• Як жыве Польшча падчас карантыну, апавяданне студэнткі з Гародні

    Як жыве Польшча падчас карантыну, апавяданне студэнткі з Гародні

    Наташа Роўба родам з Гародні, але зараз вучыцца ў Варшаўскім Універсітэце на факультэце журналістыкі і бібліалогіі. Калі ўлады Польшчы абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў сувязі з каранавірусам і зачынілі межы, дзяўчына не паехала дадому і засталася ў Варшаве. Яна распавяла пра тое, як праходзіць яе вучоба,як жывуць палякі падчас карантыну і як яна ставіцца да гэтай сітуацыі у Беларусі

    “Прафесар заўсёды пытаецца,ці мы ў піжамах раніцай перад ноўтбукам сядзім?”

    Зараз усе навучальныя ўстановы ў Польшчы зачыненыя на каранцін, таму Наташа вучыцца дыстанцыйна.

    "Заняткі праходзяць на платформе Google Meet. І выглядае гэта амаль як звычайная лекцыя. Прафесар гаворыць ці паказвае прэзентацыю - мы слухаем. У кожны момант можна падлучыць мікрафон і скаментаваць. Цікавая рэч, камеру ў сябе на прыладзе амаль ніхто не ўключае, ніхто, акрамя прафесара. У актыўных людзей і заняткі цікавыя. Адзін доктар заўсёды нас пытаецца, ці мы ў піжамах раніцай перад ноўтбукам сядзім, жартуе. 

    Так праходзяць заняткі

    Частка заданняў прыходзіць на Google Classroom. Туды ж мы і свае працы дадаем. Таксама і проста свае прэзентацыі прысылаюць, каб мы самі з імі разбіраліся. 

    Адразу хацелася б зазначыць, што адпісаў кожны прафесар, акрамя дэкана, які ў нас вядзе дзве лекцыі."

    “Тым хто выйдзе без нагоды, штраф да пяці тысяч злотых”

    Нягледзячы на стан надзвычайнага становішча ў краіне, дзяўчына жыве звычайным жыццем:часам выходзіць на вуліцы горада,якія амаль бязлюдныя.

    "Найперш за ўсё вучуся. Каб падцягнуць усё тое, што не зрабіла, патрэбна шмат часу.

    Чытаю, гляджу відэа на Ютубе, граю на гітары - раблю ўсё тое, на што раней не хапала часу. Паціху стараюся выходзіць у магазін, у парк. У панядзелак афіцыйна забаранілі выходзіць з дому. Да 11 красавіка можна хадзіць толькі да працы, у магазін, аптэку і да лекара, выводзіць дамашніх жывёл. Таксама нельга мэтанакіравана збірацца больш чым дзвюм асобам.

    Тым, хто выйдзе без нагоды, будуць нават штрафы даваць, здаецца, да пяці тысяч злотых.Я жыву ў студэнцкім інтэрнаце, у нас ёсць ціхі падворак, дзе можна бяспечна падыхаць свежым паветрам.На вуліцы мала людзей, цэнтр амаль што цалкам пусты. У аўтобусах па 5-10 чалавек ездзяць. Горад-прывід, не інакш. Даволі дзіўна і нязвыкла.

     

     

    Так зараз выглядаюць вуліцы Варшавы

    Калі хочаш закупіцца на вясну - спрабуй замовіць праз інтэрнэт, бо большасць крам закрытая. Дарэчы, вельмі адказна да карантыну падайшлі менавіта прадуктовыя крамы. У залежнасці ад памераў крамы вызначаюцца ліміты людзей, якія адначасова могуць знаходзіцца ў памяшканні. Напрыклад ў Бядронцы (Biedronka) гэта 50 чалавек разам з працаўнікамі. Усе паверхні каля кас дызэнфікуюцца кожныя паўгадзіны. Каб узяць хлеб, садавіну ці агародніну трэба апрануць плястыкавыя пальчаткі."

    “Калі улады падцвердзілі, што крамы будуць працаваць - людзі супакоіліся”

    Зараз у Польшчы да эпідэміі ставяцца спакойна, але спачатку людзі панікавалі 

    "Цяпер вялікай панікі няма,палякі даволі адэкватна ставяцца да сітуацыі.У крамах усяго хапае, асабліва галоўных стратэгічна істотных тавараў: туалетнай паперы, макаронаў, мукі, цукару. Пэўна толькі грэчкі няма.

