• Блог Гродно s13
  • Блог Гродно s13.ru
  • Афиша Гродно Онлайн радио Отдых в Гродно Объявления Реклама
  • ЗабылРегистрация
  • Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх «блізнятаў»

    • 6092
    • 24 апреля 2022, 07:35
    • Гродноархитектураинтересно знатьмова
    Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх «блізнятаў»

    На прасторах былога СССР большасць забудовы была тыпавой. Копіі вядомых гродзенскіх будынкаў можна сустрэць нават у Карагандзе або за Уралам. Будоўляў цалкам арыгінальных – такіх як драмтэатр або гатэль “Гродна” - параўнальна няшмат. Большасць рабіліся паводле распрацаваных у тыя часы тыпавых праектаў. Праўда, праекты пастаянна мадэрнізоўвалі – спрашчалі або ўдасканальвалі. Прапануем вам паглядзець на некаторыя аб’екты, якія быццам сышлі з гродзенскіх вуліц.

    Галоўпаштамт

    Галоўпаштамт быў збудаваны ў 1968 г. паводле праекту архітэктараў Г. Тарасевіча і Л.Вільчко.

    Дом сувязі ў Гродне ў 1975 г.

    Будынак, спачатку вельмі густоўна аздоблены, значна страціў у сваёй арыгінальнасці пад час апошніх рэканструкцый. З яго даўно знялі квадратны стылёвы гадзіннік са стрэлкамі, замяніўшы яго маленькім электронным табло. Мы адшукалі як мінімум тры падобныя галоўпаштамты – у Чаркасах, Запарожжы і Мікалаеве ва Украіне. І ўсюды яны аказаліся не вельмі якасна "асучасненымі".

    Галоўпаштамт у Чаркасах, 1984 г. Заўважце, што нават стылёвы гадзіннік на фасадзе - цалкам ідэнтычны таму, што быў раней у Гродне.

    Дарэчы, менавіта ў Чаркасах з'явіўся першы такі паштамт. Яго ўрачыста адкрылі напярэдадні Першамая - 29 красавіка 1965 года. Праект Дома сувязі распрацавалі мясцовыя чаркаскія адмыслоўцы: архітэктар Рац і канструктар Бравер. Аўтары гродзенскага варыянта - Тарасевіч і Вільчко - перакампанавалі інтэр'еры і часткова фасады.

    Дом сувязі ў Запарожжы. Яго фасад таксама пацярпеў ад "асучасневання"

    Палац піянераў

    Палац піянераў, або сучасны Палац творчасці дзяцей і юнакоў быў адчынены ў 1976 г. Калі верыць даведніку "Гродна" 1989 г., гэта тыпавы праект, перапрацаваны архітэктарам Еўдакімавым з улікам асаблівасцяў рэльефу.

    Былы Палац піянераў у Гродне, 2021 г. Фота: Яндекс.Карты

    Вядома, што такі самы палац быў адчынены ў 1982 г. у Данецку. Ён захаваўся і функцыянуе дасюль. Адзінае яго адрозненне ад нашага, пакрытага шэрай “махнатай” тынкоўкай – данецкі палац мае чырвоны колер, абкладзены дэкаратыўнай пліткай.

    Палац піянераў у Данецку. Так ён выглядаў яшчэ ў пачатку 2010-х гг.

    У часы так званай ДНР фасады адрамантавалі, але не вельмі ўдала. Фота: Яндекс.Карты

    Гандлёвы дом “Нёман”

    У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў праект быў рэалізаваны ў Гродне і дасюль застаецца адным з найболей яскравых прыкладаў савецкага неакласіцызму ў нашым горадзе. Мы знайшлі яшчэ пяць такіх будынкаў па ўсім былым СССР. Гэта вялікія крамы ў Ангарску і Дзмітраве (Расія), Крывым Рогу (Украіна), універмаг у Віцебску, а таксама крама “Дзіцячы свет” у Брэсце.

    Універмаг у Ангарску

    Універмаг у Дзмітраве

    Гатэль “Беларусь”

    У 1961 г. адным з ленінградскіх праектных інстытутаў рапрацавалі праект гатэля для абласнога горада. У Гродне ён быў рэалізаваны ў другой палове 1960-х гг. як гатэль “Беларусь”. Цікава, што ў нашым выпадку праект быў крыху зменены: прыбудаваны да гатэля рэстаран павярнулі пад 90 градусаў уздоўж вуліцы Горкага. Па ўсім былым СССР захавалася не менш за 21 такая гасцініца! Бліжэйшая да Гродна знаходзіцца ў Лідзе каля замка і помніка князю Гедыміну.

    Аналаг гродзенскага гатэля "Беларусь" у Кіраве

    Уфа

    Палац Тэкстыльшчыкаў

    Знакаміты гродзенскі Палац Тэкстыльшчыкаў – адзін з найбольш папулярных у СССР праектаў. Яго аўтар – архітэктар Дзяржаўных майстэрняў І. Рожкін. Пачынаючы з 1947 па канец 1950-х гг. па краіне было збудавана як мінімум 54 такія будынкі. У Беларусі такіх болей няма, аднак вельмі шмат па Расіі і асабліва Украіне. У Данецкай і Луганскай абласцях аж 17 палацаў, збудаваных паводле дадзенага праекту!

    Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў некаторых будынках наш Палац Тэкстыльшчыкаў пазнаецца вельмі слаба. Іх часцей за ўсё не аздаблялі рознай ляпнінай і часта прыбудоўвалі зверху невялікі трохкутны фасадзік.

