• Вясной у Гродна усталююць лаўку «Мова»

    Вясной у Гродна усталююць лаўку «Мова»

    Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым кампанія А1 прадставіла новы арт-праект: гэтай вясной у Мінску і ўсіх абласных цэнтрах з'явіцца серыя мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць яркія наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «мова», піша Onliner.by.

    Інсталяцыі ўяўляюць сабой вулічную мэблю, зробленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб'ектаў — беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задумцы «мова» будзе служыць месцам камунікацыі, дзе людзі змогуць сустракацца і размаўляць, размясціўшыся на скульптурных літарах.

    У кампаніі тлумачаць, што лакальны каларыт кожнага з шасці рэгіёнаў будзе перададзены праз колер інсталяцый — ідэя праекта грунтуецца на канцэпцыі нацыянальных каляровых пераваг. Яна распрацавана на аснове кнігі беларускага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», а таксама на даследаванні этнографа Міхася Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных касцюмаў розных рэгіёнаў Беларусі.

    Паколькі Мінск — геаграфічны, сацыяльны і культурны цэнтр краіны, дзе перамяшаны асаблівасці ўсіх рэгіёнаў, гэта будзе адлюстравана з дапамогай усіх асноўных колераў, якія характарызуюць нашу краіну: сіняга, зялёнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. Месца размяшчэння інсталяцыі ў сталіцы яшчэ ўдакладняецца.

    «Чорны і чырвоны — базавыя колеры кожнага з арт-аб'ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах. Астатнія адценні абсалютна розныя, яны падкрэсліваюць адметныя рысы кожнага рэгіёну. Усе колеры выбраны невыпадкова — пры распрацоўцы каларыстычных спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцяў — напрыклад, прыродных: зялёныя паркі Гомельшчыны, шэрыя палескія балоты, блакітныя азёры Віцебшчыны і гэтак далей», — растлумачыў Павел Вайніцкі.

    Такім чынам, для інсталяцыі ў Брэсце абрана спалучэнне зялёнага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага. Там яна будзе ўстаноўлена на скрыжаванні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. «Мова» у Віцебску з'явіцца перад мостам 1000-годдзя. Арт-аб'ект у Гродне будзе жоўтага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага колераў — яго плануецца размясціць на вуліцы Маставой. На вуліцы Кірава ў Гомелі ўсталююць кампазіцыю з блакітнай, жоўтай, шэрай, чырвонай і чорнай літар. На Траецкай набярэжнай Магілёва — зялёнай, блакітнай, жоўтай, чырвонай і чорнай.

    Мінулым летам разам з А1 Onliner.by здзейсніў шэраг экспедыцый у розныя куткі Беларусі, каб расказаць пра беларускія гаворкі і ў некаторай ступені паказаць іх сучасны стан. Першы матэрыял, які адкрывае цыкл артыкулаў пад агульнай назвай «Мова», можна прачытаць тут.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 33

  • У 47-летнего лидчанина в выдыхаемом воздухе было зафиксировано 2.3 промилле алкоголя. Более того, при дальнейшей проверке оказалось, что гражданин управлял не своим автомобилем.

    Футболист команды «Мясокомбинат» сначала забил гол в ворота соперников, а затем умышленно дважды в течение минуты забил в свои ворота, пишет «Вечерний Гродно».

    С ажиотажем и повышенным спросом на марлевые повязки, некоторые аптеки ввели нововведения – по ограниченному количеству масок в «одни руки». Насколько это законно?

    На планёрке у председателя горисполкома Мечислава Гоя обсудили и приняли меры, которые вводят в Гродно по профилактике коронавируса и других инфекционных заболеваний, пишет «Вечерний Гродно».

    Александр Лукашенко провел рабочую встречу с председателем Совета Республики Натальей Кочановой. Во время встречи обсуждались вопросы президентских выборов и влияние коронавируса на экономику.

    Из трех городских мостов в плачевном состоянии сейчас находится мост, ведущий на улицу Поповича. Он вошел в список 16 мостов, которые предстоит реконструировать за счет средств республиканского бюджета....

    По предварительным данным, в квартире погибшей также находились двое мужчин и женщина, все они распивали спиртные напитки.

    Все новости