Па надпісах на сценах аднаго з будынкаў старой Гародні можна прачытаць усю яго гісторыю, нібы кнігу, гаворыць на старонках budzma.by Алесь Кіркевіч. Вядома, што пазнакі на старонках старых кніг, альбо маргіналіі, даўно сталі прадметам вывучэння літаратуразнаўцаў ды аматараў антыкварнай літаратуры. Па іх можна прасачыць гісторыю ўладальнікаў фаліянта, ягоныя падарожжы з рук у рукі альбо норавы эпохі. А як наконт графіці на старых будынках?

2014-04-22_161915 

Велічэзны будынак у гарадзенскім старым горадзе па адрасе Валковіча-1 ад моманту сваёй пабудовы (1898—1902) паспеў пабываць і царскімі казармамі, і гарадскім шпіталем, і польскай публічнай школай імя каралевы Ядвігі, і беларускай школкай у той жа міжваенны час, і ўжо савецкай СШ №2… П-падобны двухпавярховы будынак-волат з жоўтай цэглы фасадамі выходзіць адразу на тры вуліцы. І яшчэ адзін штрых да партрэта: яго сцены ніколі не тынкаваліся…

2014-04-22_161930

Менавіта апошні момант і дазволіў захавацца насценным сведчанням, па якіх можна наўпрост чытаць гісторыю ХХ ст. Найбольш старыя графіці былі пакінутыя вайскоўцамі за часамі бытнасці тут казармаў і адначасна шпіталя. Надпісы “Былъ в карауле 31 Iюля…” альбо “Службы 1905 году до конца 282…” па стылістыцы цалкам нагадваюць аўтографы сённяшніх “срочнікаў” на сценах частак.

2014-04-22_161939

2014-04-22_162026

Надпіс, які пачынаецца з “101 п.п.п.”, наўрад ці можа звярнуць на сябе ўвагу, калі не ведаеш, што ідзецца пра 101-ы Пермскі пяхотны полк, які акурат кватараваў у Гародні за царом. На той жа перыяд прыпадае маса карацейшых і менш змястоўных аўтографаў, зазвычай з гадамі 1905, 1907, 1908… Не факт, што іх аўтары заўжды добра валодалі граматай нават для кароткага змястоўнага тэксту. Але нагадаць пра сябе ды скаратаць час у каравуле хацелася.

2014-04-22_162141

2014-04-22_162041

Графіці польскага часу, калі будынак ужо быў перададзены школе імя каралевы Ядвігі, адрозніваюцца і зместам і формай. Па-першае, усё ж такі большасць з іх вучні выводзілі па-польску, па-другое — клопаты і мроі мелі іншыя. Шмат імёнаў: Jozef, Witold, Putkiewicz, часам з геаграфічнымі ўдакладненнямі: “z Wołkowysku”. Здараецца знайсці нават любоўныя пасланні: напрыклад, сэрца, а паабапал літары S. і M.

2014-04-22_162057

Некалькі расійскамоўных надпісаў, але, імаверна, не савецкага перыяду таксама звяртаюць на сябе ўвагу. “Здесь учился граф Уваров” альбо “здесь учился Апалон Иванович” вылучаюцца ўжо паслярэформеннай (савецкай) арфаграфіяй, аднак цалкам могуць належаць і расійскамоўным навучэнцам польскай школы. Своеасаблівую сімвалічную рысу пад міжваенным слоем падводзіць выведзеная хімічным алоўкам сумная дата — 1939.

2014-04-22_162011

На жаль, многія надпісы захаваліся не цалкам альбо патрабуюць дэтальнай расшыфроўкі, мажліва, нават каталагізацыі. Да ўсяго, надпісаў становіцца ўсё меней: сцены час-почас чысцяць пільныя камунальшчыкі альбо замалёўваюць навучэнцы аднаго з факультэтаў аграрнага ўніверсітэта…

2014-04-22_161950

У горадзе, па вялікім рахунку, засталося не так шмат будынкаў, якія захавалі на сабе такія сведчанні эпохі. Царскія казармы на занёманскім фарштаце, дзе захоўваліся нават хвалебныя графіці ў гонар лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., ужо знесеныя. Казармы на вуліцы Дзяржынскага, цяпер вайсковы шпіталь, пакуль захоўваюць выведзеныя хімічным алоўкам альбо выдрапаныя сведчанні стогадовай даўніны, але чыстка цэглы пяскаструем і там можа за адзін дзень “зняць праблему”.

Мяркую, што адзіным месцам у Беларусі, дзе драпінам на сценах будынкаў найноўшай эпохі нададзенае гістарычнае значэнне, з’яўляецца Берасцейская крэпасць (дарэчы, загадкавы надпіс на нашым будынку “повешен 22.VI.1941 г” усё ж наўрад ці варта ўспрымаць усур’ёз, хаця хто ведае). Але разам з тым геаграфія Беларусі не абмяжоўваецца адным горадам, а гісторыя — адной вайной. Ці змогуць нашыя нашчадкі не толькі аглядаць, але і “чытаць” у наўпростым сэнсе слова нашыя гарады — залежыць ад нас.

2014-04-22_162117


Читайте также:

  1.  vicnaum

    0

    0

    Очень хорошо, что обратили внимание и хоть что-то сфотографировали.
    Еще надо обязательно каталогизировать, пока не заштукатурили наглухо в желто-бежевый.

    Как же хорошо, что пока еще где-то осталась не-«реставрированная» история, которую можно в буквальном смысле пощупать руками.

    P.S. А статью на белорусском зря — вышестоящие не поймут 🙂

  2.  skald

    0

    0

    Надо же было столько лет чуть ли не ежедневно ходить мимо этих зданий и не удосужиться задержаться на минутку, чтоб надписи прочитать! Так и напрашивается очередная рубрика «Надписи нашего города» с фотографией и указанием места надписи (в рамках приличия, конечно же))))) Пока действительно всё не заштукатурили.

  3. pokemon pokemon

    0

    0

    Vicnaum
    (P.S. А статью на белорусском зря – вышестоящие не поймут)

    Всё правильно, чтоб через лет 30 каталогизировать белорусский язык с кирпичей!!!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.