• Праграма кандыдата ў дэпутаты па Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 Дудкіна Яўгенія

    • 518929
    • 09 ноября 2019, 13:21
    • выборыпрограмма
    Праграма кандыдата ў дэпутаты па Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 Дудкіна Яўгенія

    s13.ru предлагает кандидатам в депутаты Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва от Гродно опубликовать свою программу на нашем сайте, при желании организовать  прямой эфир, например, в Instagram, где каждый желающий сможет задать свой вопрос публично.

    Дарагія грамадзяне Беларусі, жыхары горада Гродна, суседзі, сябры!

    Для мяне як хрысціянскага дэмакрата важна, каб у нашых сем'яў і дзяцей была ўпэўненасць у будучыні – з якаснай адукацыяй, годнымі заробкамі і працай, камфортным і бяспечнымі ўмовамі жыцця ў гарадах незалежнай Беларусі.

    Сёння ўлада ўжо не можа стварыць годныя ўмовы для жыцця ў нашай краіне. Моладзь з'язджае за мяжу ад «закона аб адтэрміноўках» і за лепшай адукацыяй і годным заробкам. Парламент гатовы падтрымаць любое рашэнне чыноўнікаў, як «дэкрэт аб дармаедах». Паўсюль як грыбы растуць шкодныя вытворчасці. У буйных гарадах хутка забудуюць апошнія паркі і зоны адпачынку. Выхадцы з наменклатуры зноў ідуць  у парламент, хаця ўжо 15 гадоў яны абяцаюць нам заробак па 500 даляраў.

    Беларусі патрэбны пазітыўныя перамены і адказныя рэформы, каб нашы дзеці мелі годную будучыню ў Беларусі, а не марылі з'ехаць за мяжу! 

    Хто такі Яўгеній Дудкін?

    Па поглядах - хрысціянскі дэмакрат. Пражываю ў г. Гродна.

    Скончыў ліцэйскі клас прававога профілю сш №13 г. Гродна, у 2013 г. – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова, па спецыяльнасці “Выкладчык гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін”. Прайшоў службу ва Ўзброенных Сілах Рэспублікі Беларусь (Печынск, г. Барысаў).

    Працаваў 2 гады па размеркаванні настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў школах г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці і суседняй вёсцы Малая Машчаніца, вярнуўся да дому, дзе працягнуў працу у сш №38 г. Гродна, потым загадчыкам Зарачанскага дома народнай творчасці, зараз – індывідуальны прадпрымальнік (экскурсавод).

    Мае вучні штогод займалі месцы прызёраў на прадметных алімпіядах раённага ўзроўню. Сам са студэнцкіх гадоў пастаянна друкаваўся як ва ўніверсітээцкай газеце, так і вёў асабістую калонку ў раёнскай, папрацоўваў лектарам інфармацыйнай групы ва ўніверсітэце і класным кіраўніком у школе, аўтар як студэнцкіх праектаў, так і пераможца раённага конкурса “100 ідэй для Беларусі” як малады спецыяліст. А таму мне вядомы жыццё маладых людзей, складанасці сем’яў у сённяшні час.

    Чаму вырашыў балатавацца ў парламент?

    Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы дабіліся сканчэння будаўніцтва школы ў Альшанцы, узнялі пытанне вылучэнне грошай з мясцовага бюджэта на будаўніцтва паліклінікі, а зараз абмяркоўваем з уладамі магчымасці стварэнне сквераў у гонар гістарычных асоб.

    А ці можаце Вы называць свайго дэпутата парламента? Ці чулі яго штогадовыя справаздачы аб працы, прапановы, дыскусіі з іншымі дэпутатамі, яго меркаванні аб прынятых законах? Гэта варта мяняць! І мы маем на гэта канстытуцыйнае права.

    Як забяспечыць развіццё Беларусі?

    Аснова новай эканомікі, палітыкі, сацыяльнай сферы – хрысціянскмя прынцыпы. Не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай сваіх бацькоў, паважай жыццё і маёмасць іншага чалавека. Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект адказных рэформаў у эканоміцы, адукацыі і забудове гарадоў. Прыйшоў час ажыццявіць іх. Інакш, мы зноў пасля выбараў атрымаем рост тарыфаў на ЖКГ і транспарт, павелічэние пенсійнага ўзроста, ад’езд моладзі і працаўнікоў за мяжу, новыя падаткі.

