• «Некаторыя наўпрост тыраць вытрымку з якога-небудзь савецкага падручніка пра фашызм і калабарантаў»: гарадзенскі гісторык пра бел-чырвона-белы сцяг

    «Некаторыя наўпрост тыраць вытрымку з якога-небудзь савецкага падручніка пра фашызм і калабарантаў»: гарадзенскі гісторык пра бел-чырвона-белы сцяг

    Апошні час шмат пішуць у каментарах і ў асабістыя з пытаннем пра бел-чырвона-белы сцяг. А некаторыя наўпрост тыраць вытрымку з якога-небудзь савецкага падручніка пра фашызм і калабарантаў, гаворыць гроднезскі гісторык Сяргей Марозаў.

    Другая сусветная вайна з'яўляецца важным месцам памяці беларусаў. І гэта траўма нават праз 75 гадоў яшчэ існуе ў свядомасці. А цяпер давайце так, не заглядваючы ў вікі - хто ведае/памятае/каму "баліць", што БЧБ выкарыстоўваўся калабарантамі? А хто на пытанне - "якая нацыянальная, гістарычная сымболіка Беларусі" не задумваючыся скажа, што "Пагоня" і БЧБ (чаму іх ўзгадваюць разам - ніжэй)? Вось вам і адказ! Але сапраўды важнае тут іншае. Так склалася, што прыхільнасць да гісторыі ВКЛ як прашчура беларускай дзяржавы з'яўляецца лакмусавай паперкай - адкуль чалавек вядзе род беларускі. Амаль беспамылкова можна адзначыць, што калі нехта ўпэўнена кажа, што ВКЛ - нашая дзяржава, дык месцамі памяці і "сакральнымі" сымбалямі для гэтага чалавека будуць такія словы як "Еўропа", "Пагоня", "Вітаўт", "Статут ВКЛ", "Грунвальдская бітва", "Бітва пад Оршай", "Рэч Паспалітая", "Каліноўскі", "БНР" і як фініш лагічнага ланцуга - "бел-чырвона-белы". А калі чалавек кажа, што галоўнай боллю і найважнейшай падзеяй беларусаў з'яўляецца Другая Сусветная/Вялікая Айчынная Вайна, дык месцамі памяці будуць "СССР-БССР" => "чырвона-зялёны" (такі вось кароткі ланцуг). Па-праўдзе ў час вайны ЧЗ яшчэ нават не існаваў. То бок пытанне тут куды глыбейшае: адкуль весці беларускую дзяржаўнасць - ад самастойна створанай у саюзе з літоўцамі старадаўняй ВКЛ, пярэрванную Расійскай імперыяй на дзвесці бяз гака гадоў да сучаснай незалежнай Беларусі або з 1919 году, калі ягамосць Ленін(=Расія) ласкава з барскага пляча нам гэтую "самастойнасць" даў? Проста каштоўнасці атрымліваюцца зусім іншыя. У якасці ж сымбаля каштоўнасцяў і выступаюць "чырвона-зялёны" або "Пагоня"+"бел-чырвона-белы". Як і многія іншыя навуковыя назіранні, гэта канешне хутчэй тэндэнцыя, але вельмі трывалая.

    Пра значнасць нейкай з'явы можна меркаваць па з'яўленні мітаў. Так, напрыклад, адна з легендаў пра БЧБ, што падчас Грунвальдскай бітвы Вітаўт быў паранены падчас тактычнага адступлення перад першай хваляй, перавязаўся белай хусткай, якая ад крыві набыла характэрную чырвоную паласу пасярэдзіне. А затым вёў з гэтай хусткай армію ў бой. Ну, і шмат нібы фактаў, прыцягнутых за вушы. А якая легенда ёсць пра чырвона-зялёны? ))

    Калі так, па праўдзе, сур'ёзна гістарычна падыйсці, дык БЧБ быў створаны ў 1917 годзе Дуж-Душэўскім, які пералапаціў шмат па гісторыі і культуры "тутэйшых". І сумневу ў колерах не было - белы і чырвоны - дамінуючы колер беларускіх нацыянальных старажытных арнаментаў, гербаў радоў, народных строяў. Прамой факталагічнай сувязі з ВКЛ сапраўды мы не знойдзем, але культурная падаплёка і гістарычныя карані адназначна ёсць. Пад гэтым сцягам мы здабылі першую сапраўдную незалежнасць у выглядзе БНР. СССР, які гэтую незалежнасць хутка ліквідаваў, навязаў свой цалкам чырвоны сцяг (як савецкі, толькі літаркі іншыя). Гісторыя з'яўлення чырвона-зялёнага сцяга зусім банальна. Украіна і Беларусь былі прыняты ў ААН, але іх чырвоныя сцягі адрозніваліся толькі літарамі. Чаму менавіта зялёную паласу дабавілі - не ведаю, але так і зацвердзілі ў 1951 годзе. Падаецца, сучасная Беларусь адзіная краіна з СССР, якая пакінула гэты нічым культурна і гістратычна не абгрунтаваны сцяг.

