• COVID-19: Збор на дапамогу гарадзенскім медыкам

    COVID-19: Збор на дапамогу гарадзенскім медыкам

    Пацыентаў можа быць шмат і медыкі не ведаюць, колькі можа спатрэбіцца сродкаў індывідуальнай абароны, масак, рэспіратараў, абаронных экранаў і касцюмаў, сродкаў дэзінфекцыі і гэтак далей.  І таму медыкі прымуць любую дапамогу ад шчырага сэрца.

    Каманда гарадзенскіх валанцёраў, стараецца дапамагчы нашым медыкам, якія зараз ратуюць нас на першай лініі вагню ў барацьбе з эпідэміяй. Бо калі захварэюць яны, то хто будзе лячыць нас? Акрамя гэтага, праводзіцца інфармацыйная кампанія: расклейваюцца па горадзе ўлёткі з парадамі для сталых людзей, як перажыць каранавірус.

    І цяпер валанцёры хацелі б папрасіць вас аб дапамозе. Зрабiць гэта можна на платформе MolaMola.

    — Мы працуем з камандай Хакерспейс, якія па-валанцёрску робяць абаронныя экраны, у нас ёсць валанцёры, гатовыя шыць маскі і абаронныя касцюмы для нашых медыкаў. Але на выраб усяго гэтага патрэбны матэрыялы і грошы. Як патрэбны грошы на сродкі дэзінфекцыі, рэспіратары, бахілы, друк інфармацыйных улётак і іншае. Калі вы разумееце, як усё зараз няпроста, і хочаце дапамагчы медыкам (на самай справе кожнаму з нас), просім падтрымаць нашу валанцёрскую ініцыятыву рублём, а таксама запрашаем далучыцца да нашай каманды ў тэлеграм-чаце https://t.me/k28chat

    Дапамога можа быць любая: збіраць абаронныя экраны, прывезці тканіну для вырабу масак, расклеіць інфармацыйныя ўлёткі на сваёй вуліцы ці раёне і г.д.

    — У нас ёсць адзіная кропка, дзе мы збіраем ад жадаючых падзяліцца дапамогай дэзсродкі, тканіну для масак, сродкі індывідуальнай абароны і гэтак далей. Адрас: вул. Кірава,3 (Цэнтр гарадскога жыцця). Альбо патэлефануйце па нумары +37529 2663803

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 156

  • Инцидент произошел сегодня на улице Щорса около часа назад. Обездвиженную собаку под окнами дома нашли дети.

    Более 70 представителей байкерского движения Гродно и неравнодушные горожане проехались вчера по городу – не ради хайпа и громкого шума, а чтобы напомнить, что в наших силах помочь выжить маленькому...

    Читатель Автобизнеса поделился своей историей несостоявшейся покупки автомобиля Volkswagen Passat B4. Оказалось, пострадавшие есть и из Гродно.

    Александр Лукашенко 9 июля провел встречу с представителями «крупнейших СМИ». На нее были приглашены 250 журналистов государственных изданий и телеканалов.

    Жители высказываются очень эмоционально. Похоже проблема с вырубкой леса и приближением кладбища для них сегодня является проблемой номер один.

    По 13 июля включительно в спортивных магазинах MySport, Спортландия и FootTerra – СКИДКА 40% на все товары брендов Nike, Regatta, Fila, Speedo и Converse!

    Женщина говорит, что за несколько часов ей позвонило большое количество людей. Кто-то делился контактами, кто-то сообщал местоположение авто, а кто-то давал различные советы.

    Все новости