• Тадэвуш Кандрусевіч: «Я стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне, пацалаваў зямлю»

    Тадэвуш Кандрусевіч: «Я стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне, пацалаваў зямлю»

    Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся на радзіму. У Беларусі ён не быў больш як тры месяцы не па ўласным жаданні: напрыканцы жніўня кіраўніка каталіцкай царквы не пусцілі праз мяжу, калі ён вяртаўся з Польшчы, пiша Onliner.by. Пагранічны камітэт тады заявіў, што пашпарт мітрапаліта з'яўляецца несапраўдным. Візіт арцыбіскупа на радзіму стаў магчымы толькі пасля перамоў беларускіх улад з Папам Рымскім Францішкам. Напярэдадні свята Божага Нараджэння Кандрусевіч правядзе некалькі імшаў для сваіх вернікаў, але загадзя ён правёў невялічкі брыфінг.

    Напачатку сваёй прамовы Кандрусевіч павітаў прысутных у касцёле і падзякаваў за падтрымку і малітвы за яго лёс. Таксама мітрапаліт расказаў, што падчас свайго вымушанага знаходжання ў Польшчы працаваў непадалёк ад Беластока, а таксама дасылаў звароты да беларускіх каталікоў у відэафармаце.

    Нягледзячы на тое, што Тадэвуш Кандрусевіч даволі працяглы час служыў каталіцкай царкве за мяжой (пераважна ў Расіі), ён заўжды помніў пра сваю радзіму і імкнуўся жыць і служыць Беларусі.

    Мітрапаліт распавёў, што, вярнуўшыся на бацькаўшчыну, ён перш за ўсё стаў на калені і пацалаваў беларускую зямлю. Падчас гэтых слоў арцыбіскуп заплакаў.

    — Дзе б я ні служыў як святар і біскуп, я заўсёды памятаў аб Беларусі, бо гэта мая бацькаўшчына. І ведаеце, калі напрыканцы лістапада я быў у Вільні на ўрачыстасцях Божай Маці Вострабрамскай (я кожны год езджу на гэту ўрачыстасць — там таксама ёсць святая імша на беларускай мове) — вядома, што сёлета было менш людзей, але, паверце, мне было вельмі-вельмі складана прамовіць, — на гэтых словах у Тадэвуша Кандрусевіча дрыгнуў голас і з вачэй сталі віднецца слёзы.

    Паводле Кандрусевіча, ён упершыню за доўгі час убачыў сваіх землякоў — беларусаў, якія жывуць у Літве і захацелі спаткацца з біскупам і разам з ім памаліцца.

    — І сёння, калі я перасек мяжу, то папрасіў кіроўцу прыпыніцца. Я стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне, пацалаваў зямлю. Гэта мая зямля. Я вырас адсюль. Я хачу тут быць, я хачу тут служыць. І я ніколі не выступаў супраць Беларусі, заўсёды бараніў яе інтарэсы — і буду гэта чыніць далей, — сказаў арцыбіскуп.

    Таксама ён падзякаваў Богу, што ён дапамагаў увесь гэты час.

    — Напэўна, гэта быў крыж, гэта не было лёгка. Але мы добра ведаем, што крыж пасля распяцця на ім Езуса Хрыста — гэта знак нашага збаўлення, гэта знак нашай надзеі, — адзначыў Кандрусевіч.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 11

  • Каждое утро Александра заходит в клетку с хищниками, варит компот для обезьян, развлекает львенка и выплачивает огромный долг университету за бесплатное обучение.

    В числе вызовов и угроз Лукашенко назвал, в частности, массовые мероприятия, которые перерастали в неповиновение, сопротивление сотрудникам правоохранительной сферы.

    Работникам гродненских предприятий предлагают подписать открытое коллективное письмо.

    В Гродненской области снижается количество выявленных случаев инфицирования коронавирусом и заболеваемости вирусными пневмониями, сообщил журналистам председатель Гродненского облисполкома Владимир...

    Решения Брюсселя и Вильнюса касательно работы санатория «Беларусь» в Друскининкае — это верх лицемерия и двуличия. Об этом заявил сегодня министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей.

    Сегодня в Гродно приехали ещё четверо потенциальных игроков. Пресс-служба футбольного «Немана» рассказывает подробности.

    — Правоохранительные и другие государственные органы позволили нашей стране не свалиться в пропасть очередной цветной революции, как бы того ни хотели заграничные спонсоры протестов, — сказал Лукашенко....

    Все новости