    Алчэўск, Луганская вобласць Украіны. Аналаг гродзенскага Палаца Тэкстыльшчыкаў. Адрозненне - трохкутны франтон, якога ў Гродне няма

    Лісічанск, Луганская вобласць Украіны

    Падольск (раён Клімаўск, які раней быў асобным горадам), Маскоўская вобласць. Дом культуры машынабудаўнікоў

    Курск

    Мурманск

    Дом культуры "Цветліт"

    Дом культуры "Цветліт" быў некалі пабудаваны як Дом культуры гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Пасля таго, як камбінат перанеслі, будынак атрымаў іншага ўласніка. Дом культуры пабудаваны па адным з самых папулярных у савецкія час праектаў. Такіх будынкаў па ўсім СССР каля 200. Толькі ў Беларусі іх можна пабачыць у Бешанковічах, Міёрах, Ліёзне, Ашмянах, Рудзенску, Клімавічах, Капылі, Лоеве, Віцебску, Ваўкавыску...

    Ашмяны

    Ваўкавыск

    Лоеў

    Тэлевежа

    Гродзенская тэлевежа мае вышыню 254 м і зяўляецца адной з самых тэхнічна складаных вежаў не толькі Беларусі, але і ўсяго былога СССР. Аналагічныя ці вельмі падобныя вежы захаваліся ў Віцебску і Астары ў Азербайджане. Таму, гледзячы на фотаздымак з віцебскай вежа, даволі проста ўвайсці ў зман і палічыць, што гэта Гродна. Праўда Віцебская тэлевежа крыху ніжэйшая – усяго 243 метры вышыні. 

    Віцебская тэлевежа


    Читайте по теме:

    • 12729 А вы знаете, почему в центре Гродно так много домов из желтого кирпича?
    • 19417 Рассказываем про непопсовые туристические локации Гродно, про которые не знаю даже горожане
    • 11557 А вы ведалi, што каля вёскі Жодзішкі Смаргонскага раёна знаходзiцца адзiны штучны скаладром Беларусi?
    • 15929 Карьера «Зеленка» в Гродно все меньше: смотрите, сколько уже засыпали
    • 45655 В Гродно УЖРЭП дешево продает квартиру на Горького. Посмотрели, какие альтернативы есть в городе
    • 29910 Тайные лестницы Гродно: два места в городе, о существовании которых многие гродненцы даже не подозревали

    Комментирование записи закрыто!

    • 1535
    • От 4 рублей 90 копеек в месяц: МТС представил новые гаджеты для дома, которые можно купить в рассрочку

    Ассортимент умных устройств в МТС регулярно пополняется новинками. В продажу поcтупили новые гаджеты: умная зубная щетка, электробритва, машинка для стрижки волос и фен.

    • 2612
    • Зарплаты «в конвертах» получали более тысячи водителей: КГК раскрыл масштабную схему по неуплате налогов в Беларуси

    Общая сумма, которую учредители скрыли от налогов, составила свыше 10 миллионов рублей. Причиненный государству ущерб составил более 2 миллионов рублей.

    • 1926
    • Не работает сайт МВД. Как узнать о штрафах за скорость и оплатить их?

    Самый достоверный способ узнать о штрафах — с паспортом подъехать в ГАИ по месту жительства.

    • 2535
    • В Волковыске спасатели помогли освободиться застрявшему в металлическом заборе бездомному псу

    Несмотря на то, что спасение животных не входит в функции службы 101, подобные сигналы не остаются без внимания.

    • 4265
    • Банки начнут требовать паспорт у клиентов, которые пополняют счета

    Речь идет о пополнении счета на 50 базовых величин (сейчас это 1850 рублей) и больше.

    • 8390
    • Окончание ремонта Нового моста в Гродно все ближе — начинают укладывать асфальт на подъезде к переправе

    Предварительно открытие движения по Новому мосту намечено на 17 апреля. В жёсткий график специалисты укладываются. По некоторым позициям идут даже с опережением.

    • 5515
    • В Гродно молодой человек поссорился с девушкой, напился, разнес окно в чужой квартире и разбил авто на улице

    В выдыхаемом воздухе у парня зафиксировали свыше двух промилле алкоголя.

    Все новости

    Сегодня читают:

    • 20261Прогноз по валютам в Беларуси: курсы на неделе будут снижаться и для этого есть весомая причинаПрогноз по валютам в Беларуси: курсы на неделе будут снижаться и для этого есть весомая причина
    • 15881В Госпогранкомитете назвали направление, где совсем нет очередей на выезд из БеларусиВ Госпогранкомитете назвали направление, где совсем нет очередей на выезд из Беларуси
    • 11046«Главное после еды — это спокойствие». Караев рассказал о ситуации в Гродно после «ликвидации иностранца»«Главное после еды — это спокойствие». Караев рассказал о ситуации в Гродно после «ликвидации иностранца»
    • 9309В Германии горел дальнобойщик из Гродно. Его спасали на вертолетеВ Германии горел дальнобойщик из Гродно. Его спасали на вертолете
  • Блог Гродно s13
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц
      • Афиша Гродно
    • Блог Гродно s13
    • Отдых в Гродно
    • Все заведения
    • Блог Гродно s13
    • Последние объявления
    • Все объявления
    • Добавить объявление
    • Блог Гродно s13
    • Блог s13 города Гродно — последние события города и области.Использование материалов доспускается при условии активной индексируемой и прямой гиперссылки на страницу первоисточника.
    • Top.Mail.Ru
    • Посещения — 00 000Просмотров — 000 000