• Гродна — горад Васіля Быкава. Як захаваць памяць славутага пiсьменнiка

    Гродна — горад Васіля Быкава. Як захаваць памяць славутага пiсьменнiка

    Усталяваць інфармацыйныя дошкі ў некалькiх месцах горада, звязаных з Васiлём Быкавам, прапануюць гродзенскiя гiсторыкi. Чаму Гродна, гэта менавiта горад Быкава, пiшуць на старонках «Вечернего Гродно» гродзенскiя гiсторыкi Віталь КАРНЯЛЮК i Вольга МАКАРАВА.

    Славуты пісьменнік беларускай і сусветнай літаратуры «нарадзіўся» менавіта ў нашым горадзе. Гродна напоўнены мясцінамі, куточкамі, звязанымі з жыццём беларускага класіка. Васіль Быкаў жыў тут у 1947-49 гг. І, з перапынкам на службу ў войску, з 1955 г. па пачатак 1978 г.

    Апынуўся ён у горадзе на Нёмане пасля дэмабілізацыі. Тут пачалася яго працоўная дзейнасць у мастацкіх майстэрнях, у «Гродзенскай праўдзе». У Гродна пачалася і пісьменіцкая справа. Адначасова, з цягам часу, з’явілася сям’я — жонка Надзея Андрэеўна, сыны Сяргей і Васіль.

    Данута Бічэль, Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк

    Усё гэтае і творчае, і празаічнае жыццё працякала па розных гарадскіх адрасах. На сёняшні дзень высвятленна і навукова абгрунтаванна 43 такіх месц на карце Гродна. Вядома, што гэта далёка не ўсё.

    Але ўжо дадзеная колькасць «быкаўскіх» мясцін Гродна робіць наш горад унікальнай культурнай прасторай, напоўненай цудам нараджэняя вялікай літаратуры.

    Вуліцы Рабочая, Ажэшкі, Пажарскага, Дамініканскай (Клары Цэткін), Ласасянская, Лермантава, Падгорная, В. Траецкай (А. Кашавога), Свердлава, Парыжскай Камуны — былі месцамі знаходжання комнат, дамоў і кватэр, дзе жыў В. Быкаў з пачатку асобна, а потым сямейным жыццём. Зазначым, што гэта не поўны спіс — бракуе патрэбных звестак і не ўсё яшчэ дакладна высветлена ў гэтым пытанні. Патрабуюць дадатковых росшукаў акалічнасці жыцця, дакладнае вызначэнне творчых дзеянняў В. Быкава па таму ці іншаму адрасу. Але ўжо цяпер можна сцвярджаць, што адрасы — В. Траецкай (А. Кашавога, 28) і Свердлава, 18 трапілі ў вялікую літаратуру. Бо менавіта там яна і стваралася пісьменнікам.

    У будынку трохпавярховага дома па Вялікай Траецкай пабачылі свет такія творы, як «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965),«Дарога дадому» (1965),«Салдацкі лёс» (1966), «Ранак-світанак»(1966), «Сваякі»(1966),«Праклятая вышыня» (1968), «Круглянскі мост» (1968), , «Сцюжа» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Круты бераг ракі» (1972). Амаль палова з ніх экранізавана. А сцены кватэры В. Быкава па адрасу «Свердлава, 18» памятаюць стварэнне аповесцяў «Воўчая зграя» (1975) і «Пайсці і не вярнуцца» (1978).

    Безумоўна, акрамя непасрэдна пісьменніцкай дзейнасці, жыццё В. Быкава было напоўнена іншымі, самымі рознымі бакамі: і побытавымі, і грамадскімі, і службовымі. Сваім шляхам бяжала няпростае сямейнае жыццё.

    Да пісьменніка прыязжалі знакамітыя дзеячы культуры. У розных месцах горада адбываліся сустрэчы з Р. Барадуліным, Н. Гілевічам, Л. Шэпіцька.

    Цэраз прызму інтарэса да вялікай асобы, усе дэталі жыцця набываюць зразумелую, абгрунтаваную важкасць. Таму вельмі розныя гарадскія месцы памятаюць асобу В. Быкава. На вуліцы Дамініканскай (Клары Цэткін) В. Быкаў працаваў ў мастацкіай майстэрні. У сёняшнім корпусе ГрДУ імя Я. Купалы па адрасу «Леніна, 32», пісьменнік апошні раз у нашым горадзе выступаў перад студэнтамі і выкладчыкамі ў 1995 г.

    У будынку былога Палаца Тэкстыльшчыкаў абывалася ўрачыстае віншаванне пісьменніка з нагоды 50-годдзя. Дом-музей Э. Ажэшкі змяшчаў Гродзенскае аддзяленне саюза пісьменнікаў БССР.

    У цяперашнім моладзевым цэнтры «Гродна, у кінатэатры, адбылася прэм’ера кінакарціны «Узыходжанне». А у доме №49 па вуліцы Элізы Ажэшкі, дзе знаходзілася кватэра пісьменніка Аляксея Карпюка, сябры часцяком сустракаліся.

    Да згаданых месцаў пражывання варта дадаць адрасы «Савецкая, 8» і «Паліграфістаў, 2». Там змяшчалася ў розныя часы рэдакцыя «Гродзенскай праўды» — месца галоўнай працы В. Быкава ў Гродна. Цяпер, як вядома, пра гэтую старонку жыцця пісьменніка можна даведацца з экспазіцыі музея «Гродзенскай праўды».

