Вікторыя некалькі гадоў таму скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прыехала працаваць у вёску Дварэц Дзятлаўскага раёна. Родам яна з Гродна, і лёгка магла застацца працаваць у сваім родным горадзе над Нёманам. Але маладая настаўніца выбрала глыбінку, расказвае Сяргей Чыгрын.

2014-11-20_102945

— На тое, каб з’ехаць з Гродна, я мела некалькі прычын. Найперш, я хацела стаць настаўніцай, але ў маім родным горадзе мая адукацыя і жаданне працаваць аказаліся нікому не патрэбныя. Праўда, мне прапанавалі на размеркаванні месца выхавальніка ў гродзенскім дзіцячым садку. Але я адмовілася і вырашыла, што лепш буду настаўніцай у сельскай школе.

Сярод магчымых варыянтаў я выбрала месцам будучай працы Дзятлаўскі раён. Гэты раён быў і застаецца цікавы ў краязнаўчым плане. Справа ў тым, што пасля кніжнай універсітэцкай навукі мне хацелася дакрануцца да жывой гісторыі, рэшткі якой яшчэ засталіся ў беларускай вёсцы. Акрамя таго, мне было цікава вырвацца з ужо звыклага кола паўсядзённасці. Я хацела пабачыць жыццё з іншых ракурсаў, атрымаць новы досвед, зірнуць на свет па-іншаму. Мэту свайго пераезду ў вёску я сфармулявала для самой сябе так: «Па Беларусь, па мову, па сябе». Так, я з’ехала з горада ў пошуках Беларусі і сябе ў ёй.

Застацца ў горадзе было б, безумоўна, прасцей. Але я ведала, што, каб не стаяць на месцы, трэба рашыцца на змены. І сёння, азіраючыся назад, я ніколькі не шкадую пра зроблены выбар.

— І як працуецца сёння маладой настаўніцы ў вясковай школе?

— Мне заўсёды было складана адназначна адказаць на пытанне, ці падабаецца мне працаваць у школе. Бывае, я натхнёна рыхтуюся да ўрокаў, шукаю цікавыя матэрыялы, прыдумваю пазакласныя мерапрыемствы. А бывае, хочацца пакласці на стол дырэктара заяву аб звальненні і больш не думаць і не чуць пра школу. У мяне часта пытаюцца, ці не складана мне з дзецьмі. На гэта я нязменна адказваю: з дзецьмі — нескладана, складана — з дарослымі. Я люблю сваіх вучняў і тыя справы, якімі мы разам займаемся, люблю і ведаю прадметы, якія выкладаю. Але ў сучаснай школе гэтага далёка недастаткова.

Да настаўніка нярэдка даводзяцца абсурдныя патрабаванні, выкананне якіх, на мой погляд, зневажае прафесійную і чалавечую годнасць. Для таго ж, каб супрацьстаяць, каб застацца пры сваіх перакананнях і прынцыпах, неабходна мець цвёрдасць адстойваць сваю пазіцыю, не зважаючы на ціск з боку адміністрацыі і калегаў, ведаючы, што ўголас цябе не падтрымаюць нават тыя, хто ўвогуле поўнасцю падзяляе тваё меркаванне. Усё гэта вымагае вялікіх душэўных высілкаў, адбіраючы час і сілы на непасрэдную настаўніцкую працу.

Але ад песімізму і адчаю ратуе адчуванне адказнасці перад вучнямі. І на пытанне, ці падабаецца мне мая праца ў школе, пасля нядоўгіх развагаў я ўсё ж адказваю: падабаецца. Мне падабаецца сутнасць настаўніцкай працы, тое, дзеля чаго я заканчвала ўніверсітэт і прыйшла ў школу. А на іншым я стараюся не засяроджвацца.

