Кожны, хто пасля зімы наведваў Каложскую царкву, напэўна, заўважыў, што цагляная агароджа, якая знаходзіцца ля ўваходу ў храм з боку Нёмана, прыкмента патрэскалася, пiша блогер supron-licvin.

koloza

Шырыня расколiн з боку Нёмана — больш за 2 см. Гэта вельмі шмат. Цагляная сцяна-агароджа вакол храма была зроблена ў міжваенны час. Падобная асадка грунту — самая значная за амаль 80 гадоў яе існавання.

koloza2

koloza3

koloza4

Узнікае дзве версіі, чаму асядае зямля.

Першая: лакальная.

Зямля пад агароджай (агароджа размешчана над самым абрывам у Нёман) асела ў выніку сцякання растаяўшай ад снегу вады і падмыла частку грунта, у выніку чаго падмуркі агароджы крыху змясціліся, што і выклікала з’яўленне расколін.

Другая: пагорак, на якім стаіць Каложа, пачаў асядаць.

Гэта можа стаць прычынай новага апоўзня, не дай Бог, апошняга ў гісторыі помніка архітэктуры ХІІ ст. Варта ўспомніць, што ў ХІХ ст. у выніку некалькіх апаўзанняў берага Каложа была амаль на палову знішчана. Тады ўсе намаганні былі скіраваны на ўмацаванне берага ракі, які іх нястомна падмываў. Аднак толькі цягам апошніх дзесяцігоддзяў навукоўцы ўстанавілі, што Каложа можа працягнуць асядаць. Тады ж пры дапамозе жалезабетонных сваяў быў дадаткова ўмацаваны абрыў. Але і гэта не ўратуе Каложу, а толькі на нявызначаны тэрмін прадоўжыць ёй жыццё.

Па сведках наведвальнікаў Старога Замку, зямля каля яго таксама асядае:

«Асядае не толькі Каложа, а таксама Стары Замак і сцяна агароджы раскопаў Ніжняй царквы. Паўсюль рашчэліны, якія датуюцца як раз гэтым годам. Былі на гэтыя выходныя якраз там. На Каложу не звярнулі ўвагу, а вось замак кінулася ў вочы. Музееведы на кожнай такой рэшчэліне паперу прыклеіваюць і дату ставяць калі з’явілася яна. На некаторых бачылі тры паперы за гэты год. :-(«


Читайте также:

  1. unico unico

    0

    0

    может , хотя бы часть средств планируемых на установку подсветки Кургана Славы здесь применить ?

  2. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    unico :

    может , хотя бы часть средств планируемых на установку подсветки Кургана Славы здесь применить ?

    Пока не рухнет — ничего не поремонтируется.

    А не мог ли упавший уровень воды в Немане снизить боковое давление на грунт в сторону коложи?

  3.  Hera koka hasz LSD

    0

    0

    Ну что, суки, докопались в Немане?

  4.  bob08

    0

    0

    Ну,что тут сделаешь… Пожинаем плоды бездумного строительства речного порта в 19-ом столетии. Поменяли русло — получили оползень

  5.  Natalya

    0

    0

    Спадару licvin удзячнасць за артыкул.
    Думаю, што пакуль не высветліцца, хто будзе карыстацца прыбыткам — дзяржава. ці царква, ратаваць Каложу не пачнуць.

  6.  schwarm

    0

    0

    @ Natalya:
    «пакуль не высветліцца, хто будзе карыстацца прыбыткам – дзяржава. ці царква, ратаваць Каложу не пачнуць»

    Паважаная спадарыня Наталля, хацеў бы ўпэўніць Вас, што ніякога канфлікта адносна Каложы паміж дзяржаваю і царквою папросту не існуе. Наадварот, адбываюцца рэгулярныя кансультацыі адносна усяго шэрагу пытанняў па захаванню Каложы. Актыўна абмяркоўваецца і праблема пазначаная аўтарам артыкулу. Акрамя таго, мы спрабуем наладзіць сувязі са спецыялістамі з іншых краінаў, з тымі, хто мае рэальны досвед захавання падобных помнікаў архітэктуры.
    Калі ж Вас цікавіць, што атрымоўвае Каложа ад турыстаў, калі ласка, Вы бываеце у нас на набажэнствах, і я адкажу на ўсе Вашая пытанні, можаце стаць і паназіраць, што набываюць турысты ў Каложы. Верагодна Вашыя ўяўленні пра памеры ткіх даходаў значна перабольшаныя.

  7.  Sebb

    0

    0

    Гэта можа стаць прычынай новага апоўзня, не дай Бог, апошняга ў гісторыі помніка архітэктуры

    Ashes to ashes, dust to dust.

  8.  Natalya

    0

    0

    Шаноўны бацюшка Георгій, дзякую за тлумачэнні. Асабіста Вам вялікая ўдзячнасць за Вашу дзейнасць, Вы за невялікі тэрмін змаглі зрабіць шмат добрых спраў для Гародні. Цікавасці да даходаў Каложы у мяне няма, я мела на ўвазе, што гэтае пытанне важна каб вызначыцца, хто будзе ўносіць сродкі на рэканструкцыю. Каложа для мяне — гэта любоў, пашана, гістарычная памяць, спадчына і боль ад таго, што можам страціць адну з галоўных каштоўнасцей нашай любай Гародні. Таму эмоцый у мяне зашмат, за што прашу прабачэння.
    Але, шаноўны бацюшка Георгій, пытанні засталіся, нават пасля Вашых тлумачэнняў. Кансультацыі і адмеркаванні — гэта вельмі добра, але так можна іх праводзіць бясконца? Відавочна, што патрэбна ратаваць Каложу ўжо зараз, каб не было запозна.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.