TEDx даехаў да Гародні

Ты — чалавек, які ўвесь час самаўдасканальваецца і лічыць, што шмат адукацыі не бывае? Ты хочаш карысна правесці суботу сярод такіх жа зацікаўленых амбітных людзей і пашырыць кругагляд? Тады табе на TEDxYouth@Hrodna!

logo_TedxYouthHrodna

1 лiстапада ў Гародні пройдзе першае TEDx мерапрыемства, на якім выступяць 5 маладых людзей, якія даўно марылі аб тым, каб іх пачулі, і чакалі моманта падзяліцца сваімі ідэямі з шырокай аўдыторыяй.

Вы ўпершыню чуеце пра TED? Тады пачнем спачатку.

Перш-наперш трэба сказаць, што TED — гэта недзяржаўная арганізацыя, якая была заснавана ў 1984 годзе ў ЗША, галоўнай тэмай якой з’яўляецца распаўсюд ідэй. (TED — Ideas Worth Spreading)

Усе адбываецца ў фармаце канферэнцыі, аўдыторыя якой, як правіла, не перавышае 100 чалавек. Існуе 2 фарматы мерапрыемства: глабальны TED-event і TEDx-event — апошняе мае сваёй мэтай ахапіць болей вузкую аўдыторыю і робіць акцэнт на спікерах менавіта з local community. TED вельмі хутка распаўсюджваецца па свеце і сёння TEDx-падзеі праводзяцца ва ўжо больш за 130 краінах свету. На сайце TED.com можна знайсці каля 18-ці тысяч запісаў TED-прамоў на больш за 100 мовах.

tedx-600x400

Узнікае пытанне: чаму TED такі папулярны?

Усе рана ці позна адкрываюць для сябе TED як сродак вывучэння замежнай мовы, для некага гэта просты і даступны спосаб самаадукацыі, а нехта проста чэрпае натхненне ад прагляду прамоў на TED.com.

Не паспрачаешся з тым, што атрымаць карысць ад TED можна і проста праглядаючы ролік у інтэрнэце не выходзячы з дому. Але, як кажа Васіль Слабадзян — дызайнер прэзентацый для TED-выступаў, які ўдзельнічаў у арганізацыі пяці TEDx-канферэнцый у сябе на радзіме ў Кіеве: “Жывая прысутнасць на некалькі гадзіннай канферэнцыі ў фармаце TED — гэта як глыток свежага паветра ў гарах. Толькі ў гэтым выпадку глытком будзе натхненне і імкненне рабіць рэчы, вартыя распаўсюду.” Ён вельмі заклікае ўсіх “свядомых беларусаў, якія імкнуцца адкрываць новыя гарызонты і якія не баяцца змяняць парадыгмы свайго мыслення” прыйсці на TEDxYouth@Hrodna. А ўся гарадзенская каманда арганізатараў адзінагалосна далучаецца да гэтых слоў!

василий

TEDx ў Беларусі: шукалі тых, хто пачуўшы пра TED, скажа «афігець, як крута!»

Трэба зазначыць, што арганізатары TEDxYouth@Hrodna не з’яўляюцца першапраходнікамі ў арганізацыі TEDx-івэнтаў у Беларусі.

Рух TEDx зарадзіўся ў Беларусі у 2009 годзе, дзякуючы Дзмітрыю Ганчарову — чалавеку, які выпадкова убачыўшы адзін TED-ролік у блогу стваральніка Gmail — Пола Букхайта — і даведаўшыся пра TED, спытаў самога сябе: “Калі ж гэта будзе і ў нас?” і неадкладна пачаў працу над праектам і сапраўды дасягнуў поспеху.

TEDx, як сам прызнаецца Дзмітрый, ён ствараў для самога сябе, таму што асабіста яму не хапала гэтага ў Беларусі. “Як гэта так, паўсюль, ва ўсім свеце есць, а ў Беларусі няма!” Вядома, Дзмітрый спадзяваўся, што пасля гэта будзе цікава не толькі яму, і ён не памыліўся. Мінулай зімой у Мінску была праведзена першая жывая TED-імпрэза, білеты на якую былі раскуплены за лічаныя гадзіны.