Што да адрознення вясковай школы, вясковых вучняў і настаўнікаў ад гарадскіх, то я не бачу прынцыповай розніцы. Умовы для навучання ў нас не горшыя, чым у горадзе. А людзі ўсюды аднолькава розныя: і дзеці, і дарослыя. У кнізе Дэвіда Рэндала «Універсальны журналіст» мяне калісьці ўразіла тое, што аўтар дзеліць журналістаў толькі на добрых і дрэнных. Усё іншае не мае значэння. Я лічу, што гэтак жа і з настаўнікамі. Ёсць настаўнікі добрыя і дрэнныя. І гэта зусім не залежыць ад таго, працуюць яны ў вясковай школе ці ў гарадской. Кажу я гэта не галаслоўна. Мне ёсць з чым параўноўваць. Я сама вучылася ў гарадской гродзенскай школе. Па гэтай жа прычыне я лічу несправядлівым асобны конкурс для гарадскіх і сельскіх абітурыентаў. Пры наяўнасці здольнасцей і жадання можна паспяхова падрыхтавацца да ўступных іспытаў і ў вёсцы.

— Як да роднай мовы і літаратуры ставяцца вашы вучні? Як яны і іх бацькі адносяцца да беларускаскасці ў цэлым?

— Сваёй асноўнай мэтай як настаўніцы я лічу папулярызацыю беларускай мовы. Безумоўна, важна навучыць дзяцей правільна пісаць і разбірацца ў моўных нюансах. Але яшчэ важней дапамагчы вучням зразумець, што беларуская мова нічым не горшая за іншыя, што на ёй можна і неабходна свабодна размаўляць, што беларускамоўнасць — гэта прымета не вясковасці і адсталасці, а інтэлігентнасці, самапавагі і гонару. Калі я толькі прыйшла ў школу, многія са здзіўленнем успрымалі тое, што я заўсёды размаўляю па-беларуску. Але здзіўленне гэтае, як правіла, мела добразычлівую форму. Мне нярэдка задавалі пытанне: «Чаму?» Прычым нават вучні з тых класаў, у якіх я не працавала.

Толькі аднойчы мне давялося паспрачацца з вучнем-васьмікласнікам, які ў даволі рэзкай форме назваў мяне «бэнээфаўкай». Наўрад ці гэтая думка з’явілася ў хлопчыка без уплыву кагосьці з дарослых. На жаль, у нашым грамадстве яшчэ не зніклі стэрэатыпы, паводле якіх беларуская мова аўтаматычна адносіць чалавека да пэўнай партыі ці сацыяльнай групы.

Але мінуў час. Пасля таго выпадку прайшло амаль тры гады. Сёння мая беларуская мова не выклікае ні ў каго пытанняў. Усе звыкліся: і дзеці, і дарослыя. І ўжо ніхто не бачыць у гэтым ні палітыкі, якой і насамрэч тут не было і няма, ні чагосьці незвычайнага. І я лічу, што гэта добра. Каб зацікавіць вучняў і ўзбагаціць іх лексічны запас, да ўрокаў я імкнуся падабраць цікавы беларускамоўны матэрыял: словы для перакладу, песні сучасных выканаўцаў, урыўкі з мастацкіх фільмаў, рэкламныя відэаролікі.

2014-11-20_103010

У нас паспяхова два гады запар праходзіць Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). На дзвярах кабінетаў і сценах разам з вучнямі мы развешваем карцінкі, выявы на якіх падпісаны беларускімі словамі. Яркія малюнкі прыцягваюць увагу не толькі дзяцей, але і дарослых. Усе з задавальненнем абмяркоўваюць не зусім звычайныя словы (напрыклад, басэтля, гмах, хмарачос, апалонік…), а таксама звычайныя, але падзабытыя (прас, кажан, касачы, патэльня…). У канцы Тыдня праводзіцца моўная гульня, у якой сярод іншых абавязкова сустракаюцца словы з карцінак.

Яшчэ я з’яўляюся адным з каардынатараў дзейнасці гісторыка-патрыятычнага клуба «Спадчына», якім кіруе цудоўная настаўніца Наталля Міхайлаўна Ляўкевіч. Мы з ёю цесна супрацоўнічаем.

