З 23 па 29 чэрвеня ў эфіры канала “Культура” будзе прадстаўлены спецыяльны праект “Тыдзень Гродна на канале “Культура”. Слухачы даведаюцца пра яркія гістарычныя падзеі старажытнага горада, адметныя культурныя здабыткі і творчыя лёсы яго сучаснікаў.

2014-06-20_122516

Праект “Тыдзень Гродна на канале “Культура” – гэта вынік творчай паездкі “культурных” радыйшчыкаў у адзін з самых прыгожых гарадоў краіны. Нагадаем, супрацоўнікі канала “Культура” Беларускага радыё напярэдадні правялі творчую сустрэчу ў Гродна, кульмінацыяй якой стаў вячэрні канцэрт у музеі “Новы замак”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ансамбль старажытнай музыкі “Кантабіле” і акцёр, рэжысёр, дыктар Беларускага радыё Алег Вінярскі. Акрамя таго, падарункам для адданых слухачоў стала фотавыстава Марыны Бацюковай “Радыё “Культура”: візуалізацыя”, дзякуючы якой яны прыадкрылі таямніцы стварэння радыёпраграм.

Уражанні ад творчай вандроўкі, цікавых сустрэч, а такасама гістарычныя звесткі і факты пра Гродна – усё гэта будзе прадстаўлена ўвазе слухачоў у радыёэфіры на наступным тыдні ў праграмах: “У рытме дня” (эфір: панядзелак-пятніца з 7 да 9 гадзін), “Мэры Попінс” (па буднях з 16.05 да 17.00), “Гадзіна госця” (аўторак, 12.15), “Гаспода” (аўторак, 15.00), “Шчасце быць разам” (серада, 9.05), “Маладзёжны ракурс” (серада, 21.00), “Музейныя схованкі” (чацвер, 9.05), “Сусвет” (чацвер, 15.00), “Фактар лёсу” (пятніца, 9.05), “Артэфакт” (пятніца, 12.15), “Канцэртная зала” (пятніца, 19.00), “Беларуская этнафонія” (субота, 10.05), “Начны экспрэс” (субота, 23.00) і іншых.

Акрамя таго, канал “Культура” падрыхтаваў аўдыяпаштоўкі з фактамі пра гісторыю і сучаснасць Гродна.

Канал “Культура” Беларускага радыё гучыць на сярэдніх хвалях з 18 да 24 гадзін, на ультракароткай частаце 70,4 МГц з 6 да 24 гадзін, а таксама поўныя суткі ў FМ-дыапазоне: Гродна – 95,0.


Читайте также:

  1. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    На средних волнах нету уже канала Культура.
    На ФМ\FM слушайте на 95.0 Мгц. На УКВ 66,20 Мгц.
    (Указанное в статье 70,4 МГц — это в Минске.)

  2. ocelot ocelot

    0

    0

    я на средних волнах слушаю радиостанцию Вести ФМ.

  3. ocelot ocelot

    0

    0

    СВ 1089 кГц, 1200 кВт, р. ц. № 4
    «Октябрьский», Краснодарский
    край, Тбилисский район, пгт.
    Октябрьский
    СВ 1215 кГц, 1200 кВт, азимут
    антенны 245°, р. ц. № 5,
    Калининградская область,
    Славский район, п.
    Большаково
    СВ 1413 кГц, 500 кВт, азимут
    антенны 80°, р. ц. «Маяк»,
    ПМР, Григориопольский
    район, пгт. Маяк

  4. ocelot ocelot

    0

    0

    ru.m.wikipedia.org/wiki/Вести_ФМ

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.