Па словах Дзмітрыя, тады ў 2009 годзе знайсці аднадумцаў было не так лёгка. TEDx — гэта некамерцыйнае мерапрыемства і не шмат каму хацелася рабіць нешта цалкам бясплатна і без асаблівых не матэрыяльных і не палітычных мэт. Таму раней у Мінску праводзіліся толькі паказы відэазапісаў з TED.com, як сродак знаёмства мінскай аўдыторыі з фарматам. Пасля пачалася арганізацыя прамых трансляцый TED анлайн і да 2013 года ідэі, выказаныя беларусамі, увайшлі нарэшце ў міравую калекцыю TED, а Мінск з’явіўся на мапе TEDx-мерапрыемстваў. Працэс пошуку аднадумцаў заняў некалькі гадоў і пры арганізацыі не раз прыходзілася выганяць з каманды камерцыйна арыентаваных людзей. Хацелася знайсці менавіта тых, хто, пачуўшы ці убачыўшы TED, імгненна сказаў бы “афігець, як крута!” і цалкам бескарысліва ўцягнуўся бы ў гэта. У рэшце рэшт усе намаганні былі таго вартыя: цяпер арганізатарская каманда і Беларусь увогуле могуць сапраўды ганарыцца тым, на якім узроўні была праведзена першая жывая TEDxMinsk канферэнцыя.

Хто і для чаго прывёз TEDx у Гародню?

Ліцэнзіятка і галоўная арганізатарка гарадзенскага TEDx, Ганка Барадзіна, адказваючы на пытанне, для каго яна прывезла TEDx у Гародню, гаворыць, што «TED — гэта для неабыякавых сучасных людзей, якія маюць годныя ідэі і гатовы імі дзяліцца.»

 

Ганка Барадзіна

 

Чаму Гародня? Таму што, на яе погляд, гэта горад, у якім у TEDx мае ўсе шансы на поспех і мусіць затрымацца: папрацаваўшы пару гадоў у Гародні ў валантэрскай арганізацыі як з моладдзю, так і з болей старэйшымі гарадзенцамі, яна цалкам пераканалася ў тым, што жыхары Гародні адкрытыя, актыўныя і неабыякавыя — якраз тое, што трэба!

 

Для тых, хто ўжо задумваецца аб магчымасці правядзення самастойнай TED-імпрэзы, Ганка адказвае: «Каб атрымаць ліцэнзію, не трэба нешта нерэальнае. Дастаткова ўважліва пачытаць правілы, вырашыцца са сваім фарматам і месцам і датай правядзення (прыблізнымі, потым іх можна змяніць) і запоўніць кароткую анлайн-заяўку. Потым на працягу трох тыдняў з вамі звязваюцца куратары глабальнага TEDx, высвятляюць дэталі, калі патрэбна, — і праз месяц маеце адказ. Ліцэнзія даецца на год, на працягу якога можна правесці сваю падзею.»

TEDx VS TEDxYouth

 

На канферэнцыях TEDx прынцыпова няма ніякіх асаблівых абмежаванняў для прамоўцаў, а вось фармат TEDxYouth, які чакае нас у Гародні, уводзіць некаторае з іх — сярод спікераў у Гародні вы убачыце толькі школьнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў з самых розных сфер. Ні для каго не сакрэт, што менавіта моладзь — адукаваная, амбітная і смелая — сёння з’яўляецца асноўным рухавіком прагрэса — менавіта таму Ганка Барадзіна выбрала гэты фармат. Каб даць магчымасць моладзі данесці сваі ідэі да грамадства і прадэманстраваць асаблівую сілу пакалення як мага яскравей.

 

Аднадумцаў знайсці апынулася лёгка. Сёння TEDxYouth@Hrodna — гэта каманда валантэраў, якая складаецца з 8 чалавек і 5 спікераў, што, дарэчы, не мяжа! І калі вы ці нехта з вашых сяброў даўно чакалі магчымасці выступіць са сваёй прамовай, не губляйце магчымасці і пішыце арганізатарам. Пішыце! Мы ўсё яшчэ чакаем!

 

25 кастрычніка – новая старонка ў гісторыі беларускага TEDx.

 

У гэты дзень у Гародні свае ідэі паспрабуюць данесці да вас 5 маладых людзей з самымі рознымі тэмамі: пра невядомыя мясціны Гродна, пра тое, як не згубіць моладзевую мудрасць, пра сусветны пошук працы, пра эка-вела-грамадскі актывізм і пра нешта яшчэ – арганізатары раяць сачыць за падрабязнасцямі на старонках мерапрыемства у сацыяльных сетках у кантакце і фэйсбуку.

 

 

Падрыхтоўка да мерапрыемства ўжо ў самым разгары: спікеры адточваюць свае прамовы, а арганізатары робяць усё, каб ніякая дробязь не перашкаджала аўдыторыі атрымоўваць максімальную асалоду і ўсім абавязкова хацелася прыйсці яшчэ!

 

У канцы пакідаю вас сам-насам з любімымі TED-прамовамі маіх суразмоўцаў. Атрымлівайце асалоду, узбагачайцеся і натхняйцеся! Бо чым больш мы ведаем, тым шырэйшыя межы нашай фантазіі.

