• Паход у Адміністрацыю прэзідэнта і ў Камітэт дзяржкантролю

    • 753
    • 17 марта 2007, 12:31

    Пасля шматлікіх парушэнняў заканадаўства, звязаных з рэканструкцыяй г. Гродна, навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы вырашылі даслаць звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.У зваротах пералічаны асноўныя парушэнні заканадаўства, дададзены афіцыйныя паперы, якія гэта падцвярджаюць. Устаўлены копіі артыкулаў дзяржаўнай прэсы па гэтай тэме .Грамадзяне просяць праверыць мэтазгоднасць і рацыянальнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў на рэканструкцыю гістарычнага цэнтра, пракантраляваць далейшае выкананне работ, іх адпаведнасць заканадаўству, прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасці. Для ўпэўненасці ў тым, што за справу возьмуцца, было вырашана накіраваць лісты не поштай, а афіцыйна зарэгістраваць.Таму 12.03.07 я, Вольга Чайчыц, разам з Паўлам Каралёвым, накіравалася ў Адміністрацыю прэзідэнта з надзеяй, што на вышэйшым узроўні праблема будзе вырашана на карысць закона. У будынку адміністрацыі каля кожных дзвярэй нас чакаў ахоўнік, які распытваў, з якой мэтай мы ідзем, азнакамляўся з нашымі паперамі і толькі пасля гэтага накіроўваў нас да наступнага пад’езду . Ужо з 4 разу мы трапілі ў прыёмную, дзе нас папрасілі трошачкі пачакаць (прычым, прасілі па-беларуску). Праз нейкі час з’явіўся жыццярадасны і вельмі добры на выгляд старшыня прыёмнай. Запрасіў да сябе ў кабінет. Пазнаёміўся з намі і, як добры бацька, пачаў распытваць: – Што тебя , Паша, привело сюда? Дзіўна, што не на вы. А мяне, напэўна, ён не заўважыў. Паша пачаў распавядаць. Пасля старшыня асабіста азнаёміўся з усімі нашымі паперамі, пранікся, сказаў, што мы малайцы, што цікавімся “старинкай”, “ведь это очень важно, развивать культуру, потому что культура – залог здоровой нации”. Ён казаў пра тое, што “старина – это очень хорошо, и я тоже очень люблю старинку, вот , например, недавно я ездил туда, где родился Тадэвуш Кастюшка”. Спытаў у нас, ці мы ведаем, хто гэта. Ён быў ў Мірачоўшчыне. У мяне ў гэты момант з’явілася думка, што, можа, да яго мае сэнс звярнуцца наконт Кобрына, і ў працяг размовы кажу: – А вы ведаеце, што будуецца храм-помнік Сувораву? (наіўная…) – Да, знаю и полностью поддерживаю (трошачкі памылілася). Суворов всегда считал Кобрин своей Родиной. – Радзімай? – вырвалася ў нас. – Да, и когда ему было плохо, всегда ехал именно в Кобрин. Праехалі… Маўчым, мы ж прышлі па іншым пытанні. Пэўна, каб даказаць нам, што ён знаўца ў гісторыі, пачаў дзяліцца ўражаннямі: – И ещё в Мирачовщине видел я огромный дворец знаменитых белорусских князей Бобровских, – як ён іх назваў. Мы з Пашам не вытрымалі і ў адзін голас: – Пуслоўскіх! – Да, и там ещё аквариум в пол был вделан, сайчас же это не вернёшь, а жаль.А так культуру мы поддержываем. Но Гродно – это немножко другое. Ведь нужно думать не только про здания, но и про людей. Им же жить и ездить где-то нужно. А в Гродно я был, и видел Советскую площадь: так ведь хорошо сделали, удобно и для людей! А улочки там какие – узкие, убогие, не пройти не проехать. – А вы былі калі-небудзь у Вільні, ці ў Кракаве? – Ну конечно, но ведь там совсем другая ситуация. Спрабавалі нешта казаць пра праект, пра парушэнні, пра марнаванне дзяржаўных сродкаў, але ўсе гэта не асабліва зацікавіла нашага сумоўцу. Нервы не вытрымлівалі. Паша папрасіў зарэгістраваць наш зварот. Суразмоўца ўпэўніў нас у тым, што ўсё афіцыйна, усё будзе належным чынам зарэгістравана, разгледжана і праверана. І даручыць ён гэтую справу, хутчэй за ўсе, старшыні Гродненскага Аблвыканкаму Саўчанку. І ўсё б было вельмі файна, каб не адна маленькая драбяза: правяраць якраз і трэба мясцовыя ўлады. Атрымліваецца, што Саўчанка будзе правяраць сам сябе. Паразважаўшы, наш суразмоўца сказаў, што ў такім выпадку можа ён і даручыць гэту справу Міністэрству Архітэктуры, бо ні Міністэрства Кулькуры, ні, тым болей, Камітэт Дзяржкантролю не маюць да гэтага ніякага дачынення. Падзякаваў нам за актыўны ўдзел у жыцці краіны і развітаўся.А калі праводзіў нас, раптам узгадаў нешта знаёмае яму з гісторыі: – А вы знаете, почему Берёза Картузская так называется? Там Кутузов оставил свой картуз на берёзе, – а пра тое, што гэта проста легенда, і назва пайшла ад картузіанскага кляштара, ён і слухаць не хацеў. – Нет, все таки Кутузов там на самом деле был. Па вершу-легендзе там быў Сувораў. Так расчараваныя, спустошаныя і злосныя мы вырашылі не губляць надзеі, і накіраваліся ў Дзяржкантроль. Павінны ж хаця б там звярнуць увагу на нерацыянальнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў. Да нас спусціўся адказны па працы з насельніцтвам. Таксама азнаёміўся з нашай праблемай і запытаўся: “Чего это вы пришли к нам?” Мы з Пашам давай тлумачыць усё спачатку: парушэнне заканадаўства, марнаванне дзяржаўных сродкаў… – Так, так, всё понятно. Почему вы не обратились в областной госконтроль? – Гэта вельмі важнае пытанне, хацелася б, каб з ім разабраліся на належным узроўні. – Вы не доверяете областным структурам? Это очень странно... – Скажыце, мы можам зарэгістраваць наш ліст? – Конечно, отправте его в этот ящик для корреспонденции, и мы всё зарегистрируем. А то, что вы говорите на беларусском, малайцы. Мы имеем права говорить на любом гос. языке. Але беларускую мову я таксама вывучав у школе з первага па восьмы клас. (які ты малайчынка) – Дык, мы можам зарэгістраваць наш ліст? – Вы меня слушаете? Я вам уже всё сказал. – Скажыце, а якая ёсць верагоднасць таго, што дзяржкантроль зоймецца гэтым пытаннем? – Если мы посчитаем этот вопрос очень важным, то этим делом будет заниматься обл. госконтроль, возможно, мы поручим это либо председателю облисполкома, либо председателю горисполкома. І зноў, ці Саўчанка, ці Антоненка, будуць з сабой разбірацца. Яны разбяруцца. Жадаем поспехаў.!!! Азнаемiцца з падрыхтаванымi зваротамi можна тут: http://harodnia.com/a47.php