    Што тычыцца выкарыстання БЧБ фашыстамі і калабарантамі. Звычайна гэта падаецца як неверагодная з'ява і нязмыўны грэх, які кляйміць колеры. Але ўсё куды больш празаічна! У Саюзе мясцовыя этнасы пасля дзясяткаў гадоў непрыязных адносінаў да савецкай улады захавалі сваю гістарычную памяць, таму з задавальненнем бралі сабе нацыянальную, а не савецкую сымболіку. Больш таго: выкарыстанне гістарычнай сымболікі для абазначэння прыналежнасці да нацыянальных фарміраванняў у нацысцкай арміі і на акупаваных тэрыторыях - было стандартам. Так, акрамя беларусаў нацыянальныя сцягі выкарыстоўвалі ўкраінцы, грузіны, армяне, уся Прыбалтыка, Францыя, Бельгія, Нарвегія, Нідэрланды, нават (sic!) Расія! То бок усе яны, калі кіравацца логікай "калабаранцкай спадчыны" маюць заганныя сцягі і павінны ад іх адмовіцца...дзіва, што ніхто не адмовіўся! Гэта ж "фашысцкія" колеры! А рыторыка гэтая перайшла выключна ў прапагандысцкую плоскасць і чамусьці захавалася, здаецца, толькі на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Дарэчы, сам Дуж-Душэўскі адмовіўся супрацоўнічаць з немцамі і хаваў дома яўрэяў за што трапіў у канцлагер.

    Знаходзячыся паміж Захадам і Ўсходам, беларусы пастаянна вымушаны былі змагацца за сваю незалежнасць і самастойнасць. Вымушаны даказваць, што яны СУБ'ЕКТ, а не аб'ект на геапалітычнай карце, што яны маюць гонар, годнасць і гістарычныя карані, а не з'яўляюцца бездзяржаўным народцам. І тут магічным чынам у свядомасці добра сплялася спадчына розных эпох: герб Пагоня як сымбаль вялікай дзяржавы, якая некалі задавала тон Еўропе і Азіі, і бел-чырвона-белы сцяг, які атаесамляецца з незалежнасцю. З часам гісторыя ўзнікнення забылася і сёння многія ўжо не ўяўляюць гэтыя сымбалі паасобку. БЧБ у гэтай звязцы нібы працягную свае карані ўглыб нашай гісторыі.

    Такім чынам, як ты ні круці, БЧБ - гэта адзін з гістарычных нацыянальных сімвалаў. Прычым, сімвалізм тут грае нашмат большую ролю, чым гістарызм.

    Апошнія падзеі - гэта зноў барацьба беларусаў за магчымаць людзьмі звацца. Па ўсёй краіне і ўсяму свету не дамаўляючыся, без ваганняў, без розніцы моваў і веры, рабочыя і людзі культуры, моладзь і старыя прызналі БЧБ сутнаснай альтэрнатывай аўтакратыі. Ён аплочаны нават кроўю сучасных барацьбітоў за свабоду і будучыню. Дэ-факта мы бачым агульнанацыянальны рэферэндум аб вяртанні БЧБ і Пагоні.

    Ну, і, як кажуць: па-першае, гэта проста прыгожа...

    P.S. Наданне статуса дзяржаўнага БЧБ сцягу ў 1991 годзе адбылося з падачы Акадэміі Навук Беларусі ў твары акадэміка, дырэктара Інстытуту гісторыі Міхаіла Паўлавіча Касцюка (дарэчы, майго навуковага краўніка па кандыдацкай дысертацыі). Акадэмія дрэннага не параіць.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 76

  • За первую неделю сентября в Гродненской области зафиксировано 88 хищений с карт-счетов граждан, 83 из которых - в интернете. Похищено свыше Br55 тыс.

    Один из вариантов найти хорошую работу — переучиться на новую профессию. Журналисты «Вечернего Гродно» узнали, как это сделать, сколько это стоит и есть ли варианты получить новую профессию бесплатно.

    «Фуры досматривают долго, даже одну шоколадку пришлось вносить в декларацию, со спиртным разворачивают», — делятся впечатлениями водители, которые пересекали в последние сутки литовско-белорусскую границу....

    Один из Telegram-каналов опубликовал в субботу личные данные более тысячи сотрудников правоохранительных органов страны, указаны фамилии, даты рождения, места работы и должности.

    Микрорайон Грандичи-2 практически сформирован. Осталось достроить его северный угол из трех высотных домов, в одном из которых на первом этаже разместится детская амбулатория.

    Как в одном маленьком "запорожце" объединились желание обладать неординарным автомобилем и возможность продвигать бизнес – в рассказе его владельца.

    Колонна двигалась по улице Соломовой в Гродно, это было около 23:30. Девушка насчитала около 40 единиц техники.

    Все новости