Дзейнасць клуба «Спадчына» ўключае ў сябе розныя накірункі: краязнаўчы, літаратурны, экалагічны і іншыя. Вучні з радасцю ўключаюцца ў тыя справы, якія мы ім прапануем, а таксама прапануюць свае. Мы імкнёмся паказаць дзецям, якая неверагодна цікавая наша Беларусь, якая багатая яе культура і незвычайна гісторыя. А таму шмат падарожнічаем. Так, за мінулыя два гады мы наведалі Дзятлава, Ліду, Баранавічы, Мінск, Гродна, Нясвіж, Полацк, Навагрудак, Завоссе, Ракуцёўшчыну. Таксама перыядычна арганізуем паходы па навакольных вёсках, ходзім пешшу, ездзім на роварах. Размаўляем з людзьмі і запісваем успаміны, звяртаем увагу на мясцовыя асаблівасці. У межах экалагічнага кірунку штогод прымаем удзел у акцыях «Чысты лес», «Чысты бераг». Арганізуем збор выкарыстаных батарэек, каб пасля здаць іх для бяспечнай утылізацыі. Садзім дрэвы ў экасадзе, які створаны сябрамі клуба ўжо восем гадоў таму.

Па ініцыятыве кіраўніцы клуба Наталлі Міхайлаўны вось ужо больш за дзесяць гадоў вядзецца праца па захаванні ўнікальнага мясцовага некропаля. Дзякуючы настаўніцы-патрыётцы, адноўлена фамільнае пахаванне шляхецкай сям’і Пратасевічаў, былых уладальнікаў зямель у ваколіцах Дварца. Адну з магілаў пачатку ХХ стагоддзя ўпрыгожвае скульптура «Самотны Анёл». Гэтая частка могілак ачышчана ад смецця і зарасніку, тут падняты паваленыя помнікі і адноўлены магілы. З вясны па восень мы разам з вучнямі садзім тут кветкі, паліваем у спёку, прыбіраем смецце.

— Ці сумуеце вы па Гродна, па гарадской мітусні, па літаратурна-культурных тусоўках?

— Напачатку, безумоўна, сумавала. Але зараз і сумаваць няма калі. Нягледзячы на тое, што нарадзілася я ў горадзе, мне камфортна жыць і ў Дварцы, які, як і Гродна, лічу сваім. Я люблю гэтае старажытнае мястэчка на Дзятлаўшчыне. Яно вабіць мяне сваімі яшчэ не да канца раскрытымі таямніцамі. Я збіраю па кавалачках яго мінулае, працую з архіўнымі матэрыяламі, гутару з жыхарамі. Вельмі люблю вандраваць па наваколлі. Шмат хаджу і езджу на ровары. Наведваю малыя вёсачкі, размаўляю з людзьмі, фатаграфую. Разам з працай гэта стала маім жыццём. Але і ад сучаснага свету я не адарваная. Сёння, дзякуючы інтэрнэту, можна быць у курсе падзей, нават жывучы ў вёсцы. Ды і ў Гродна я езджу даволі часта. Па магчымасці наведваю і найбольш цікавыя культурныя імпрэзы. А ў Дварцы імкнуся арганізаваць іх у школе сама.

Я не думаю, што застануся ў Дварцы назаўсёды. Жыццё чалавека дзеліцца на пэўныя перыяды, пасля заканчэння якіх трэба ісці далей. Але пакуль я не збіраюся пакідаць «ціхую вёску». Мяне трымае тут праца, якую я люблю, і справы, якія хачу давесці да канца. А з’еду я, калі адчую, што гэты перыяд майго жыцця ўжо завершаны, што я зрабіла ўжо ўсё, што магла.


Читайте также:

  1. Filka Filka

    0

    0

    Заказная статья отдела образования.Уехать в сельскую местность,где молодым педагогам не предоставляют жилья.Где нет никакой инфраструктуры ,до цивилизации-как до Луны,где надо топить печку и носить воду из колодца,и удобства на улице-и вот это все нравится молодой учительнице??????????

  2.  Arthurio

    0

    0

    @ Filka:
    Так. А можа яшчэ і дзяўчыны такой няма. Фэйк.
    Не кажыце лухты, калі не ведаеце. Дзяўчына вельмі мілая і разумная. Ведаю яе. Тое, што напісана — шчыра і праўдзіва. І калі вы не можаце зрабіць такі ж крок, з’ехаць туды, дзе «до цивилизации — как до Луны» (тут трэба яшчэ падумаць наконт цывілізацыі), то не трэба казаць, што так ніхто не можа зрабіць.