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 3

  • Девушка, ноги которой свисали с окна, не просила о помощи, а просила закрыть окно. В Слонимском следственном отделе подтвердили, что такой факт имел место быть.

    Будут использовать "ПаркРайт" для фиксации нарушений ПДД вблизи пешеходных переходов. В зоне особого внимания окажется припаркованный не по правилам транспорт (в том числе грузовой), который ухудшает...

    Подозреваемый в Интернете, а также в период работы таксистом знакомился с людьми, входил к ним в доверие. А после просил их оформить для него рассрочку на мобильный телефон.

    Когда все партии были сыграны, время вышло и нужно было собираться домой, именинник собрал 16 бильярдных шаров в коробку и «подарил» их нетрезвому товарищу. Тот в свою очередь взял шары и ушел с ними...

    26 января лколо 20.30 на трассе «Гродно - Заречанка» 19-летний водитель автомобиля «Ауди» совершил наезд на нетрезвого пешехода.

    По поводу событий на борту «Белавиа», который направлялся в Мюнхен, а приземлился в Гродно, в будущем снимут блокбастер. Официальной информации нет. Ни от Следственного комитета, ни от Комитета госбезопасности,...

    О том, какие «недетские» занятия выбирают современные подростки и какие опасные игры нынче в моде, рассказали в гродненской милиции.

    Все новости