У чацвер 17 верасня ў Гродна адбудзецца першая у гісторыі інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 года. У праграме акрамя інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 году ў Гродна, якая мае назву «На крок ад заўтра» і ўзяць удзел у якой зможа ўзяць кожны прысутны, таксама прэзентацыя унікальных фота з гісторыі міжваеннай Гародні, музычна-вершаванае прадстаўленне «Сага пра Гародню» па матывах гарадзенскай лірыкі першай паловы ХХ ст.

Адбудзецца і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі «круглы стол», удзел у якім возьмуць беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне:

  • Якое месца занялі вераснёўскія падзеі 1939 года ў беларускай гісторыі?
  • Якое значэнне мелі гэтыя падзеі для гісторыі Другой Сусветнай вайны?
  • Ці можна разглядаць падзеі 17 верасня ў адрыве ад савецкіх рэпрэсій 30-50-х гадоў?
  • Мы кажам вызваленне ці акупацыя Беларусі, разважаючы над наступствамі верасня 1939 года для гістарычнага лёсу беларускага народу?
  • Ці можа беларуская ацэнка гэтых падзеяў адрознівацца ад польскага погляду на 1939 год?

Свае даследаванні і погляд на падзеі 70-і гадовай даўніны ў Беларусі прадставяць, між іншых, Алесь Смалянчук «Камуністычныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Верасень 1939-чэрвень 1941 гг»; Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч «Гародня і гарадзенцы ў вераснёўскіх падзеях 1939 года»; Дзмітры Люцік «Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі. 17-25 верасня 1939 года»; Андрэй Пачобут «Абарона Гародні ў верасні 1939 года»; Антон Астаповіч «Ушанаванне памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій», ды інш.

Запрашаюцца усе ахвотныя.

Чацвер, 17 верасня, Гродна, 18.30 па адрасе: вул. Будзёнага 48а, памяшканне ТАА «Палоніка» (зала ў дворыку будынка)


Читайте также:

  1. stn stn

    0

    0

    Моя бабушка говорила, что не было никакого объяднання братских народау.
    Никто не приветствовал советскую власть.
    Только бомжи и пьяницы повылезали из подворотен,
    с криками ура.

  2.  Нельсон Мандела

    0

    0

    Так ведь нету никаких «братских народов».
    Это культивируемый миф.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.