Алесь Дзянісаў прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Турма» з свайго новага праекту на вершы Алеся Чобата. Атмасфэрнае чорна-белае відэа зьняў Валеры Руселік.

Менавіта на словы Алеся Чобата меркавалася запісаць будучы альбом гурта «Людзі на балоце». Чобат – паэт з мястэчку Скідаль, гісторык, перакладчык на беларускую Чэслава Мілаша. Яго паэзію называюць геніяльнай. Ён страціў зрок, летась атрымаў першую групу інваліднасьці, але працягвае пісаць.

Лідэр «Людзей на балоце» Алесь Дзянісаў стварыў цыкль песень на вершы Алеся Чобата са сборніка «Кароткая гісторыя Беларусі». Некаторыя зь іх ужо выконваліся гуртом на канцэртах. Але якраз падчас здымак відэа на песьню «Турма» Алесь падумаў пра тое, каб прэзэнтаваць гэты праект у сольнай якасьці, выканаць практычна пад адну гітару.

«Гэтыя вершы патрабуюць вельмі асьцярожнага падыхода і мінімальнай аранжыроўкі, бо словы могуць згубіцца ў тлуме інструмэнтаў. А мне хацелася бы зрабіць акцэнт менавіта на словы», – кажа музыка.

Зьняць мінімалістычны кліп на песьню «Турма» задумаў Валер Руселік, журналіст і рэжысэр з Горадні. Дзянісаў ня лічыць гэты верш самым моцным у Чобата, але называе яго вельмі «кліпавым» і гарадзенскім.

«Ён перадае гарадзенскі настрой. І, канечне, сам паэт нам бачыўся галоўным героем. Ён такі і атрымаўся ў кліпе: моцны, непахісны, такі гарадзенскі «хросны бацька». Апошні абаронца горада і паэзіі, апошні Паэт, які узвышаецца над натоўпам графаманаў і моднікаў ад літаратуры. Геніяльны паэт!».

Усе, хто зьяўляецца ў кліпе – гэта невыпадковыя людзі: флейтыст Вася, які выконвае ролю вулічнага музыкі; Дзянісаў – мінак, які падкурвае цыгарэту паэту; рэжысэр Руселік таксама зьяўляецца на момант, кідаючы грошы музыку на вуліцы…

«Але самы невыпадковы чалавек там – Юра Седзянеўскі, які грае ролю турыста, – распавядае Дзянісаў. – Гэтаму хлопцу, думаю, павінен паціснуць руку кожны, хто яго ўбачыць. Юрка зараз апякае Чобата. Прыязджае да яго ў Скідаль, што ў 30 кілямэтрах ад Горадні, дзе жыве паэт у драўляным доміку, ходзіць зь ім у краму, дапамагае па гаспадарцы. Улічваючы, што Алесь Фёдаравіч цалкам сьляпы ўжо некалькі год, гэтая дапамога яму вельмі патрэбная. Дарэчы, сьлепата спадара Алеся, нам фактычна не замінала падчас здымкаў».

Стваральнікам відэа хацелася, каб Чобат застаўся ў гісторыі ў сваім клясычным вобразе: моцны чалавек у стылёвым скураным плашчы з тросьцю з галавой льва. І сапраўды паэт трымаўся вельмі мужна і цярпліва, выконваў просьбы апэратара, нягледзячы на пранізьлівы вецер і холад. Праўда вось сьнега не было. «Ну, што тут зробіш? Такая звычайная гарадзенская зіма», – кажа Алесь Дзянісаў.

Мяркуецца, што праект на словы Алеся Чобата Алесь Дзянісаў прэзэнтуе ўжывую ў Менску ў лютым 2015 году.


Читайте также:

  1. Сармат Сармат

    0

    0

    Mit dem kindheit beleidigt Schicksal)))
    По Миссисипи плывет пирога, а за пирогой, ругаясь матом, плывет зеленый алигатор))) Смысл песен остался неизменен… течение несет назад…

  2. Pasya54 Pasya54

    0

    0

    Денисов гениальный музыкант.Что не проект то бомба. Мне приятно что знаю его лично и минимально с ним посотрудничал, в плане творчества.

  3. Сармат Сармат

    0

    0

    Pasya54 :

    Денисов гениальный музыкант.Что не проект то бомба. Мне приятно что знаю его лично и минимально с ним посотрудничал, в плане творчества.

    парень делает себе имидж недовольного режимом, хотя ничего не сделал в своей жизни: школа-универ-школа, в перерывах игра на гитаре и блудничество в сети в поисках горяченьких новостей.

  4. Litwin Litwin

    0

    0

    Денисов отличйный музыкант. Кальян, Людзи на балоце, Дзецюки — всё достойно внимания. а у Чобата есть гениальные стихи, человек очень харизматичный

  5. Сармат Сармат

    0

    0

    ну-ну, так интересен, что даже с ленты просмотра сообщение исчезло. лох — это судьба…

  6. Pasya54 Pasya54

    0

    0

    @ Сармат:отлиный коментарий. Слава богу что ты чёткий. По больше бы таких как ты собрать в месте и поджечь. Горело бы ярко. Светло было бы.

  7. Сармат Сармат

    0

    0

    Pasya54 :

    @ Сармат:По больше бы таких как ты собрать в месте и поджечь. Горело бы ярко. Светло было бы.

    Жгли уже… не получилось. Вот и остается вам говорить об этом с сослогательном накланении. А если бы у бабушки… дальше сам знаешь.

  8.  AlphaFish

    0

    0

    Саня Денисов, молодец! Продолжай в том же духе. Один из немногих гродненских музыкантов старой школы, который творит ради творчества, а не засирает эфир детскими понтами.

    А гоблины и лузеры тявкающие, они всегда будут

  9. *ЮГ* jerzy.pl

    0

    0

    Спаибо Александру и всем его окружающим за творчество!!!!!!

  10. *ЮГ* jerzy.pl

    0

    0

    Спасибо Александру и всем его окружающим за творчество!!!!!!

  11. Сармат Сармат

    0

    0

    http://www.svaboda.org/content/article/24738115.html
    если посмотреть до конца… «я на знаю что делаю, почему делаю», «я ничего не достиг»… Вот и вся философия.

  12. Сармат Сармат

    0

    0

    @ Pasya54:
    И, кстати, я тоже знаю его лично. И мое мнение о себе он то же знает. Хотя раньше я его уважал. Для того, что бы рэжим обливать, нужно самому хоть что то сделать. А что сделал он? В СШ историю по-преподавал (были и там шероховатости). Все! Гитара, велик, Польша! Что полезного сделано для страны в которой живет? Клипы он в РП снимает в солдатской шинельке. А поносить он ее пробывал? Ах да, больной, не годен…
    Так что собирите нас в кучу и костер будет яркий — ослепните после отсидки в норах. Украины у нас не будет.

  13.  Natalya

    0

    0

    РЭСПЕКТ Алесю Дзянісаву, Алесю Чобату і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні кліпа. Атрамалася моцна, пранікнёна, пяшчотна, ганаруся Вамі!

  14.  My name is

    0

    0

    Денисову выражаю огромную уважуху! КальЯн вообще знаковый бэнд лично для меня. Они сильно повлияли на многих. Такие как они помогают расшевелить болото, в котором киснут мозги. Молодцы! Успехов Алесю!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.