Скандальна вядомы сваімі выказваннямі пра Абаму дэпутат Сейма Польшчы Артур Горскі заяўляе, што адной з мэтаў зносу гістарычных будынкаў у Гродне з’яўляецца знішчэнне слядоў Польшчы ў гэтым горадзе.

У інтэрв’ю выданню Nash Dziennik дэпутат Сейма, сябар «Права і Справядлівасці» Артур Горскі ўзяўся за ратаванне Гродна ад разбурэння. Даволі нечакана, калі ўлічваць, што кампанія супраць руйнавання гарадзенскай даўніны распачалася ў горадзе яшчэ са тры гады таму. Але тады Горскі ўсе сілы, гледзячы па ягоным персанальным сайце, аддаваў барацьбе за правы палякаў у Літве.

Вось што кажа Артур Горскі ў інтэрв’ю кансерватыўнай каталіцкай газеце, якую ён, дарэчы, узначальваў у 1998 годзе:

Меркаваныя маштабы разбурэнняў велізарныя, страшэнныя. Гэта сведчыць аб адсутнасці догляду беларускіх уладаў за сваёй спадчынай. Гэта таксама прыклад свайго роду варварства, якое сведчыць пра тое, што саветызацыя ў гэтай краіне пусціла вельмі глыбокія карані. Давайце памятаць, што для зносу будынкаў павінны быць выселеныя іх жыхары, у тым ліку шмат палякаў. Што адбудзецца з імі, ці вернуцца яны ў новыя будынкі? Ці ў стане беларускія ўлады ўкласці такія вялікія інвестыцыі? Баюся, што беларусы лёгка знішчаць 200 будынкаў, а на іх месцы паставяць толькі некалькі новых. Пазней праграма зойдзе ў тупік па фінансавых прычынах.

Маецца шмат іншых доказаў таго, што ўлады Літвы, Беларусі і Украіны планава і сістэматычна сціраюць у архітэктуры сляды польскасці. Мы таксама ведаем, што будынкі, якія з’яўляюцца не толькі сведчаннем дачынення Гродна ў мінулым да Польшчы, але таксама і хараством горада, могуць знікнуць назаўсёды. А гэта не толькі польская спадчына, а наша агульная, польска-беларуская.

Нагадаем, што жыхары-абаронцы гістарычнай Гародні ўсё ж лічуць сапраўднымі прычынамі дзеянняў чынавенства звычайныя меркантыльныя інтарэсы: цэнтр горада вабіць інвестараў (хутчэй за ўсё расейскіх), а дзе вялікія інвестыцыі – там і добрыя адкаты. Здаеца, Горскі перагінае ў «польскім» пытанні, якое, канешне ж, існуе ў цяперашняй Беларусі, але не на архітэктурна-гістарычным узроўні. Бо, па логіцы дэпутата, хваля руйнавання павінна была прайсці апошнімі гадамі праз усю Заходнюю Беларусь — ад Браслава да Брэста.

Сябар «ПіС» укалоў і польскі ўрад за тое, што недастаткова клапоціцца «пра польскую спадчыну на Крэсах».

Найбольшую вядомасць Артур Горскі прыдбаў пасля грандыёзнага скандалу, справакаванага ягонымі выказваннямі з нагоды абрання прэзідэнтам ЗША Барака Абамы. За выказванні Горскага пра «чорнага крыпта-камуніста», «наіўнага чалавека, чыё абранне павінна ўзрадаваць «Аль-Каіду» і «канец белай цывілізацыі» прыйшлося адказваць прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму.

У 2006 годзе Горскі з паплечнікамі падаў у Сейм Польшчы законапраект, які аб’яўляў Ісуса Хрыста каралём краіны. Каталіцкія біскупы Польшчы параілі дэпутатам-вернікам займацца палітыкай, а не лезці ў рэлігійныя пытанні.

Цяпер вось Артур Горскі заклапоціўся выгнаннем гарадзенскіх палякаў з хат на халодныя вуліцы.

//Дамініка Брунецкая, «МЫ«


Читайте также:

  1. tiigris tiigris

    0

    0

    тэн фацэт ест хоры на гловэ…

  2. neevrey neevrey

    0

    0

    Второй Жириновский, который хочет помыть свои сапоги в Немане. Ну пусть делает имедж в своем Сейме.

  3.  grpr

    0

    0

    Идиот! Пускай польшу спасает от разрушения.
    Надо и нам выступить с заявлением, что он целенаправленно стирает следы беларуси в польше.
    И заодно иск выставить польской шляхте за развал ВКЛ и РП.

  4.  user

    0

    0

    neevrey :

    Второй Жириновский, который хочет помыть свои сапоги в Немане. Ну пусть делает имедж в своем Сейме.

    тож сразу про Жирика подумал. Как видно везде таких клоунов хватает.

  5.  doom_by

    0

    0

    Полякам все Западная Беларусь покоя не дает.

  6.  Die Toten Hosen

    0

    0

    grpr :

    .
    И заодно иск выставить польской шляхте за развал ВКЛ и РП.

    АПплодирую стоя!

  7.  Die Toten Hosen

    0

    0

    doom_by :

    Полякам все Западная Беларусь покоя не дает.

    ну а мне покоя не даёт Литва, Восточная Польша и Смоленщина : )))

  8. tiigris tiigris

    0

    0

    2 Die Toten Hosen : восстановить наше государство в границах ВКЛ — это из области фантастики, хотя очень заманчивая идея… 🙂

  9.  s@sh

    0

    0

    Конечно приятно, чтобы Беларусь была больше. Но Гитлер тоже хотел вернуть Германии типа её территории и вот что вышло

    Про Жириновского тоже подумал

  10.  BALLack

    0

    0

    о каких постройках идёт речь вообще? -) парень всё это выдумал или ?

  11.  Aksakal

    0

    0

    Этот Гродно похож на рот полный гнилых зубов, которые болят, но лечить их страшно. Уже и доктора неглупые вокруг толпятся, а кто-то всё боится этот рот раскрыть да решить все проблемы…

  12. tiigris tiigris

    0

    0

    …и тут лечить зубы приходит гинеколог… кабинеты попутал… 🙂

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.