    ЭКАНОМІКА ВЕДАЎ: інвестыцыі і працоўныя месцы з годным заробкам

    • Прыцягненне сродкаў эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ індустрыя). 
    • Развіццё малога і сярэдняга бізнесу: адмена сертыфікатаў; існуючых штрафаў і праверак; найм работнікаў без абмежаванняў; незалежныя суды; беспрацэнтныя займы на адкрыццё сямейнага бізнэса на 10 год.
    • Падаткавыя канікулы на 5 год для новых прадпрыемстваў і 10 год для сямейнага бізнэса.
    • Адмена датацый дзяржсектару і прыватызацыя стратных прадпрыемстваў.

    АДУКАЦЫЯ: якасць і запатрабаванасць ведаў

    • Прэстыж і павага да настаўнікаў: заробак на 10% вышэйшы за сярэдні; скарачэнне адміністратыўна-дакументальнай і няпрофільнай нагрузкі; празрыстасць прэміравання.
    • Скарачэнне райаддзелаў адукацыі, празрыстая справаздачнасць аб фінансах і выдатках школаў, забарона пабораў з бацькоў. 
    • Беспрацэнтныя IT-крэдыты на адукацыю і перакваліфікацыю.
    • 1000+ : беззваротная аднаразовая дапамога з бюджэту маладым спецыялістам, бясплатнае жыллё на 2 гады пры добраахвотным размеркаванні.
    • Адтэрміноўка ад войска для кожнай прыступкі адукацыі: сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, магістратуры і аспірантуры.
    • Акадэмічная свабода і спрошчаная акрэдытацыя для прыватных ВНУ. Стварэнне беларускамоўнага універсітэта. Выбар студэнтам часткі курсаў. Інтэграцыя адукацыі і рынка працы. Добраахвотнае размеркаванне.

    ЗАБУДОВА ГАРАДОЎ: камфорт, бяспека і экалогія

    • Выбары мэраў гарадоў, рашаючы голас жыхароў пры размеркаванні бюджэта і планах па забудове.
    • Разбудова сацыяльнай інфраструктуры ў новых мікрараёнах: школ, дзіцячых садкоў і паліклінік.
    • Перанос шкодных вытворчасцяў на бяспечную адлегласць ад гарадоў.
    • Забарона празмернага ўшчыльнення гарадоў, зносу прыватнага сектару, вырубкі паркаў і сквераў. 

    Падтрымайце 17 лістапада маладога кандыдата Яўгенія Дудкіна з яго праграмай “За адказныя рэформы з новым парламентам!” ад хрысціянскіх дэмакратаў.

    Абараніце свой выбар - удзельнічайце ў незалежным назіранні! Кантактны тэл.:  8-029-167-34-35, bchd.info@gmail.com, http://bchd.info

    Прилагаю ссылку на договор между избирателем и мною, который в сулучае моего избрания обяжет выполнять и добиваться пунктов программы, а всем заключившим со мной избирателям - определенные бонусы, о чем указано в самом договоре.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 29

  • Дворняга Мик – счастливчик. Еще щенком-подростком он попал в собачью стаю. Голодный он метался по городу в поисках еды. Что случилось дальше, не расскажет никто: то ли его так ударили, то ли сбила машина....

    В понедельник, в связи с проведением предконкурсного осмотра транспортных средств с 9.00 до 13.00 часов возможны сбои в движении отдельных маршрутов «маршрутных такси» в Гродно.

    На XVI Гродненском ИнвестУикенде вас ждут интересные и креативные мастер-классы от Елены Разовой, Сергея Величко и Ирины Мальгиной.

    Сегодня стало известно о том, что руководитель Кореличского района Гродненской области покинул свой пост.

    После того как за два дня в милицию обратилось более 150 человек (напомним, все началось с Гродно), ставших жертвами телефонных мошенников, на проблему обратил внимание Нацбанк.

    Магазин согласился забрать товар и вернуть деньги. Но для этого торговый работник потребовала… паспорт. Чека на товар оказалось недостаточно.

    Неплательщики - настоящая головная боль и коммунальных служб, и судебных исполнителей. Бывает, что они ходят к таким жителей, как на работу.

    Все новости