» яўрэяў-крэдытораў, растраціўшы ўсе свае грошы. Пытанне са сваімі пазыкамі гасудар вырашыў досыць спрэчна — выгнаў яўрэяў са сваіх зямель. Такое рашэнне кепска паўплывала на эканамічны стан дзяржавы, таму ўжо праз 8 год Аляксандр Ягелончык прасіў яўрэяў вярнуцца назад, вяртаючы адабраную ў іх маёмасць.

    2.jpg

    Вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары і яго сын Жыгімонт Аўгуст зноў пацвердзілі прывілеі гродзенскіх яўрэяў і пашырылі іх, даючы магчымасці на пашырэнне і развіццё самакіравання ўнутры абшчыны.

    Рэч Паспалітая — самая зручная краіна ў Еўропе для яўрэяў

    Пасля падпісання Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ўтварэння Рэчы Паспалітай становішча яўрэяў яшчэ больш умацавалася. Пры каралі Баторыі прыкметна павялічылася колькасць яўрэяў, якія займаюцца рамёствамі. У Гродне, у адрозненне ад іншых гарадоў Рэчы Паспалітай, усталяваліся дастаткова мірныя ўзаемаадносіны паміж рамеснікамі яўрэямі і хрысціянамі.

    3.png

    У Рэчы Паспалітай на яўрэяў не было ганенняў, як у іншых краінах Еўропы, таму на мяжы XVI і XVII стагоддзяў узмацніўся наплыў габрэяў-імігрантаў з Захаду, і Рэч Паспалітая з часам стала адной з найбольш населеных яўрэямі краін Еўропы.

    У гэты час развіваецца Кагальнае самакіраванне, у 1623 годзе ўтвараецца Літоўскі ваад, а адным з яго трох цэнтраў — разам з Брэстам і Пінскам — становіцца Гродна, які распаўсюдзіў свой уплыў на Трокскае і частку Віленскага ваяводства.

    За часамі Імперыі яўрэям горш не стала

    Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі былі захопленыя Расійскай імперыяй на чале з імператрыцай Кацярынай ІІ. Яўрэяў тады на гэтых землях пражывала каля 100 тысяч. Імператрыца выдае указ, які вызначаў рысу аселасці для яўрэяў — 15 губерняў уздоўж мяжы з Расійскай імперыяй.

    4.PNG

    З прычыны ўказа аб мяжы аселасці яўрэйскага насельніцтва заходнія гарады, у тым ліку Гродна, сталі пераважна яўрэйскімі. У Гродне, Наваградку, Слоніме, Лідзе, Ваўкавыску і Ашмянах, за часамі Імперыі, яўрэйскае насельніцтва горада пераважала над беларусамі і палякамі.

    Згодна перапісу насельніцтва 1897 года, больш за 88% насельніцтва Гродна складалі яўрэі, да пачатку ХХ стагоддзя — каля 60%, такія лічбы заставаліся да пачатку ІІ Сусветнай вайны.

    У Гродне яўрэі былі буйнымі ўладальнікамі прадпрыемстваў, у 1887 годзе яўрэям належала каля 88% такіх, 76% — майстэрняў, 65% — нерухомай маёмасці горада. Гарадская маёмасць ацэньвалася ў агульнай суме ў 1 мільён 202 тысячы рублёў, з іх на 842 тысячы рублёў маёмасці належала яўрэям.

    5.jpg

    У 1898 годзе яўрэямі была заснаваная ў Гродне адна з самых першых у Расійскай імперыіі пазыка-ашчадных кас. Лічылася, што Гродна з’яўляецца адной з інтэлектуальных сталіц яўрэяў у Еўропе.

    Крывавыя часы для яўрэяў

    Да верасня 1939 года Гродна знаходзіўся ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай, тут жыло каля 25 тысяч яўрэяў і дзейнічала больш за 40 сінагог і малітоўных школ. Пасля далучэння зямель Заходняй Беларусі да БССР сюды пераехала ячшэ каля 20 тысяч. Калі Гродна занялі нацысцкія войскі, усё яўрэйскае насельніцтва горада было асуджана на смерць. У лістападзе 1941 года тут было арганізавана першае гета, акурат на тэрыторыі «старога горада», цэнтрам была харальная сінагога, у якой нацысты арганізавалі «перавалачны пункт» для будучых смяротнікаў. 

    6.jpg

    З дзвух гродзенсіх гета сюда зганялі яўрэяў, пасля чаго пачынаўся іх шлях у канцэнтрацыйныя лагеры Майданэк, Асвенцым ці Трэблінка — там іх чакалі нечалавечыя пакуты і смерць. Нацысты абвесцілі Гродна ў сакавіку 1943 года «горадам вольным ад яўрэяў». Навукоўцы сцвярджаюць, што ў гродзенскай вобласці было знішчана або адпраўлена на смерць да 180 тысяч яўрэяў.

    photo (2 of 12).jpg

    photo (3 of 12).jpg

    Тры сінагогі на адным месцы

    У Гродне першую каменную сінагогу пабудавалі яшчэ каля 1580 года. Праект стварыў вядомы італьянскі архітэктар Санці Гучы, але ў выніку пажару 1617 года будынак быў знішчаны. З дазволу караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ яўрэі на тым жа месцы пабудавалі новую сінагогу, у сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве гродзенская сінагога па важнасці лічылася другой пасля віленскай харальнай сінагогі. Але і другая сінагога паўтарыла лёс першай, будынак зноўку загінуў ад агню ў 1899 годзе.

    7.jpg

    Цяперашні эклектычны будынак сінагогі быў пабудаваны ў перыяд з 1902 па 1905 гады, ён быў выкананы ў маўрытанскім стылі на падмурках і з выкарыстаннем сцен папярэдняй сінагогі.

    photo (4 of 12).jpg

    photo (8 of 12).jpg

    photo (10 of 12).jpg

    У часы ІІ Сусветнай вайны багатаму дэкору будынка быў нанесены вялікі ўрон, а з 1944 па 1991 гг. будынак выкарыстоўвалі як складское памяшканне. Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці сінагогу вярнулі яўрэйскай абшчыне, знешне будынак адноўлены, вядуцца ўнутраныя аднаўленчыя працы, унутры сінагогі ёсць музей гісторыі гродзенскіх яўрэяў. Цяпер гродзенская яўрэйскай абшчына налічвае каля 1000 сябраў і працягвае павялічвацца.


    Читайте по теме:


    Комментирование записи закрыто!

  • Почти классика: айтишница уехала в Польшу и, проработав месяц дистанционно, переоформилась из белорусского офиса в польский. Через месяц по месту регистрации в РБ пришло «письмо счастья».

    В Гродно начало работать  кофейное место «Дели» —  это второй проект владельцев кофейни «Джезва».

    Да-да, именно в то время, когда большинство гродненцев прятались от проливного дождя и мощных порывов ветра, 9-15-летние пацаны и девчонки боролись за звание сильнейшего.

    Известно, что за рулем кроссовера была девушка, больше с ней в салоне никто не ехал. Не доезжая до «танка» BMW X5 опрокинулся на крышу.

    Пострадавших людей нет. Восстановительные работы проводились совместно с представителями электросетей и коммунальных служб.

    Здания бывшей областной станции переливания крови, расположенные на улице Студенческой в Гродно, выставили на открытый аукцион.

    Основным будет второй день. Весь день будет работать «Город мастеров», пройдут концерты, спортивные состязания, флешмобы, колор-фест. Но и в воскресенье можно будет продолжить гуляния на «Августовском...

    Все новости