22 красавіка стартаваў Пяты, юбілейны, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Фестываль традыцыйна будзе прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна!

2014-04-23_143120

Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!», паведамляе аргкамітэт. Генеральным партнёрам Фестывалю ў гэтым годзе выступіла кампанія velcom.

Сёлетні фестываль юбілейны, і ён будзе пэўным падсумаваннем тэндэнцый адносна ўжывання беларускай мовы як камунікацыйнага сродку ў сферы бізнесу і маркетынгу. Таксама пашыраная праграма фестывалю, спіс намінацыяў, рыхтуецца адмысловая адукацыйная праграма.

У прыватнасці, на гэтым фестывалі будзе дзве новыя намінацыі — “Маркетынгавая эфектыўнасць” і “Інавацыйныя рашэнні ў маркытынгу і рэкламе”. Акрамя таго, пройдуць пяць конкурсаў у фармаце двухдзённых воркшопаў, у межах якіх удзельнікі змогуць стварыць арыгінальны прадукт на зададзеную тэму. Напрыклад, беларусізаваць адзін з беларускіх брэндаў, якія пакуль не ў абвешчаным трэндзе (“Брэнд-перазагрузка”). Ці стварыць сацыяльную рэкламу.

Працу пераможцы ў конкурсе “АD.NAK! супраць Drugs” па папярэдняй дамоўленасці гатовае ўхваліць Міністэрства гандлю Беларусі для размяшчэння на бігбордах і плакатах. Яшчэ адзін конкурс завецца “Здзіві турыста” і ладзіцца разам з кампаніяй — вытворцам сувеніраў Universal Press.

“Сувеніры з нацыянальным каларытам вырабляюць у асноўным рамеснікі, а мы хочам, каб яны вырабляліся прамыслова, таму і шукаем аўтараў, якія могуць прапанаваць сучасны дызайн-праект для нанясення яго на майкі, кубкі, торбы ды іншую сувенірную прадукцыю”, — кажа кіраўнік Universal Press Аляксандр Дзешкавец. Таксама будзе конкурс “Інфаграфуй гісторыю АD.NAK!”, дзе можна папрактыкавацца пад кіраўніцтвам дасведчаных адмыслоўцаў.

Начальнік аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom Зміцер Курловіч разумее, што рэклама на сваёй мове прыносіць плён.

“Нават па праглядах нашых іміджавых рэкламных ролікаў на Youtube відавочна, што больш цікавасці выклікаюць менавіта беларускамоўныя працы”, — кажа Зміцер. Цяпер velcom бярэцца за падтрымку ідэі беларусізацыі ўсур’ёз. Кампанія выступае генеральным партнёрам АD.NAK!, рыхтуецца абвясціць праз тыдзень новы праект, прысвечаны беларускай мове, і нават паступова перакладае свае промаматэрыялы на беларускую.

Паводле назіранняў кіраўніка Агенцтва візуальных камунікацый AVC Вольгі Алейнік, прадстаўнікі бізнесу ў цэлым свеце выдатна разумеюць тое, што ўменне выкарыстоўваць культурныя коды, якія могуць сядзець у чалавеку вельмі глыбока, прыносіць поспех.

“На “Канскіх львах” у больш чым палове ролікаў праграмы стваральнікі правільна і тонка выкарыстоўваюць свае культурныя здабыткі. Асабліва японцы”, — кажа Вольга і заўважае, што замежныя кампаніі пры адкрыцці сваіх прадстаўніцтваў у пэўным рэгіёне найперш дасканала вывучаюць яго культурны бэкграўнд. І Беларусь тут не мусіць быць выключэннем як для прыезджых, так і для мясцовых бізнесоўцаў.

Для тых жа, хто пакуль не да канца разумее асаблівасці беларускага культурніцкага коду, прызначаная традыцыйная намінацыя АD.NAK!, пэўна, самая любімая ў журналістаў — “Каша сувораўская”. Гэта антыпрэмія, якая прысуджаецца самым недальнабачным рэкламістам. “Але не з тым, каб тыкнуць носам, а каб паказаць, што будаваць рэкламу і камунікацыю варта на глебе павагі на нацыянальных культурных і гістарычных каштоўнасцяў”, — заўважае Ніна Шыдлоўская.

Сайт Пятага фестывалю АD.NAK! пачне працаваць з 30 красавіка. З гэтага часу і пачнецца прыём заяваў. Дэдлайн — 9 чэрвеня. А фінальная частка з уручэннем прызоў і багатай адукацыйнай праграмай запланаваная на 27 чэрвеня.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.