 

“Апошняя з любімых прамоў — пра цяжкія жыццёвыя выбары”

 

Ганка Барадзіна, ліцензіят TEDxYouth@Hrodna

 

Я гадаваўся ў сям’і музыкантаў і закончыў музычную школу і таму ўспрыманне класічнай музыкі ў мяне ў крыві. Дзядуля Бенджамін проста і з цудоўным пачуццем гумару растлумачыў, чаму я яе так люблю і як людзі, якія ніколі раней не ўспрымалі класіку, могуць адкрыць яе для сябе.

Васіль Слабадзян, дызайнер прэзентацый на TEDxKyiv

 

Мне складана адказаць на пытанне “любімая”. Прасцей сказаць пра “першую” і пра “важную”.

 

Першым відэа, якое я ўбычыў, было “Дэн Пінк аб матывацыі”. Гэты даклад з’яўляецца актуальным і цяпер. Акрамя аповяду аб матывацыі ў ім яшчэ ёсць адна важная тэма – неадпаведнасць паміж тым, што вядома навуцы і тым, што робіць бізнэс.

 

А асабліва важнай для нашай краіны я лічу прамову Дэрэка Сіверза “Як стварыць рух”. Яна вельмі кароткая, але я ўсім рэкамендую яе паглядзець. Яна аб тым, што грамадства пераацэньвае лідарства (моднае цяпер слова), але недаацэньвае здольнасць рушыць услед за добрым прыкладам. Якімі б лідарскімі якасцямі вы не валодалі, вы не можаце быць лідарам без наступстваў. Там, дзе ўсе хочуць быць лідарамі, але ніхто не хоча быць паслядоўнікам, лідарам не будзе ніхто. Гэта важная ідэя для нашай краіны, у якой шмат хто яшчэ думае па прынцыпе «кожны сам за сябе».

 

Дзмітрый Ганчароў, ліцэнзіят TEDxMinsk


Читайте также:

  1. Grodno_Za Grodno_Za

    0

    0

    «Перш-наперш трэба сказаць, што TED — гэта недзяржаўная арганізацыя, якая была заснавана ў 1984 годзе ў ЗША, галоўнай тэмай якой з’яўляецца распаўсюд ідэй.»

    Вот уж точно что про то откуда пришла эта организация надо сказать перш-наперш. Что получилось после работы американских «распаўсюдов ідэй» мы видим на примере Украины: фашистский переворот и зверские казни мирных граждан Донбасса. Не удивительно что презентёром этой организации «случайно» оказался «Васіль Слабадзян из Киева. Разрешать сновать по нашей мирной стране американским миссионерам очень легкомысленный шаг. чем либо хорошим это для нас не закончится. Украина перед глазами.

  2.  john_lock

    0

    0

    Да уж, распространение идей США… Сразу НЕТ!

  3.  MShmel

    0

    0

    Читаешь коменты на с13 и понимаешь: Не ўсіх дурных вайна пабіла

  4.  Agent_Kuper

    0

    0

    Комментаторы, у вас что – пуля в голове? Что за ахинею вы тут постоянно пишете? Используйте свой мозг с пользой.

  5. A.Kot vk.com A.Kot

    0

    0

    @ Grodno_Za:
    БРСМ не терпит конкурентов? )))))

  6.  skald

    0

    0

    TEDx даехаў да Гародні
    …………………………
    А куда погранцы смотрели?!

  7.  _f_a_t_o_n_

    0

    0

    не осилил дочитать )))

  8.  Meccup

    0

    0

    MShmel :

    Читаешь коменты на с13 и понимаешь: Не ўсіх дурных вайна пабіла

    Ня усе дурныя там былi.

  9. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    john_lock :

    Да уж, распространение идей США… Сразу НЕТ!

    Именно! А заметили ещё, кстати, что про самое главное не сказали.
    В чём будет заключаться деятельность этой конторки, какие именно (но тоько предельно конкретно, без «воды»!) знания и мысли будут здесь преподаваться и продвигаться — в статье ведь не сказали.

    В смысле — написано многабукафф на не используемом в нашей местности языке, по при этом НИ ЕДИНОГО СЛОВА о том, чем же именно будут заниматься пришедшие в эту секту.
    Одни трескучие лозунги про новые горизонты и мышление по-новому, и прочее сплошное растекание мысью по древу, но никакой конкретики.

    Примерно такую же ересь несут завлекалы сетевого маркетнига и религиозных деструктивных сект, когда наипать пытаются.

  10.  facebook.com Eugene Malashenia

    0

    0

    На каком языке проводиться будет? На английском ?

  11.  vk.com Оля Смок

    0

    0

    на русском и белорусском.) @ Eugene Malashenia:

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.