  3.  shady13

    0

    0

    Просто некоторые настолько привыкли к пропаганде и принуждению, что забыли, что у людей может быть свое мнение и желание.

  4. Filka Filka

    0

    0

    Arthurio :

    @ Filka:
    Так. А можа яшчэ і дзяўчыны такой няма. Фэйк.
    Не кажыце лухты, калі не ведаеце. Дзяўчына вельмі мілая і разумная. Ведаю яе. Тое, што напісана — шчыра і праўдзіва. І калі вы не можаце зрабіць такі ж крок, з’ехаць туды, дзе «до цивилизации — как до Луны» (тут трэба яшчэ падумаць наконт цывілізацыі), то не трэба казаць, што так ніхто не можа зрабіць.

    Я сама живу в сельской местности,и знаю о чем говорю.И то что молодым педагогам не предоставляют жилья-это общеизвестный факт.И то ,что они бегут после двух лет отработки-тоже факт.Я думаю,когда она придет после школы в холодный дом,да попыхтит над печкой-я думаю ее запал и романтика «роднага кута» быстро пройдет.Реально надо смотреть на вещи.

  5.  lulucha

    0

    0

    Такая девушка приятная! Каждый сам делает свой выбор. Но вот если, действительно, все так, как в статье, то лично у меня чувства двоякие: и гордость какая-то, что встречаются такие Личности среди современной молодёжи, но в то же время её немного жаль.

  6.  FVS

    0

    0

    куда кому она там нужна

  7.  ARIES

    0

    0

    А может она убежала туда, где воздух чище.

  8.  chiga

    0

    0

    і лёгка магла застацца працаваць у сваім родным горадзе над Нёманам.
    я хацела стаць настаўніцай, але ў маім родным горадзе мая адукацыя і жаданне працаваць аказаліся нікому не патрэбныя.
    Нестыковочка получается!!!
    Учителем-белорусоведом нереально устроиться в Гродно.
    П.С. Привет Дятловскому р-ну. Тож отдавала долг Родине там. Правда, люди там с несколько особенным менталитетом. Не по мне….

  9.  sergiodubai3

    0

    0

    Сбегу к Вам,милая, от своей невменяемой! Ждите

  10.  masha1973

    0

    0

    shady13 :

    Просто некоторые настолько привыкли к пропаганде и принуждению, что забыли, что у людей может быть свое мнение и желание.

    Потому что у нас практически всё по пропаганде или принуждению.А если это собственное мнение,тогда до северной кореи нам осталось совсем немного и это УЖАС!

  11.  Oliaaa

    0

    0

    Не знала, что стала преподавтелем,по крайней мере вторую высшку на юр. факе (2 курса)получала. Уважаю за выбор!!!

  12.  shady13

    0

    0

    masha1973 :

    если это собственное мнение

    вы реально думаете, что уже не осталось тех, кто хочет жить в деревне и работать в школе? что ни у кого нет собственного мнения?
    тогда у вас в голове Северная Корея, раз считаете, что все в жизни только по принуждению.

  13.  Va_bor1

    0

    0

    Filka :

    Arthurio :

    @ Filka:
    Так. А можа яшчэ і дзяўчыны такой няма. Фэйк.
    Не кажыце лухты, калі не ведаеце. Дзяўчына вельмі мілая і разумная. Ведаю яе. Тое, што напісана — шчыра і праўдзіва. І калі вы не можаце зрабіць такі ж крок, з’ехаць туды, дзе «до цивилизации — как до Луны» (тут трэба яшчэ падумаць наконт цывілізацыі), то не трэба казаць, што так ніхто не можа зрабіць.

    Я сама живу в сельской местности,и знаю о чем говорю.И то что молодым педагогам не предоставляют жилья-это общеизвестный факт.И то ,что они бегут после двух лет отработки-тоже факт.Я думаю,когда она придет после школы в холодный дом,да попыхтит над печкой-я думаю ее запал и романтика «роднага кута» быстро пройдет.Реально надо смотреть на вещи.

    предоставляют! моей племяшке предложили ОДНОЙ! цельный котетдж, правда с балонным газом, зато с водой и туалетом в доме и двумя печами, за 100 кв. м. она отказалась и ноне живет с одинокой бабушкой , там тепло и вкусно.

