12 красавіка ў гродзенскім Новым замку адбыўся прэм’ерны паказ музейнай анімацыі “Nominis umbra” (“Цень імя”), на які былі запрошаны усе жадаючыя. Паўдзельнічаць у новай праграме прыйшло каля 40 чалавек, былі і журналісты, і прадстаўнікі турыстычных агенцтваў. Тэатралізаванае дзеянне пачалося ў фае, а працягвалася ў адкрытай экспазіцыі “Старадаўні інтэр’ер”, “Захаваныя каштоўнасці”, у Сенатарскай зале.

2014-04-22_114818

Галоўнай дзеючай асобай анімацыі з’яўляўся кароль польскі, вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Гісторыкі неаднасэнсоўна ацэніваюць гэтую асобу, а на думку абывацеля ён з’яўляецца хутчэй адмоўным персанажам гісторыі, які не ўтрымаў Рэч Паспалітую ад распаду. Музейшчыкі ў сваёй праграме імкнуліся даць рознабаковы партрэт караля і, падкрэсліваючы яго заслугі перад краінай, ставілі мэту ў нейкай ступені рэабілітаваць гэтую асобу ў вачах нашчадкаў. Сэнсавы ж націск музейнага аповяду аб Станіславе Аўгусце быў зроблены на чалавечых якасцях караля, на яго талентах і схільнасцях, на яго любоўных прыгодах.

Вёў тэатралізаваную праграму каралеўскі сакратар Станіслаў Трэмбецкі, ён жа знаёміў гледачоў з іншымі персанажамі – авантурыстам Казановай, расійскай імператрыцай, балерынай, мастачкай. Тыя, хто наведалі музей 12 красавіка, пагрузіліся ў атмасферу так званай “станіславоўскай эпохі” з характэрнай для яе культурай размоў і бальных прыярытэтаў.

Па заканчэнні дзеяння гледачы анімацыі доўга не разыходзіліся: абмяркоўвалі, выказвалі свае думкі, фатаграфаваліся з героямі. Большая частка аўдыторыі была ў захапленні ад убачанага: уразіла наватарства формы існавання наведвальнікаў у музеі, сумяшчэнне музейнай прасторы – інтэр’ераў, экспазіцый і тэатра, вельмі спадабалася ігра актораў, заўважым, непрафесійных, якімі выступілі маладыя таленавітыя супрацоўнікі музея. Гледачамі была станоўча адзначана роля і падборка музыкі ў пастаноўцы, а інтэраўктыўны прыём – запрашэнне на танец і дэгустацыя, на думку наведвальнікаў, і былі той “вішанькай на торце”. Самымі ж каштоўнымі словамі, выказанымі людзьмі, для аўтараў і герояў анімацыі былі словы ўдзячнасці: “Мы цудоўна правялі час у музеі”.

Музейныя супрацоўнікі натхніліся поспехам прэм’еры і вырашылі прапанаваць жыхарам Гродна яшчэ некалькі паказаў сваёй анімацыі.

Як калісьці Станіслаў Аўгуст Панятоўскі для кола сваіх аднадумцаў праводзіў “чацвярговыя абеды”, так Гродзенскі гісторыка–археалагічны музей прапануе для аматараў гісторыі і мастацтва чацвярговыя каралеўскія вечарыны.

Па чацвяргах – 24 красавіка, 8 і 15 мая – ў Новым замку ў 19.00 будзе адбывацца анімацыйная праграма для дарослых “Nominis umbra” (“Цень імя”). Запрашаюцца і асобныя наведвальнікі, і ўжо арганізаваныя групы.

Даведкі па тэлефонах: 74-33-60, 73-05-24.


Читайте также:

  1.  prosta

    0

    0

    Выдатна! Цяпер можна спланаваць прыемны чацвярговы вечар! Дзякуй музею, абавязкова наведаем!

  2.  developer

    0

    0

    Iдэя мне падабаецца! Вельмi добра! Трэба ведаць гiсторыю роднага горада.

  3.  daspisch

    0

    0

    На каком языке была постановка?

  4.  GERON-1987

    0

    0

    @ daspisch:
    на рускай мове.

  5.  daspisch

    0

    0

    @ GERON-1987:
    спасибо, надо будет сходить.

  6.  Dimi

    0

    0

    кто был ?как интересно ?

  7.  GERON-1987

    0

    0

    @ Dimi:
    да.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.