• Блог Гродно s13
  • Блог Гродно s13.ru
  • Афиша Гродно Онлайн радио Отдых в Гродно Объявления Реклама
  • ЗабылРегистрация
  • Таямнічы план Гродна: трэцяя па старажытнасці выява горада, ад якой засталася толькі фотакопія

    • 2991
    • 08 мая 2022, 06:51
    • Гродноисториякартаинтересно почитатьмова
    Таямнічы план Гродна: трэцяя па старажытнасці выява горада, ад якой засталася толькі фотакопія

    Ніводзін беларускі горад не мае такой выдатнай графічнай дакументацыі як Гродна. У 1567 г. была створана знакамітая гравюра «Праўдзівае адлюстраванне горада Гродна ў Літве» — гравюра Цюнта-Адэльгаўзера. Праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 1600 г. паўстала вядомае «Гродна» Тамаша Макоўскага. А што пазней? Аказваецца, існаваў яшчэ адзін старадаўні план горада, які быў страчаны ў час Другой сусветнай вайны, пiша тэлеграм-канал Hrodna 11:27.

    Гравюры на кефіры і вокнах крамы

    Гравюры Цюнта-Адэльгаўзера і Макоўскага шмат разоў перадрукоўваліся ў 17 — 19 ст. Яны паказваюць нам пераўтварэнне сярэднявечнага Гродна ў рэнесансны горад, сапраўдную трэцюю сталіцу Рэчы Паспалітай.

    Сёння яны сталі часткай гарадской штодзённасці. Напрыклад, гравюру Цюнта-Адэльгаўзера можна ўбачыць на сцяне сярэдняй школы № 10 або на вокнах крамы «Баторыя». Купляючы малако, кефір ці масла гандлёвай маркі «ГороденЪ», кожны можна дэтальна разгледзець Стары Замак і Фару Вітаўта на гравюры Тамаша Макоўскага.

    «Дзірка» даўжынёю ў два стагоддзі?

    Што было далей? А далей былі цяжкія войны сярэдзіны 17 ст., якія назаўсёды змянілі Гродна. Далей арыгінальныя графічныя выявы Гродна пачынаюць з’яўляцца толькі на рубяжы 18 — 19 ст.

    Выходзіць мы маем «дзірку» ў выявах горада даўжынёю аж у два стагоддзі? Аказваецца не. Трэцяй па старажытнасці выявай з’яўляецца таямнічы план горада, які да Другой Сусветнай вайны захоўваўся ў Варшаве, а сёння засталася толькі яго чорна-белая фотакопія.

    Хто і калі намаляваў таямнічы план Гродна?

    Гэта даволі дакладны план Гродна і бліжэйшых ваколіц, зроблены на нямецкай мове. На ім паказаныя рака Нёман, дарогі «ў Літву» і «ў Польшчу», а таксама падрабязна паказаны Гродна з усімі ўзгоркамі, равамі, выспамі на Нёмане і, што асабліва цікава, гарадской архітэктурай. Будынкі паказаны стылізавана (уніяцкія святыні з купаламі, а рыма-каталіцкія са шпілямі), але на ёй добра бачныя Каложская і Прачысценская цэрквы, касцёлы дамініканаў, францысканцаў, езуітаў, бернардынцаў, а таксама свецкія будынкі - Стары замак, палац Сапегаў (цяпер былы піўзавод), палац Радзівілаў за Нёманам. Нават мост на Стары замак з аркамі паказаны. Дамінуе над горадам часткова разбураная пасля чарговага пажару Фара Вітаўта.

    Усё, што мы можам сёння, гэта прыкладна датаваць гэты план-малюнак першымі дзесяцігоддзямі 18 ст. Хутчэй за ўсё яго аўтарам быў нейкі вайсковец, бо ў гады Паўночнай вайны менавіта вайскоўцы складалі такія планы. Магчыма, яго аўтарам быў немец, магчыма, саксонец з Дрэздэна, які знаходзіўся на службе караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ Моцнага. Але гэта толькі версіі.

    Аўтар — французскі інжынер, які служыў Пятру І?

    План гэты крыху нагадвае карты Жазэфа Гаспара Ламберта дэ Герэна (франц. Joseph-Gaspard Lambert de Guerin) — французскага інжынера, які ў званні генерал-маёра служыў у расійскай арміі ў 1701−1706 гг. Ён у час пераходаў арміі ад Варшавы да Гродна склаў некалькі карт заходніх ваколіц горада на Нёмане. Яго планы захаваліся ў Пецярбургу і на іх таксама паказаны Гродна, праўда зусім ужо ўмоўна.

    Карта Ламберта

    Гродна на карце Ламберта

    Шкада, што мы бадай што ўжо ніколі не пабачым аргінал гэтага цікавага плана і не даведаемся гісторыю яго паходжання, але таму ён становіцца яшчэ больш цікавым і таямнічым.


    Читайте по теме:

    • 2628 Украли сундук, ремонтируют ж/д мост, а в театре выступали боксеры — о чем писали гродненские газеты 100 лет назад
    • 4084 В мае выпал град, душевнобольные планировали «поход» на магистрат, а в парке пьяные мужчины сбросили в речку девушку: Подборка новостей Гродно столетней давности
    • 5341 Убийство из-за ссоры детей, военная облава на призывников, вместо шпрот в город привезли коммунистические листовки — что происходило в Гродно 100 лет назад
    • 3492 Угон коня, изнасилование в лесу, побег сумасшедшего и проститутка-мошенница: 100 лет назад новости Гродно не сильно отличались от сегодняшних
    • 5400 Глядзіце, як затапіла Гродна ў красавіку 1958 года
    • 2947 Цукерня, кавярня і буслы на сцэне. Заглядваем у гастранамічнае мінулае Гродна

    Комментирование записи закрыто!

    • 13374
    • Айтишница уехала в Польшу, а через месяц ей пришло «письмо счастья»: платите коммуналку в размере 100%

    Почти классика: айтишница уехала в Польшу и, проработав месяц дистанционно, переоформилась из белорусского офиса в польский. Через месяц по месту регистрации в РБ пришло «письмо счастья».

    • 4889
    • «Дели»: на Ожешко в Гродно открылся «филиал» любимой у горожан кофейни «Джезва»

    В Гродно начало работать  кофейное место «Дели» —  это второй проект владельцев кофейни «Джезва».

    • 2158
    • Сочный, мощный и очень мокрый репортаж с турнира по регби, который проходил в Гродно

    Да-да, именно в то время, когда большинство гродненцев прятались от проливного дождя и мощных порывов ветра, 9-15-летние пацаны и девчонки боролись за звание сильнейшего.

    • 13679
    • Говорят, никто не «помогал»: Ночью в Гродно прямо у драмтеатра на пустой дороге девушка перевернулась на BMW X5

    Известно, что за рулем кроссовера была девушка, больше с ней в салоне никто не ехал. Не доезжая до «танка» BMW X5 опрокинулся на крышу.

    • 4594
    • В Гродно дерево рухнуло во дворе многоэтажки, а в Волковыске зацепило машину: в МЧС показали последствия субботнего сильного ветра

    Пострадавших людей нет. Восстановительные работы проводились совместно с представителями электросетей и коммунальных служб.

    • 4443
    • В центре Гродно выставили на продажу уникальный «дом со львами» — где он и сколько стоит

    Здания бывшей областной станции переливания крови, расположенные на улице Студенческой в Гродно, выставили на открытый аукцион.

    • 6737
    • Шествие, концерт и три дня праздника — что будет на фестивале национальных культур в Гродно

    Основным будет второй день. Весь день будет работать «Город мастеров», пройдут концерты, спортивные состязания, флешмобы, колор-фест. Но и в воскресенье можно будет продолжить гуляния на «Августовском...

    Все новости

    Сегодня читают:

    • 41861Cдавать или скупать евро? Что вообще происходит на валютном рынке БеларусиCдавать или скупать евро? Что вообще происходит на валютном рынке Беларуси
    • 13679Говорят, никто не «помогал»: Ночью в Гродно прямо у драмтеатра на пустой дороге девушка перевернулась на BMW X5Говорят, никто не «помогал»: Ночью в Гродно прямо у драмтеатра на пустой дороге девушка перевернулась на BMW X5
    • 13374Айтишница уехала в Польшу, а через месяц ей пришло «письмо счастья»: платите коммуналку в размере 100%Айтишница уехала в Польшу, а через месяц ей пришло «письмо счастья»: платите коммуналку в размере 100%
    • 11277«Мы вымрем как динозавры»: водитель гродненской маршрутки о пассажирах и законах«Мы вымрем как динозавры»: водитель гродненской маршрутки о пассажирах и законах
  • Блог Гродно s13
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц
      • Афиша Гродно
    • Блог Гродно s13
    • Отдых в Гродно
    • Все заведения
    • Блог Гродно s13
    • Последние объявления
    • Все объявления
    • Добавить объявление
    • Блог Гродно s13
    • Блог s13 города Гродно — последние события города и области.Использование материалов доспускается при условии активной индексируемой и прямой гиперссылки на страницу первоисточника.
    • Top.Mail.Ru
    • Посещения — 00 000Просмотров — 000 000