  14. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    Я бы тоже съехал из города. Если героиня выделит комнату — помогу с дровами и с работой.

  15.  masha1973

    0

    0

    shady13 :

    masha1973 :

    если это собственное мнение

    вы реально думаете, что уже не осталось тех, кто хочет жить в деревне и работать в школе? что ни у кого нет собственного мнения?
    тогда у вас в голове Северная Корея, раз считаете, что все в жизни только по принуждению.

    Да Уважаемый(ая).Я действительно так считаю,что у нас на 90 % всё что связано с гос.работой(субботники,подписка на пропагандисткие периодические издания,сборы в фонд мира и мн.другое),а так же обязательная отработка 2 года в богом забытом колхозе имени ильича, делается исключительно по принуждению.И в связи с вышесказанным ,мне вас до глубины души жаль,ибо пополняются ряды зомбированных гроднозадых,вскормленных на БТ,ОНТ,НТВ и другой нечести.

  16. I feel your breathe I feel your breathe

    0

    0

    Молодец девушка) Так всё романтично…) Успехов и счастья ей)

  17. Filka Filka

    0

    0

    Arthurio :

    @ Filka:
    Так. А можа яшчэ і дзяўчыны такой няма. Фэйк.
    Не кажыце лухты, калі не ведаеце. Дзяўчына вельмі мілая і разумная. Ведаю яе. Тое, што напісана — шчыра і праўдзіва. І калі вы не можаце зрабіць такі ж крок, з’ехаць туды, дзе «до цивилизации — как до Луны» (тут трэба яшчэ падумаць наконт цывілізацыі), то не трэба казаць, што так ніхто не можа зрабіць.

    Я сама живу в сельской местности,и знаю о чем говорю.И то что молодым педагогам не предоставляют жилья-это общеизвестный факт.И то ,что они бегут после двух лет отработки-тоже факт.Я думаю,когда она придет после школы в холодный дом,да попыхтит над печкой-я думаю ее запал и романтика «роднага кута» быстро пройдет.Реально надо смотреть на вещи.

    предоставляют! моей племяшке предложили ОДНОЙ! цельный котетдж, правда с балонным газом, зато с водой и туалетом в доме и двумя печами, за 100 кв. м. она отказалась и ноне живет с одинокой бабушкой , там тепло и вкусно.

    Ага…это те президентские домики,в которых работник села не хотят жить?)))…и которых по 15 штук стоят в отстающих колхозах)))…потому как за 1.5 млн.руб.работать никто не согласен…таких домиков пустующих по Гродненской обл. Госконтроль насчитал более 100.Куда вложены бюджетные средства.А там где сельское хозяйство на уровне,там жилья свободного нет.А если хотите проверить,езжайте в агрогородок Квасовка,и поговорите с местными педагогами.У кого из молодых специалистов есть коттеджная крыша над головой?))))))))))))

  18. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    Так как фамилия и имя девушки?

  19.  shady13

    0

    0

    masha1973 :

    (субботники,подписка на пропагандисткие периодические издания,сборы в фонд мира и мн.другое),

    masha1973 :

    обязательная отработка 2 года в богом забытом колхозе имени ильича, делается исключительно по принуждению.

    Согласен.
    А причем тут это?
    Человек не может по собственному желанию выбрать среду обитания и работу?
    Я сам родился в Минске и без принуждения переехал в Гродно.
    masha1973 :

    БТ,ОНТ,НТВ

    никогда в жизни не смотрел.

  20.  stas60

    0

    0

    Этой красавице можно даже позавидываать: такой увлечённый человек! Это дорогого стоит.

  21. maybe maybe

    0

    0

    Действительно достойная девушка, про таких говорят «учитель от Бога».Не место ей в этой стране, никто не оценит и прежде всего государство и общество. Думаю, что мысли по поводу заявления об увольнении в правильном направлении. Искренне желаю девушке удачи и всего самого-самого наилучшего!!!

