Блог Гродно s13

Дзе знайсцi самае старое дрэва ў Гродна?

Існуе легедна, што пад дрэвам каля Каложскай царквы пахаваны Давыд Гарадзенскі. Але таму клёну толькі 95 гадоў, бо яго пасадзілі ў 1930-х гадах, пiша @muzej.by. А ці ёсць больш старыя дрэвы ў Гроднi?

Дуб каля Новага замка пасадзілі ў канцы XIX стагоддзя. Тады ў будынку размяшчаўся ваенны шпіталь. Дрэва, магчыма, пасадзілі дзеля стварэння камфортных умоў для лячэння.

Каштаны каля Савецкай плошчы пачаў садзіць Жан Эмануэль Жылібер у канцы XVIII стагоддзя.

Лічаць, што самае старое ў Гродне дрэва расце каля Францысканскага касцёла. Дакладны ўзрост дрэва невядомы. На ім размешчаны маленькі помнік святому Францыску Асізскаму - заснавальніку францысканскага манаскага ордэна.

Категории: деревья, Гродно, интересно знать, мова