• Юныя гарадзенцы намалююць "Новы Свет"

    • 41
    • 10 сентября 2009, 17:40
    • ГроднокультураакцияискусствоНовы Свет

    Мастацкі пленэр "Новы Свет вачыма дзяцей" пройдзе 12 верасня ў раёне "Новы Свет". Пленэр пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасці і непаўторнасці, вядомых асобах, якія тут жылі. Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, ўдзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі прымуць удзел у конкурсе. Журы, якое будзе складацца з жыхароў Новага Света, гісторыкаў і мастакоў, вызначыць найлепшыя малюнкі, а іх аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца пад час адкрыцця выставы на пачатку лістапада. Яна будзе складацца з малюнкаў зробленых у час пленэра, сучасных і старых фотаздымкаў Новага Света і разнастайных рэчаў ад жыхароў гэтага раёна. Кожны наведвальнік выставы зможа атрымаць памятныя паштоўкі з малюнкамі, зробленымі ўдзельнікамі пленэра. Каб узяць удзел у мерапрыемстве не абавязкова быць геніяльным мастаком - галоўнае мець пры сабе жаданне маляваць і любоў да свайго горада, яны абавязкова ўвасобяцца ў што-небудзь прыгожае, няхай і не ўсім зразумелае. І адзін нюанс: пленэр для дзяцей! Калі вы афіцыйна ўжо не ў дзіцячым узросце, але адчуваеце сябе дзіцём ці маеце дзяцей – прыходзьце ўсе разам! Толькі папярэдне варта патэлефанаваць да Юлі (+375 29 280 09 14 ) ці Віталя (+375 29 786 79 33) і паведаміць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у пленэры, а мы вам скажам дзе і ў колькі сустракаемся. Нават калі вы не маеце алоўкаў, пэндзляў, фарбы ці паперы – гэта не перашкода і не нагода, каб не прыходзіць. Скажыце, і мы знойдзем для вас усё неабходнае. Да сустрэчы на пленэры ў Новым Свеце! Маладыя гарадзенцы, сябры  і валантэры “Цэнтра “Трэці Сектар” .

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 1

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости