• Мастацтва без абмежаванняў: звольненыя гродзенскія акторы аб'ядналіся ў творчым руху

    Мастацтва без абмежаванняў: звольненыя гродзенскія акторы аб'ядналіся ў творчым руху

    У Гродна з'явіўся незвычайны рух, які аб'яднаў рэжысёраў, мастакоў, харэографаў, актораў (у тым ліку звольненых актораў драматэатру) і іншых творчых людзей. 

    Хто такія "Асобы"

    Як паведаміў адзін з удзельнікаў руху Васілій Калач, кіраўнік фрык-тэатра "Гексаген", "Асобы" - гэта аб'яднанне творчых людзей, не абмежаванае нейкім  адным напрамкам мастацтва. "Гэта менавіта рух… аб'яднанне творчых людзей, грамадзян сваёй краіны, беларусаў".

    — Мы зразумелі, што патрэбна выходзіць са свайго сусвеціка, у якім дагэтуль мы сядзелі. Мастацтва павінна быць больш шырокім і аб'ядноўваць напрамкі. Усе яны могуць супрацоўнічаць. 

    "Асобы" не абмяжоўваюць сябе толькі сцэнай. У рамках праэкту снялі кліп, праходзяць інтэрактыўныя чытанні ў анлайн фармаце. 

    Творчы рух аб'ядноўвае больш за 30 чалавек. Сістэма кіравання праэктамі аснована на гарызантальным узаемадзеянні паміж удзельнікамі. Як адзначыў Васілій Калач, "мы не маем нейкага лідэра. Кожны можа прапанаваць творчую ідэю, збіраецца каманда, і пачынаецца праца". 

    — Якія планы на бліжэйшы час у рамках руху?

    — Нельга сказаць дакладна. Але зараз рыхтуецца 2 дзіцячых праэкта, спектакль па жаночай беларускай паэзіі, праэкты па тэатральных чытаннях, яшчэ 2 спектаклі ў планах.

    Відовішчы разлічаны на розную публіку - дарослых і дзяцей. "Мастацтва павінна адлюстроўваць рэчаіснасць. А яна ў кожнай катэгорыі людзей розная. Таму мы робім відовішча для розных гледачоў".

    Штуршком для стварэння"Асобаў" Васілій назваў "ноч нерасстралянай паэзіі".

    Акторы драмы аб "Асобах"

    Ірына Купчанка, былая акторка Гродзенскага драмтэатра, распавяла, што рух "Асобы" значыць для яе.

    — Як вы апынуліся ў "Асобах"?

    — Ідэю запусціў Вася Калач. І нам гэта вельмі спадабалася. То-бок гэта ідэя аб'яднацца і быць разам у гэты цяжкі час. Разам мы можам казаць тое, аб чым мы думаем. "Асобы" дапамагаюць разумець, што мы не палі духам і не рассыпаліся.  І гэта вельмі важна, калі артысты падтрымліваюць адзін аднаго. 

    — У якіх праэктах плануеце ўдзельнічаць?

    — Кожны з нас - творчая асоба. Кожны можа прапанаваць сваю ідэю. Мы хочам рабіць якасныя і цікавыя праэкты, укладывая ў іх усё свае рэсурсы, наклькі гэта магчыма ў дадзеных умовах. Мы хочам каб раслі нашыя магчымасці і якасць.

    — Чым "Асобы" з'яўляюцца асабліва для вас?

    — Гэта магчымасць нейкай часткі творчай рэалізацыі. Тут меньш працуе цэнзура, меньш творчых абмежаванняў. Таксама для нас важна мець зносіны з гледачом. І гледачы са свайго боку просяць, каб мы працягвалі рабіць нашыя праэкты, бо гэта сур'ёзная падтрымка і для іх. Артысты павінны падтрымліваць сваю псіхафізіку ў гібкім стане, тады і ролі атрымліваюцца больш цікавымі і глыбокімі. І "Асобы" даюць нам такую магчымасць. Але таксама тут ёсць абмежаванні ў стварэнні сапраўднага спектаклю. Таму мы вельмі сумуем па нашай працы драматычнага артыста. Бо ў дадзеных умовах, нажаль, не стварыць тое, што нараджаецца ў тэатры.

    — Ці тут больш магчымасцяў для творчасці?

    — Для драматычнага артыста важным з'яўляецца спектакль. Нажаль у гэтым праэкце не хапае памяшкання, дзе ёсць прафесіянальны свет і гук, якія дапамагаюць стварыць неабходную атмасферу. Канешне мы хочам выразіць вялікую падзяку "Цэнтру гарадскога жыцця" за прадстаўленыя магчымасці, і мы можам хоць нешта рабіць і ствараць. Адсутнасць неабходнага памяшкання вельмі тармозіць наша развіццё. Таму на дадзены момант гэты праэкт больш з'яўляецца сродкам, дзе мы можам неяк суіснаваць. Зараз вельмі важна не маўчаць і мець зносіны з нашым гледачом. І гэты праэкт нам дае такую магчымасць. 

    Рух "Асобы" - нетыпічнае аб'яднанне, у якім суіснуюць творчыя людзі розных напрамкаў.

    // Аўтар: Надзея Маляўка

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 4

  • Это еще не промышленная партия вакцины, а валидационная серия, то есть серия, которую изготовили тем же способом, которым будут изготавливать промышленную партию.

    Министр энергетики Виктор Каранкевич сообщил, что в Беларуси изучается вопрос создания майнинг-ферм. Об этом передает телеграм-канал «Минэнерго Официальный».

    Autogrodno.by публикует видео, как происходят столкновения на примере вчерашней аварии на перекрестке улиц Огинского и Наполеона Орды.

    В суде Ленинского района Гродно началось рассмотрение уголовного дела над водителем автодома Сергея Тихановского — Александром Арановичем.

    Ночью 23 февраля мужчина «навеселе» «подрулил» в Макдональдс. Но хорошее настроение резко испортил тот факт, что ресторан быстрого питания ночью открыт лишь для автомобилистов.

    Оказалось, что пистолет – газовый и, к тому же, неисправный. Со слов фигуранта, он нашел его на улице, а нож – изготовил сам.

    Журналисты «Вечерний Гродно» прогулялись по гродненским улицам и посмотрели, как одеваются люди в эти солнечные дни.

    Все новости