Блог Гродно s13

Як мог выглядаць палац Сапегаў у Гродна (рэканструкцыя )

На цэнтральнай плошчы Гродна высіцца вось такі будынак. Ён добра вядомы краязнаўцам як Баторыеўка, але яго сувязь з каралём Баторыем ставіцца многімі гісторыкамі пад сумненне.

Рэканструкцыя зроблена блогерам Asnoru на падставе прац польскага даследчыка - Пятра Яцэка Ямскага.  Былая нерухомасць Сапегаў, а пазней каралеўская рэзідэнцыя Аўгуста Моцнага, калісьці магла выглядаць прыкладна так, як паказана нiжэй.

А над цяперашняй вуліцай Карла Маркса некалі існаваў пераход ад касцёла да Баторыеўкi. Верагодна, ім карыстаўся кароль Аўгуст Моцны, праходзячы з касцёла ў сваю рэзідэнцыю.

Калі ж у Гродна праходзілі сеймы Рэчы Паспалітай яны адбывалiся ў памяшканні будынка сеймавай залы. Яе корпус знаходзіўся на месцы пары дамоў, на сучаснай вуліцы Карла Маркса, і быў звязаны з асноўным корпусам пераходам.

Так вось выглядаў інтэр'ер гэтага корпуса.Часам гэты малюнак памылкова прымаюць за малюнак сеймавай залы ў Новым Замку, якая стала прымаць сеймы пазней ды ўжо пры іншых каралях.

А вось самыя вядомыя з былых насельнікаў палаца. Казiмiр Сапега

Аўгуст Моцны

Дарэчы, у часы знаходжання ў будынку жаночай гімназіі ў ім навучалася пісьменніца Зоська Верас.

Категории: Гродно, картинки, история, люди, интересно знать