    Амаль усе крамы зачынены

    У першыя дні ўвядзення эпідэміі людзі сапраўды скупалі ўсё, што можна і чаго нельга. На некаторых паліцах была пустыня. Так было некалькі дзён, потым усё вярнулася. Улады падцвердзілі, што ўсяго хопіць, крамы будуць працаваць - і людзі супакоіліся.Часам нейкія фальшывыя навіны паяўляюцца, але іх адразу ідэнтыфікуюць і выдаляюць. 

    Ў паліклініках многія лекары вядуць прыём онлайн, як бы дзіўна гэта не гучала.

    Ўвогуле ўсё шпіталі запоўненыя, 12 іншых пляцовак аддалі пад лячэнне хворых COVID-19. На 25 красавіка тут 957 хворых каронавірусам.”

    “Нельга рызыкаваць жыццём людзей”

    Наташу не здзіўляе сітуацыя з каронавірусам у Беларусі,На яе погляд, трэба ўвесці каранцін і адмяніць усе масавыя мерапрыемствы

    “Апошні раз дома я была ў лютым, тады яшчэ каронавірусу ў Беларусі не было. На падставе таго, што я чытаю ці мне расказваюць сябры і сям'я, немагчыма аб' ектыўна ацаніць. Аднак, мяне (не) здзіўляе стаўленне да сітуацыі ў нас. Чаму няма рэальнага карантыну? Можна было б увесці каранцін ў адукацыйных пляцоўках і закрыць усе месцы з масавымі мерапрыемствамі. Нельга рызыкаваць жыццём людзей. З боку эканомікі разумею, бо закрыццё ўсіх месцаў гэта моцны ўдар па дзяржаўным бюджэце.”

    “Трэба браць адказнасць у свае рукі”

    Але дзяўчына думае,што ўсё скончыцца добра і раіць усім выконваць меры прафілактыкі

    “Я думаю толькі тое, што прагназуюць навукоўцы. Ёсць два варыянты развіцця віруса. У першым каронавірус прыйдзе да тупіку і знікне. У другім вірус стане на ўзровень грыпа і будзе звычайнай сезоннай хваробай. 

    Наогул-то ёсць такі выраз: дурням шчасціць.Раз у нас не прымаюць добрых рашэнняў, ім хіба проста пашчасціць. Як нічога не робяць,трэба браць адказнасць у свае рукі. Вельмі важна самому не хадзіць у закрытыя месцы, дзе можа быць шмат людзей, нават калі афіцыйна гэта не забаронена. 

    Я чула, што ў Беларусі колькасць хворых вірусам паніжаецца, людзі вылечваюцца. Не ведаю, ці гэта праўда, але спадзяюся, што ў Беларусі вірус памрэ натуральнай смерцю і ўсё будзе добра. Галоўнае - не панікаваць і чытаць навіны з надзейных крыніц.”

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 40

  • 15 лет гродненка Елена играет на улицах города. Но пандемия COVID-19 заставила сменить привычное амплуа гродненки на совсем необычное.

    При встречном разъезде велосипедист потерял управление и упал на проезжую часть дороги, где ударился о колесный диск автомобиля.

    Совет ЕС одобрил соглашение по визам. С 1 июля «шенген» будет по 35 евро для белорусов. Только вот откроются ли границы с ЕС в ближайшие месяцы?

    Похоже, ситуация в скорой помощи Гродно, связанная с вопросами оплаты работы с «ковидными» пациентами переходит в публичную плоскость.

    22 мая в Гродно умер главный патологоанатом области Михаил Зубрицкий. Ему был 51 год. У него был подтверждённый коронавирус.

    Одни хотят застолбить парковочные места, чтобы их не занимали чужие, другим шлагбаум вовсе не нужен, пишет «Вечерний Гродно».

    Так, на продажу в Гродно выставлены десятки ВАЗов, УАЗов, встречаются и иномарки в милицейском окрасе. Степень износа оценивается в 70-90%, на многих машинах видны следы коррозии

    Все новости