• “Гродзенская Троя” - ўнікальная выстава Гісторыка-археалагічнага музея

    • 21
    • 28 февраля 2014, 09:37
    • Гроднособытиямузейвыставки
    “Гродзенская Троя” - ўнікальная выстава Гісторыка-археалагічнага музея

    У Старым замку пачала працу выстаўка, прысвечаная археалагічнаму вывучэнню Гродна, дзе прадстаўлены 645 экспанатаў, якія адлюстроўваюць развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага горада. _ Пісьмовая гісторыя Гродна налічвае 887 гадоў. Аднак гэтых дадзеных недастаткова, каб асвятліць пачатковыя старонкі жыцця горада. Крыніцы настолькі стрыманыя ды нешматлікія, што доўгі час заставалася пад пытаннем лакалізацыя самога паселішча, у якім кіравалі ўзгадваемыя летапісам “гарадзенскія” князі. Спрэчкі даследчыкаў працягваліся да часу сенсацыйных археалагічных адкрыццяў у 1932 г., калі Юзаф Ядкоўскі, падобна Генрыху Шліману з яго Трояй, раскапаў на Замкавай гары летапісны Горадзен. Археалогія – гісторыя, узброеная рыдлёўкай, – дазволіла гарадзенцам стаць сведкамі паўсталага з зямлі мінулага, якое стагоддзямі хавалася пад іх нагамі. За перыяд археалагічных даследаванняў Гродна з 1931 па 2013 г. быў назапашаны багаты матэрыял, які складаецца з некалькіх соцень тысяч прадметаў. Толькі невялікая колькасць – 645 экспанатаў – прадстаўлена на выстаўцы з мэтаю адлюстравання развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага горада. Самыя маштабныя археалагічныя працы праводзіліся на Замкавай гары, дзе былі выяўлены розначасовыя мураваныя аб’екты. Найбольш значныя з іх прадстаўлены на арыгінальных планах і фотаздымках. Гэта княскі палац, Ніжняя царква, фрагмент абарончай сцяны, якія датуюцца ХІІ ст., драўляная забудова ХІІ–ХІV стст. Жыццё сярэднявечных гарадзенцаў паказана за кошт рэчаў, якімі яны карысталіся: упрыгажэнні, прадметы раскошы, культу, прылады працы, цацкі. Унікальнымі сярод іх з’яўляюцца залаты пярсцёнак з гранатам ХІІІ–ХІV стст., шахматная ладдзя ХІІ ст., фрагмент маёлікавай падлогі Ніжняй царквы, прадметы хрысціянскага культу. З моманту свайго з’яўлення ў сутоцы Нёмана і Гараднічанкі Гродна стаў важным гандлёвым цэнтрам. Горад славіўся майстэрствам сваіх ювеліраў, шаўцоў і кастарэзаў. Прыцягваюць увагу каменныя ліцейныя формы, прыгожа аздоблены скураны абутак, касцяныя грабяні і накладкі. На багаты, размешчаны на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў горад здзяйснялі напады шматлікія ворагі, аб чым сведчаць знаходкі вайсковага рыштунку і зброі: шпоры, цуглі, спражкі, наканечнікі стрэл і коп’яў, арбалетныя балты і даволі рэдкія кісцяні, булавы. Тут знойдзена засцерагальнае кальцо для стральбы з лука – адзіная на тэрыторыі Беларусі знаходка. У археалагічным вывучэнні гістарычнага цэнтра Гродна вылучаецца вуліца Вялікая Траецкая, дзе выяўлены развалы кафляных печаў, манетны скарб і знойдзена адзіная ў горадзе майстэрня ганчара. Наступныя старонкі жыцця гарадзенцаў ХIV–XVIIIстст. былі адкрытыя за кошт пашырэння даследаванняў новых аб’ектаў (былы езуіцкі калегіум, Савецкая плошча, Новы замак), дзе зроблены значныя адкрыцці і знойдзены каштоўныя рэчы, сярод якіх прыцягвае да сябе ўвагу талерка, упрыгожаная біблейскім сюжэтам “Адам і Ева ў раі” – адзіны прадмет такога тыпу ў Беларусі. Археалагічнае вывучэнне Гродна працягваецца, пашыраецца прасторавы і часавы гарызонт гісторыі нашага горада. Культурны слой, які ўтвараецца прадуктамі жыцця сучасных людзей, з цягам часу таксама стане прадметам даследавання навукоўцаў. Урачыстае адкрыццё выстаўкі "Гродзенская Троя" адбудзецца 27 лютага ў 16.00. Уваход вольны.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 1

  • В 2016 году в Министерстве обороны был разработан план повышения мотивированности при прохождении срочной военной службы и службы в резерве. Некоторые предложения уже реализованы: например, приоритет...

    Днем 16 августа в пункте пропуска «Каменный Лог» 67-летняя гражданка Российской Федерации почувствовала резкое недомогание. Женщина начала терять сознание и задыхаться

    В Гродно суд вынес приговор троим учащимся училища олимпийского резерва. Их обвиняли в злостном хулиганстве, а также в грабежах. Сторона обвинения говорила о том, что в училище существовала своеобразная...

    За оскорбление должностного лица при исполнении им служебных полномочий жители Гродненской области поплатились «рублем»

    В этом материале мы расскажем вам, как теперь жить с новым s13.ru, почему некоторым пользователям нельзя комментировать, как залогиниться и чего ждать в будущем.

    Родители школьника, которого обвинили в том, что он заставлял малолетних детей совершать сексуальные действия со своей сестрой, решили рассказать, почему они не согласны с расследованием.

    Вчера несовершеннолетний взял у отца автомобиль и совершил на нем ДТП.

    Все новости