    Пералічаныя дзесяць месцаў вартыя ўсталявання інфармацыйных шчытоў, каб пашырыць веды як гараджан, так і турыстаў.

    Вядома, што экскурсійныя маршруты могуць тэматычна ўключаць значна больш «быкаўскі» мясцін горада і ваколіц. Сярод ніх і гарадскія паркі — Каложскі, Жылібера, Пышкі, і раён Старога замка, і левая наберажная Нёмана, і месцазнаходжанне кватэр гродзенскіх сябраў В. Быкава — Д. Бічэль, А. Пяткевіча, Б. Клейна, В. Чэкіна. А яшчэ — кафэ і рэстараны, навучальныя ўстановы, вулачкі і ростанні Гродна, дзе дакладна адбываліся сустрэчы Васіля Быкава з людзьмі, якіх заўжы вабіў талент пісьменніка.

    Па-свойму важным месцаў, звязаным з В. Быкавым, а менавіта першым крокам яго мемарыялізацыі, з’яўляецца «дом Масальскага» па адрасу Савецкая, 31, дзе ў 2003-2018 г. месціўся музейны пакойчык, прысвечаны В. Быкаву. Зробленыя намаганнямі выкладчыка М. Мельнікава і яго паплечнікаў на пляцоўцы ветэранскай арганізацыі, экспазіцыі змяшчалі нямала ўнікальных асабістых рэчаў пісьменіка.

    Тут жа, на вуліцы Савецкай, да нядаўнага часу знаходзілася цырульня «Антэй». У ёй В. Быкава абслугоўваў адзін з самых вядомых у той час цырульнікаў ў горадзе — Язэп Рыгоравіч Майеровіч. Гэтая мужчынская цырульня была самай старай у Гродна (з 1927 г.). Аўтэнтычнасць гэтага месца дадавалі кожаныя крэслы з працёртымі падлакотнікамі, на адным з якіх сядзеў Васіль Быкаў. Яго любімае месца — крэсла каля акна, якое выдатна відаць з вуліцы і можна было паказваць экскурсантам. Можна было…

    Яшчэ адзін бок жыцця пісьменніка — яго аматарскае захапленне воднымі вандроўкамі на маторнай лодцы па Нёману.

    Адным з кірункаў вандровак трэба прыгадаць акваторыю ракі ад Старога маста (дзе на левым беразе месціліўся гараж В. Быкава з тэхнікай) і ажно да вытока Чорнай Ганчы. Водны шлях, па якому В. Быкаў з сябрамі, сярод якіх мастак В. Чэкін і ўрач У. Калкун, можа стаць турыстычным «Быкаўскім шляхам па Нёману», з адпаведным акрэсленем цікавостак па берагах ракі.

    Нягледзячы на тое, што пра В. Быкава існуе немалая літаратура ( у тым ліку С. Шапран, В. Жураўлёў), гродзенскі перыяд яго жыцця яшчэ чакае свайго даследчыка.

    Цяпер жа першым крокам варта зрабіць цалкам дасягальнае — усталяваць інфармацыйныя дошкі на згаданых дзесяці месцах горада. Гэта дазволіць істотна пашырыць турыстычную інфармацыйную інфраструктуру горада, паспрыяе развіццю экскурсійнай справы, дапаможа асветніцтву гродзенскіх школ, каледжаў і ўніверсітэтаў.

    Чарговым крокам мемарыялізацыі павінна стаць памятная дошка па адрасу В. Траецкая, 28. Хаця Васіль Быкаў усім сваім жыццём і творчасццю варты ў нашым горадзе помніка. А яшчэ культурная прастора, сфарміраваная самім жыццём пісьменніка ў нашым горадзе з’яўляецца выдатнай прадумоваю для стварэння асобнага «Быкаў-цэнтра» — сучаснага культурна-асветніцкага асяродка. Бо Гродна назаўжды — «горад Васіля Быкава».


    Читайте по теме:


    Комментирование записи закрыто!

  • Сегодня утром в Гродно, примерно в 7.50, на выезде из гродненского микрорайона Ольшанка произошло серьезное ДТП.

    В июле — августе отмечалось падение нефти Brent c 77 до 65 долларов за баррель. Тем не менее такое достаточно интенсивное уменьшение не мешало регулярно увеличивать стоимость топлива в Беларуси.

    Рассмотреть предложения и пообщаться с нанимателями можно с 9 утра до полудня. Сама же ярмарка продлится до полуночи.

    Гродненский экозащитник несколько месяцев пытался рассказать сотрудникам областных и городских исполкомов о вреде воздушных шариков и увидел результат.

    Председатель Гродненского облисполкома Владимир Караник заявил, что предприятие "Гродно Азот", несмотря на многочисленные призывы к стачкам, ни разу не простаивало из-за забастовок.

    В Беларуси с 24 сентября по 3 октября пройдет республиканская профилактическая акция «Пешеход!».

    Медики выявили у мальчика из Конго травму лодыжки, которую он, вероятно, получил при переходе заграждений на границе, а у детей из Ирака – признаки переохлаждения, обезвоживания и, возможно, отравления....

    Все новости