• "ГАРАЧАЯ ВЯСНА" ў Гароднi

    • 361
    • 19 марта 2007, 17:23

    СВАБОДНАЕ КІНО прадстаўляе: 19, 20 сакавіка “ГАРАЧАЯ ВЯСНА” – два вечары прагляду дакументальных фільмаў пра сакавік 2006. Панядзелак 19 сакавіка: 18.30 – 19.45 “89 МІЛІМЕТРАЎ” рэж. С. Хайнцаль (Германія) 89 міліметраў – гэта  розніца між шырынёй каляіны чыгункі ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Ні на міліметар болей. Фільм нямецкага рэжысёра пра маладое пакаленне Беларусі, якое блукае між апатыяй і дзеяннем. Палітычны ўцякач, удзельнікі супраціву, рабочы-будаўнік, пачынаючая журналістка, верны дзяржаве салдат... (77 хвілінаў)   20.00 – 21.30      ПРЭМ’ЕРА “ЗАБАРОНЕНЫЯ СТУЖКІ” рэж. ананімны (Польшча) 10 гадзінаў адзнятага матэрыялу для гэтага фільму пра прэзідэнцкія выбары мінулага года былі забраныя беларускімі памежнікамі. Здолелі выратаваць толькі тыя здымкі, якія рэжысёру аддалі польскія і беларускія аператары на ўмовах ананімнасці. Нікага аўтарскага тэксту – толькі падзеі, зафіксаваныя на стужках, якія, паводле беларускіх спецслужбаў, не павінны былі ўбачыць свет. 2 сакавіка, 19 сакавіка, 25 сакавіка… (30 хвілінаў) Аўторак 20 сакавіка: 18.30 – 19.25 “УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ” рэж. А. Дэмбіньскі (Польшча) Фільм пра тую моладзь, каторая не баіцца ствараць супраціў. Яны выдаюць дыскі, здымаюць кліпы, раздаюць газеты, збіраюць подпісы. Іх спыняюць, затрымоўваюць, арыштоўваюць. Гісторыя апошніх 12 год, паказаная праз асобу і лёс Франака Вячоркі, сына лідара БНФ Вінцука Вячоркі. (54 хвілінаў) 19.40 – 20.25     ПРЭМ’ЕРА “У СНЯГАХ ДРАМАЕ ВЯСНА” рэж С. Патаранскі (Беларусь) Жыццё беларусаў у малях мястэчках точыцца, у звычайным колазвароце – моладзь і старэйшыя п’юць і мараць выехяць у “вялікі горад”. І нават выбары 2006 года не ставяць перад імі пытання: “што такое свабода?”. Сакавік 2006 года - выступы дэмакратычных кандыдатаў, сустрэчы, вынаходніцтвы дзяржпрапаганды тых дзён. (49 хвілінаў) На вялікім экране, з добрай акустыкай панядзелак, аўторак 18.30-21.00 (памяшканне ТБШ, Будзеннага 48 а - 44) Прыходзьце на СВАБОДНАЕ КІНО

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 1

  • Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Во время мероприятия каждый сможет пройти обследование у специалистов: измерить давление, уровень сахара в крови, получить консультацию эндокринолога, психолога и валеолога.

    У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    Все новости