• На Гродзеншчыне ўстанавілі памятны знак акадэміку Карскаму

    • 11370
    • 13 ноября 2019, 06:17
    • мовалюдиисториярегион
    На Гродзеншчыне ўстанавілі памятны знак акадэміку Карскаму

    Нячаста адкрываюцца памятныя знакі ў гонар дзеячаў беларускай навукі, культуры і мастацтва ў сельскай мясцовасці. Таму кожная такая падзея прыцягвае да сябе ўвагу людзей, незалежна ад іх прафесіі, поглядаў, веравызнання, прыналежнасці да той ці іншай грамадскай суполкі, распавядае «Звязда».

    Пра гэта падумалася на ўшанаванні памяці акадэміка, філолага-славіста, палеографа і энтографа, аўтара фундаментальнай навуковай працы «Беларусы» Яўхіма Карскага пад Гроднам.

    Вядома, што месцам нараджэння славутага вучонага з'яўляецца вёска Лаша. Аднак у Гродзенскім раёне ёсць яшчэ адна мясціна, звязаная з імем Яўхіма Карскага. Гэта вёска Мігова, размешчаная на беразе Нёмана, непадалёк ад аэрапорта «Абухава».

    Днямі тут адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака. Унізе мармуровай дошкі, прымацаванай да каменя, выгравіраваны ўрывак з успамінаў Яўхіма Карскага: «Летам 1901 г. мне давялося тры месяцы правесці ў маёнтку Мігова... гаворка тут чыста беларуская...»

    Гэтыя словы, прачытаныя ў адной з кніжак, натхнілі гродзенскага краязнаўца Алеся Кроя ініцыяваць уключэнне вёскі Мігова, сваёй малой радзімы, у турыстычны маршрут «Прынёманскімі шляхамі Яўхіма Карскага» і распаўсюджванне адпаведнай карты. З розных крыніц ён даведаўся, што, аб'ехаўшы больш за сотню мястэчак і вёсак, Яўхім Карскі найчасцей праводзіў свой летні адпачынак тут. Яго праўнук Аляксандр Карскі тройчы згадваў Мігова ў працы аб геаграфіі месцаў пражывання і доўгіх прыпынкаў прадзеда з 1901 да 1907 года. Дачка акадэміка Наталля Баркоўская пісала:

    «Лета мы праводзілі на дачы пад Гроднам. Калі бацька не выязджаў у чарговую, часамі вельмі цяжкую і далёкую экспедыцыю па вывучэнні беларускіх гаворак, тады і на дачы пісаў свае працы».

    На адкрыцці памятнага знака Алесь Крой выказаў падзяку многім людзям, якія дапамаглі ў яго ўсталяванні. Вялікую падтрымку ў арганізацыйных пытаннях аказаў старшыня Абухаўскага сельскага Савета Валерый Смалей. Пагрузачна-транспартныя работы ўзяў на сябе мясцовы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя І. Сянько. Не засталіся ўбаку жыхары вёскі Мігова і члены аднайменнага садовага таварыства. Без падмогі валанцёраў на ўвесь комплекс работ трэба было б сабраць яшчэ каля 10 тысяч рублёў.

    Дарэчы, даўжыня шматтоннага каменя больш за 185 сантыметраў, шырыня да 140. Для такой глыбы, контуры якой, дарэчы, нагадваюць абрысы карты Беларусі, спецыялісты параілі будаваць моцны падмурак. А сам валун паставіць на пастамент, складзены з мноства малых камянёў, што сімвалізуюць тытанічную працу вучонага-даследчыка. Сам памятны знак з гранітнай плітой і надпісам на ёй быў адобраны Міністэрствам культуры.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • Бывшая деревня Солы, входящая в городскую черту, одна из немногих, которая держит оборону от наступающей цивилизации. Солы на берегу Немана продолжают жить тихой, размеренной жизнью, рассказывает «Вечерний...

    В рамках благоустройства территории рядом с замком в Гольшанах бульдозеры уничтожили и повредили могильник XIV века. На месте, где работала техника, археологи нашли женский череп, кости и украшения.

    Екатерина Долговская уехала из Калининграда вместе с мужем в августе 2018 года. Живёт в деревне под Слонимом в Гродненской области. Познакомьтесь с интересным взглядом на нас с вами со стороны.

    В своем комментарии Слонимская ЦРБ сделала акцент именно на форме подачи еды и привела в пример свои фото обедов, которыми кормят в больнице.

    Талончик с воскресенья будет стоить на 5 копеек больше: в киоске — 60 копеек, у водителя — 65. Увеличатся цены и на проездные билеты. Но есть возможность немного сэкономить, если вы ездите много.

    Спасателям из многоэтажки пришлось эвакуировать несколько семей. Однако больше всего впечатлило спасение младенца, которого спустили с пятого этажа прямо в люльке.

    "Я сторонник того, чтобы развивать страховую медицину. Но сразу нельзя: надо, чтобы люди были к этому готовы", — сказал Александр Лукашенко. 

    Все новости