• Хакейны "Неман" сустрэўся с заўзятарамі

    • 30
    • 03 марта 2014, 11:44
    • Гродноновостиспортмова
    Хакейны "Неман" сустрэўся с заўзятарамі

    Напярэдадні гульняў плэй-оф АЧБ па хакеі, 2 сакавіка ў 14.30, як і анансавалася раней, ў Лядовым палацы прайшла сустрэча кіраўніцтва і гульцоў хакейнага клуба Нёман і заўзятараў.  Сустрэча вызвала цікавасць ў гродзенцаў, зала прэс-цэнтра была паўнюткай. Сярод ўсіх прысутнічала шмат асоб жаночага полу, што радасна, дзяцей. Нёман сапраўды папуляпная каманда!

    На стале красаваўся Кубак пераможцаў рэгулярнага чэмпіянату па хакеі 2013-2014 гг.

    Спачатку старшыня праўлення клуба спадар Анатоль Міхайлавіч Варывончык падзякаваў за падтрымку і распавёў пра паўсядзенныя справы клуба, галоўны трэнер спадар Сяргей Міхайлавіч Пушкоў таксама адзначыў добрую падтрымку ў час хатніх гульняў і на выездзе, калі гродзенцаў прыязджае больш, чым ёсць сваякоў, сяброў, знаёмых ў ХК Юнацтва (Мінск), і распавёў пра падрыхтоўку да гульняў накаут-раўнда. Затым кіраўніцтва і гульцы адказвалі на пытанні прысутных аматараў хакея. А цікавасць вызвалі як пытанні мэтазгоднасці далейшага ўзаемадзеяння з ХК Дынама-Мінск ў якасці фарм-клуба, кадравага састава на гульні плэй-оф і падрыхтоўкі каманды да іх жа, удакладненне момантаў адной з гульняў, так і мажлівасць выдзялення аўтобуса за кошт клуба хоць на адну з выязных гульняў Нёмана (у прыватнаці хоць бы толькі для дзяўчат у гонар жаночага Свята і хоць бы на 70% за кошт клуба на гульню 8 сакавіка ў Брэсце супраць ХК Брэст (у чым спадаром Варывончыкам было было адказана з-за матэрыяльнага становішча)), а таксама вельмі важныя для ўсіх аматараў спорту і заўсёды цяжка рэалізуемыя беларускімі клубамі на практыцы маркетынгавыя пытанні. Дарэчы, адзін з прадстаўнікоў кіраўніцтва (нам.старшыні праўлення Мікалай Аркадзьевіч Левановіч) на пытанне пра афіцыйны сайт паабяцаў, што з наступнага сезона будзе новы сайт ХК Нёман, які стане "бомбай" ў сэнсе афармлення, падачы матэрыяла, напоўненнасці і г.д., і нават будзе лепшы, чым у хакейнага мінскага "Дынама". Што датычыцца больш актыўнай рэкламы клуба ў горадзе, правядзення прома-акцый, рознага кшталту конкурсаў, гульняў, продажу атрыбутыкі, рознай прадукцыі ад імя і пад маркай ХК Нёман ў шматлікіх гандлёвых кропках горада і г.д., то гэтыя моманты, як удалося зразумець, зараз не з'яўляюцца прыярытэтнымі для кіраўніцтва за-за цяжкасцей перш-наперш з матэрыяльнымі сродкамі, якія неабходны для арганізацыі ўсяго вышэйпералічанага. Хаця як усё ў далейшым будзе стасавацца з указам №191 прэзідэнта Беларусі "аб аказанні падтрымкі спартовым арганізацыям і клубам", паглядзім. Згодна сз ім клубы павінны да 2015 года выйсці на 50% акупнасці. Пытанне іміджа і павелічэння колькасці аматараў хакея і непасрэдна ХК Нёман сярод гарадзенцаў для чэмпіёна Беларусі зараз не на першым месцы, тым больш што на плэй-оф білеты заўсёды размятаюцца самі сабой. Што ж, час пакажа, ці маглі б вышэйназваныя мерапрыемствы з'яўляцца своеасаблівай прынадай для прыхільнікаў хакея, а таксама "падушкай бяспекі" для падтрымання высокай наведвальнасці гульняў ў любы перыял жыццядзейнасці клуба. Гульцы атрымалі ў свой адрас вельмі добрае, змястоўнае, шчырае пажаданне на адказныя вясеннія гульні ад аднаго с прысутных фанатаў.

    Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя - перш-наперш дзеці - змаглі атрымаць сувеніры ад клуба, сфатаграфавацца альбо прыватна пагутарыць з гульцамі, папрасіць у іх аб аўтографе.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • За пять лет LIDBEER стал одним из самых ожидаемых событий года. 2019 год – юбилейный для фестиваля, поэтому open air удивит своим масштабом.

    Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    В преддверии нового учебного года МВД традиционно проводит специальное комплексное мероприятие по предупреждению детского травматизма на дороге «Внимание – дети!»

    24 августа, в 13:10 на проспекте Клецкова произошло ДТП с участием двух «немцев».

    Неизменным местом проведения масштабных, запоминающихся и, безусловно, ожидаемых мероприятий стал Августовский канал

    С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Все новости