• Гарадскія брамы Гародні

    Гарадскія брамы Гародні
    Магчыма, такі б выгляд мела вул. Савецкая, калі б да нашага часу захавалася Віленская брама

    Гарадскія брамы - неад'емны атрыбут старадаўняга буйнога еўрапейскага горада. У Гародні ў 15-17 ст., як вынікае з даследавання гісторыка Ю. Гардзеева, меліся тры брамы, якія знаходзіліся пры ўездзе ў горад, пiша гарадзенскі краязнаўца supron_licvin.

    Першыя сведчанні аб гарадзенскіх брамах паходзяць з легенды гравюры Гародні Браўна-Гагэнберга 1575 г., у якой паведамляецца, што горад не абнесены ані мурамі, ані фартыфікацыямі, але, што істотна, мае ўмацаваныя вежы-брамы.

    Напэўна, самая прадстаўнічая вежа-брама знаходзілася з боку віленскага тракта, паўночнай гарадской мяжы, у месцы скрыжавання Віленскай і Калюцінскай вуліц. Упершыню яна згадваецца ў 1640 г.

    Ля ўсходняй мяжы горада існавала Азёрская брама. Крыніцы першай паловы 17 ст. называюць яе “брамай здаўна званай Азёрскай”. Яна знаходзілася перад брыгідскім касцёлам, будаўніцтва якога пачалося ў 1642 г.

    Трэцяя брама, паўднёвая, назва якой нам невядомая, знаходзілася на нёманскім мосце, які злучаў занёманскую частку з горадам. Яе выява захавалася на медзярыце Адэльгаўзера-Цюндта 1567-1568 г.

    У выніку актыўнага развіцця горада ў 16 – п.п. 17 ст. і, як вынік, заканамернага пашырэння ягонай плошчы, гарадскія брамы маглі быць перанесены ў іншае месца. Так, на гравюры 1600 г. брама, якая яшчэ паў-стагоддзя стаяла за мастом, адсутнічае. Затое на вул. Маставой мы бачым іншую вежу. Цалкам верагодна,што гэта перанесеная паўднёвая брама (гл. тут).

    Асноўная функцыя гарадскіх уязных брамаў у еўрапейскіх гарадах - абарончая. Брамы былі адзінымі месцамі, праз якія можна было патрапіць у горад. У выніку наступу ворагаў яны зачыняліся. У даўняй Горадні назіралася іншая з'ява. Тут гарадскія брамы выконвалі, пер за ўсё, эканамічныя функцыі: у іх збіралі падаткі.

    Схема прыблізнага размяшчэння гарадскіх брамаў у пач. 17 ст. на плане 1795 г.

    З цягам часу неабходнасць у існаванні гарадскіх брамаў адпала і, напэўна, яны былі разабраны.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 5

  • Больше всего ветеранов ВОВ на начало апреля этого года проживало в Минске — 993 человека, а меньше всего — в Гродненской области: 241.

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает глупым шагом и сиюминутной политикой обращение в прокуратуру Германии в отношении него, в котором говорится о якобы совершенных преступлениях против человечности...

    Участились обращения в ГАИ с целью получить информацию о зарегистрированных ТС. Теперь данные можно просмотреть с помощью нового электронного сервиса на сайте МНС.

    Банки не спешат возвращать классические кредиты на жилье на 20 лет без привязки к продавцам и застройщикам. Однако с каждым месяцем появляются новые варианты.

    Законопроект «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности» сегодня принят Палатой представителей во втором чтении, сообщили в нижней палате белорусского парламента. Среди прочих изменений...

    Плитку обнаружили во время поисков линии стены башни, которая возвышалась на месте въездных ворот. Один из самых больших строительных объектов Гродненщины – реконструкция Старого замка.

    Глава государства напомнил: когда он заявлял о намерении Беларуси произвести свою вакцину, то были слышны голоса критиков, что это очень сложно или даже невозможно.

    Все новости