• Гарадзенскія гісторыкі лічаць, што анёл-флюгер павінен вярнуцца на вежу Фарнага касцела

    • 316
    • 18 февраля 2014, 15:55
    • Гродноссылкиисторияинтересно знатьпамятники архитектурыреставрациямова
    Гарадзенскія гісторыкі лічаць, што анёл-флюгер павінен вярнуцца на вежу Фарнага касцела

    Зусім нядаўна пробашч гродзенскага Фарнага касцёла ксёндз Ян Кучынскі даў інтэрв’ю газеце “Вячэрні Гродна”, у якім расказаў аб абставінах зняцця з вежы Фарнага касцёла аднаго з анёлаў. Адбылося гэта яшчэ ў 2009 годзе. Далей паважаны айцец сцвердзіў, што вяртаць анёла на вежу храма немэтазгодна, бо ён не стары і з’явіўся там толькі ў 1930-х гг. Тым больш, што выява анёла пад крыжам не адпавядае канонам касцёла. Даказаць адваротнае спрабуе harodnia.com.

    На якіх фактах грунтуюцца выказванні пробашча, сказаць цяжка. Паколькі вядомы большасці краязнаўцаў іканаграфічны матэрыял дазваляе адназначна сцвердзіць, што анёлы-флюгеры на Фарным касцёле бачныя як мінімум з сярэдзіны XIX ст. Іх можна разгледзець і на малюнку Н. Орды і на здымку фатографа Штумана (1860-я гг.).

    Больш таго, даследчык мастацкіх вырабаў з металу Любоў Зорына распавядае, што ў самым канцы XIX ст. анёлы ўжо спускаліся на зямлю, дзе былі адрамантаваныя майстрам Ігнаціем Сіліневічам (Любовь Зорина. Художественный металл в Гродно. Гродно, 2012. С. 58). А паколькі ніякіх сур’ёзных работ на Фарным касцёле ў першай палове XIX стагоддзя не праводзілася, то цалкам можна дапусціць, што анёлы з’явіліся на храме не ў 1930-х гг., і нават не ў 19 ст., а разам з прыбудовай верхняй часткі вежаў храма майстрам Хрысціянам Бурманам ў 1752 г. Тым больш, што анёлы цалкам адпавядаюць барочнай эстэтыцы той эпохі і з’яўляюцца “частым госцем” на вежах храмаў. Гэта, напрыклад, катэдральны касцёл у Быдгашчы, Петрапаўлаўскі сабор у Пецярбургу, шматлікія храмы Італіі… Паўсюль там сваіх анёлаў берагуць і захоўваюць, пяшчотна адрэстаўраваўшы вяртаюць на храм.

    Анёлы на здымку часоў германскай акупацыі, каля 1916 г. Адсутнасць анёла-флюгера змяняе архітэктурнае аблічча храма і таксама не павінна заставацца па-за ўвагай адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны чыноўнікаў. А галоўная задача гродзенцаў – пры спрыянні касцёла хутка сабраць грошы і прафінансаваць вяртанне анёла на яго належнае месца, каб са сваім калегай з другой вежы і далей захоўваў нашу каханую Гародню ад напасцяў.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 16

  • В 2016 году в Министерстве обороны был разработан план повышения мотивированности при прохождении срочной военной службы и службы в резерве. Некоторые предложения уже реализованы: например, приоритет...

    Днем 16 августа в пункте пропуска «Каменный Лог» 67-летняя гражданка Российской Федерации почувствовала резкое недомогание. Женщина начала терять сознание и задыхаться

    В Гродно суд вынес приговор троим учащимся училища олимпийского резерва. Их обвиняли в злостном хулиганстве, а также в грабежах. Сторона обвинения говорила о том, что в училище существовала своеобразная...

    За оскорбление должностного лица при исполнении им служебных полномочий жители Гродненской области поплатились «рублем»

    В этом материале мы расскажем вам, как теперь жить с новым s13.ru, почему некоторым пользователям нельзя комментировать, как залогиниться и чего ждать в будущем.

    Родители школьника, которого обвинили в том, что он заставлял малолетних детей совершать сексуальные действия со своей сестрой, решили рассказать, почему они не согласны с расследованием.

    Вчера несовершеннолетний взял у отца автомобиль и совершил на нем ДТП.

    Все новости