93 гады таму, 4 кастрычніка 1921 года на плошчы Тызенгаўза была асвечана і ганарова адкрыта Стэла Свабоды. Сёння яе няма, яна была знесена ў 1939 годзе, таму пабачыць яе можна толькі на фатаздымках. Як і гарадзенскую ратушу, палац Радзівілаў, Фару Вітаўта, касцёл дамініканаў, кляштары бернардынак і кармялітаў, Аляксандра-Неўскую царкву і шмат-шмат іншых цікавых і прыгожых гістарычных будынкаў…

555_internet_vystava_s

Гарадзенцы не без падстаў лічаць свой горад адным з прыгажэйшых у Беларусі, але колькі было страчана падчас мернага шматвяковага разгойдвання маятніка гістарычнага гадзінніка! Гарадская забудова бязлітасна знішчалася падчас войнаў, пажараў ці папросту па волі ўлад па ідэалагічных падставах. Старыя будынкі ламалі будаўнікі, ўзрывалі спецыялісты “Ленвзрывпрома”, разбіралі на цэглу мясцовыя жыхары. І нам сапраўды ёсць аб чым шкадаваць – акрамя палацаў ды храмаў страчвалася і па сённяшні дзень страчваецца старая жылая забудова, якая стварае пачуццё даўніны, своеасаблівы каларыт ды гарадскую атмасферу, калі гісторыя адчуваецца вакол нас.

Сёння шмат гарадзенцаў ідуць, бягуць ці шпацыруюць па вуліцах горада, нават не здагадваючыся, што некалі тут стаяў палац, помнік ці храм. Таму ўзнікла ідэя стварыць серыю выяў, на якіх будуць сумяшчацца розныя эпохі, адлюстравана страчаная на сённяшні дзень гарадская забудова, каб кожны жадаючы мог даведацца пра гісторыю страчанай архітэктурнай спадчыны Гародні па фатаграфіях і даволі лёгка лакалізаваць месца яе былога знаходжання. Канешне, такіх выяў можа быць вельмі шмат, але мой выбар быў абумоўлены выкананнем аднаго вельмі важнага на маю думку крытэрыя – на старым фотаздымку абавязкова павінен быць адлюстраваны таксама і будынак, які захаваўся да сённяшняга дня. Гэта дазваляе з максімальнай дакладнасцю аднавіць месца знаходжання страчанага будынка (ці помніка). У выніку маёй працы атрымалася серыя выяў “Сустрэча стагоддзяў”, разглядаючы якія можна здейсніць невялікую вандроўку па старым горадзе. Магчыма, нехта не пагадзіцца з маім выбарам аб’ектаў, але ўсё гэта – частка нашай гісторыі, якую трэба ведаць. Магчыма, нехта будзе не задаволены якасцю выяў, пакажа недакладнасці, але я не прафесійны фатограф і дызайнер. Я проста люблю свой горад.

Аляксандр Перагудаў, harodnia.com

555_tyzenhauza_stela_svabody_w
Плошча Тызенгаўза, стэла Свабоды

555_tyzenhauza_aliaksandra_neuskaha_carkva_w
Плошча Тызенгаўза. Стэла Свабоды і царква Аляксандра Неўскага

555_azheszki_sacyjalistycnaja_w
Вуліца Ажэшкі. Перакрыжаванне з вул. Сацыялістычнай

555_azheszki_maksimovicz_w
Вуліца Ажэшкі, від на палац віцэ-губернатара Максімовіча (злева)

555_savieckaja_azheszki_w
Вуліца Савецкая, перакрыжаванне з вуліцай Ажэшкі

555_savieckaja_europa_w
Вуліца Савецкая, гатэль «Еўропа» (з правага боку)

555_savieckaja_stalin_w
Вуліца Савецкая, помнік Сталіну (на яго месцы зараз — помнік маршалу Сакалоўскаму)

555_savieckaja_daminikany_w
Вуліца Савецкая, дамініканскі кляштар і касцёл (злева)

555_savieckaja_paczatak_w
Пачатак вуліцы Савецкай

555_savieckaja_ratusza_i_farny_w
Плошча Савецкая. Фарны паезуіцкі касцёл і гарадская ратуша

555_savieckaja_farny_w
Від на рынак (Савецкая плошча) з боку Замкавай вуліцы

555_zamkavaja_fara_vitauta_w
Замкавая вуліца.

555_mastavaja_w
Вуліца Маставая. Тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага (злева)

555_savieckaja_harnizonny_kasciol_w
Плошча Савецкая, від на гарнізонны касцёл (Фара Вітаўта)

555_savieckaja_fara_vitauta_w
Плошча Савецкая, від на Сафійскі сабор (перабудаваная Фара Вітаўта)

555_bryhitki_zvanica_w
Вуліца К.Маркса. Брыгіцкі кляштар і званіца (не захавалася)


Читайте также:

  1. Kosmos Kosmos

    0

    0

    Очень и очень круто!
    Впечатлило!)))
    Эстетическое удовольствие получено, спасибо!)

  2.  Pilot

    0

    0

    Спасибо большое автору. Было бы здорово поставить эти изображения в тех точках откуда открывается вид. Т.е. не только на фото, но и в живую оценить «было-стало». Мне кажется это очень важно.

  3.  loginchik

    0

    0

    А я бы купил фотоальбом с такими фотографиями.

  4.  maksim2309

    0

    0

    Цудоуна!)

  5. ecuber ecuber

    0

    0

    Вельмі ўразіла,ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ.

  6.  Natalya

    0

    0

    Рэспект і вялікая ўдзячнасць Вам, спадар Аляксандр, за Вашу любоў да Гародні і за магчымасць гарадзенцам павандраваць праз стагоддзі і параўнаць мінулае-сучаснае Гародні!
    У Гародні шмат стагодзяў гаспадарылі хто заўгодна, толькі не сапраўдныя гаспадары-беларусы. І гэта добра атрымала паказаць на прыкладзе фатаграфій. Польская стэла Свабоды з «птушачкай» знішчыла Аляксанра-Неўскую царкву, пабудаваную ў гонар расійскага цара Аляксандра Ш. І так шмат стагодзяў Гародня пераходзіла «з рук у рукі».

    Такія гістарычныя параўнанні і вандроўку праз час мне пашчасціла сёння правесці ў тэатры лялек на культавых «Тутэйшых». Вельмі раю паглядзець гэты спектакль беларусам, каб «дайшло» — і пра беларускую мову, і пра нашу будучыню.

    Добрая прапанова прагучала пра афармленне Вашай, Аляксандр, працы ў фотаальбоме.

  7.  VIL_BLR

    0

    0

    Вельмi прыгожа зроблена!
    Дзякуй!

  8. gjiobus gjiobus

    0

    0

    спасибо тебе Серёга!!!
    …такое великое всё порушить…

  9.  kiro

    0

    0

    Почему нет русского варианта статьи? Что за дискриминация?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Май 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Апр  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    2728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.