  22.  google.com Павлик Морозов

    0

    0

    Уехать в самое днище цивилизации? Где нет никаких перспектив ни профессионального, ни финансового, ни какого бы то ни было еще роста? Если все как в статье — девушка поступила очень опрометчиво и глупо. Реквестирую, что распределение пришло, а места в Городе и нету — вот и пришлось ехать на село. За такие статьи стыдно должно быть редакции. Оттуда все бегут, это ведь все знают…А закончим пастой из Матрицы)) «Почему, мистер Александр Григорьевич, почему? Во имя чего? Что Вы делаете? Зачем, зачем встаете? Зачем продолжаете драться? Неужели Вы верите в то, что кто-то будет там работать или Вам просто страшно признать, что колхоз это могила? Так в чем же идея распределения, может быть Вы откроете? Это гарантированное место работы, зарплата, может быть самостоятельность или Вы боретесь за село? Иллюзии, мистер Александр Григорьевич, причуды восприятия! Хрупкие логические теории слабого человека, который отчаянно пытается оправдать свое существование: бесцельное и бессмысленное. Но они, мистер Александр Григорьевич, как и Колхоз, столь же бесперспективны. Только председатель колхоза может выдумать скучное и безжизненное понятие «отработка». Вам пора это увидеть, мистер Александр Григорьевич, увидеть и понять: Вы не можете победить, продолжать борьбу бессмысленно! Почему, мистер Александр Григорьевич, почему Вы упорствуете?

    -Патму шта я хачу бульбы»

  23.  masha1973

    0

    0

    shady13 :

    Согласен.
    А причем тут это?
    Человек не может по собственному желанию выбрать среду обитания и работу?
    Я сам родился в Минске и без принуждения переехал в Гродно.

    Не сравнивайте несравнимое.Деревню Мухосранск и город.Эта девушка своим выбором поставила крест на своём будущем и своей карьере.

  24.  google.com Павлик Морозов

    0

    0

    masha1973 :

    shady13 :

    крест на своём будущем и своей карьере.

    Ну вот это уж слишком. от 2-летней отработки еще никто не умирал. Другое дело остаться там..

  25.  Va_bor1

    0

    0

    мне пару лет тому предлагали в одном далеком СПК место типа юрЫста. давали домик по программе батьки построенный, и через 10 лет работы можешь его выкупить. зарплата правда маленькая всего каля трох мультов. Правда мясо по 15 тыщ, картошка , капуста, мАркоука задарма. А во еще. по итогам года ИТРу от 20 до 30 Акладау. вот и посчитайте , а вы колхоз….
    так что если вчительку СПК , а скорее всего так оно и есть поставил на довольствие, поверьте, живет и получает она гораздо
    БОЛЬШЕ, чем коллега в городе.

  26. walter113 walter113

    0

    0

    МАЛАЙЧЫНКА!!!Хачу каб твае жаданнi усе адбылiся!!!

  27.  myrzic

    0

    0

    ,,Не место красит человека ,а человек место»

  28.  dggg

    0

    0

    Так и скажи, что это отработка! )))

  29. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    Va_bor1 :

    мне пару лет тому предлагали в одном далеком СПК место типа юрЫста. давали домик по программе батьки построенный, и через 10 лет работы можешь его выкупить. зарплата правда маленькая всего каля трох мультов. Правда мясо по 15 тыщ, картошка , капуста, мАркоука задарма. А во еще. по итогам года ИТРу от 20 до 30 Акладау. вот и посчитайте , а вы колхоз….
    так что если вчительку СПК , а скорее всего так оно и есть поставил на довольствие, поверьте, живет и получает она гораздо
    БОЛЬШЕ, чем коллега в городе.

    Так чего не поехали, если такая лафа?

  30.  Aksakal

    0

    0

    Ничего хорошего в себе она там не обнаружит.

  31.  Va_bor1

    0

    0

    @ кот Шрёдингера:
    Меня и тут неплохо кормят, 🙂 а вот был бы молодой , живя в общаге , то реал мог и уехать.

  32.  shady13

    0

    0

    masha1973 :

    Не сравнивайте несравнимое.Деревню Мухосранск и город.Эта девушка своим выбором поставила крест на своём будущем и своей карьере.

    так если вы выбираете место для жизни, где больше возможностей, то почему вы живете в гродно, а не в Сингапуре или в Лондоне?
    умный человек нигде не пропадет.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.