Плакаты ў выглядзе пакладзеных адна на адну кніг ужо больш за месяц вісяць у некалькіх месцах горада. З дапамогай QR-кода або кароткай пасылкі можна спампаваць сабе на мабільную прыладу адну з дзесяці кніг, напісаных гарадзенцамі або аўтарамі, чый лёс звязаны з Гродна.

2014-06-06_020010

Па інфармацыі «Твайго Стылю» плакаты мабільнай бібліятэкі размешчаныя ў антыкафэ “Жывы час”, у краме-клубе “Кубік”, у Парафіяльным цэнтры парафіі Маці Божай Фацімскай, у офісе ГА «Цэнтр «Трэці сектар», адзін плакат стваральнікі далі таксама ў прыхадскі цэнтр Каложскай царквы.

Ідэю мабільнай бібліятэкі ўпершыню прэзентавалі на “Кірмашы праектаў” кампаніі “Будзьма беларусамі!” 21 студзеня 2014 года. Стваральнікі бібліятэкі – гарадзенская мітап-лабараторыя.

Як кажа адзін з аўтараў праекта, гарадзенец Ігар Ламека, варыянтаў развіцця бібліятэкі – процьма, адзін з іх – больш шырокі распаўсюд плакатаў.

«Хацелася б, каб бібліятэка была на кожным прыпынку і на гарадскіх тумбах, але для гэтага патрэбны час і значна большыя рэсурсы», — тлумачыць Ігар.

2014-06-06_020026

На паліцы мабільнай бібліятэкі дзесяць кніг дзесяці аўтараў – ад класікі да найбольш сучаснай літаратуры: “Хам” Элізы Ажэшкі, “Райскія яблычкі” Сяргея Астраўца, вершы Максіма Багдановіча, “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Нёман ідзе” Дануты Бічэль, “Хрыстос прызмяліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча, “Карані” Аляксея Карпюка, “Лясная песня” Піліпа Пестрака, “Пярсцёнак” Алы Петрушкевіч і “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі.

Пакуль бібліятэку наведваюць не вельмі часта, бо плакатаў няшмат і іх няма ў адкрытай прасторы.

Топ-5 папулярных аўтараў выглядае наступным чынам:

  1. Васіль Быкаў
  2. Сцяпан Стурэйка
  3. Максім Багдановіч
  4. Эліза Ажэшка
  5. Данута Бічэль

Читайте также:

  1.  vk.com Артём Терехович

    0

    0

    Это очень круто! Надо бы побольше таких плакатов да развешивать по городу!

  2.  Natalya

    0

    0

    РЭСПЕКТ аўтарам праекта!
    Вельмі зручна ў сучасны час карыстацца такой мабільнай бібліятэкай.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.