• Навучальны курс MediaStudio запрашае гарадзенцаў

    • 211
    • 03 февраля 2014, 13:06
    • ГродноновостиинтернетобразованиеГродноинтернетновостипрезентацияГроднаШМЖШкола маладога журналістакурсыадукацыяобразованиеуслуги
    Навучальны курс MediaStudio запрашае гарадзенцаў

    Не ведаеш што рабіць са здымкамі, якія грузам ляжаць у тваім камп’ютары? Хочаш рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя відэаролікі? Хочаш спазнаць мноства цікавых інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі і візуалізацыі інфармацыі? Тады запрашаем узяць удзел у эксклюзіўным навучальным курсе MediaStudio-2014! MediaStudio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год). Першасная адукацыя значэння не мае. _ Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках: - інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных; - фотажурналістыка; - здымкі і мантаж відэа.   Курс “Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём разнастайнай інфармацыі. Вы даведаецеся, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы, пазнаёміцеся з сэрвісамі і інструментамі, якія дазваляюць візуалізаваць тое, што вас цікавіць і чым вы займаецеся: гісторыю ўласнай сям’і, дзейнасць сваёй фірмы або арганізацыі і г.д. Пажадана мець ноўтбук. Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку  здымкаў на сваім камп’ютары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю, навучацца рабіць фотарэпартажы для СМІ. Пажадана мець уласны фотаапарат. На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх  здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя ролікі і фільмы. Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа для СМІ. Пажадана мець уласны ноўтбук і тэхніку, якая здольная здымаць відэа. Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова.   Тэрмін навучання: сакавік-чэрвень 2014 года. Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час. У межах кожнага з курсаў MediaStudio прадугледжаныя таксама два аднадзённыя трэнінгі. Кошт навучання на адным курсе складае 300 тысяч беларускіх рублёў. Калі вы абіраеце 2 курсы, то кошт навучання за два курсы складае 500 тысяч, калі тры курсы – 600 тысяч рублёў. Перавагамі MediaStudio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу. Вядучымі курса з’ўяляюцца практыкі з вялікім досведам працы, якія валодаюць тэхналогіямі інтэрактыўнага навучання. Запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ на ўдзел вы можаце анлайн або падчас прэзентацыі праекта MediaStudio. Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў 19.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (другі паверх). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:  8 (029) 587-43-90 (Інга) і email: mediastudio.hrodna@gmail.com

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 11

  • В 2016 году в Министерстве обороны был разработан план повышения мотивированности при прохождении срочной военной службы и службы в резерве. Некоторые предложения уже реализованы: например, приоритет...

    Днем 16 августа в пункте пропуска «Каменный Лог» 67-летняя гражданка Российской Федерации почувствовала резкое недомогание. Женщина начала терять сознание и задыхаться

    В Гродно суд вынес приговор троим учащимся училища олимпийского резерва. Их обвиняли в злостном хулиганстве, а также в грабежах. Сторона обвинения говорила о том, что в училище существовала своеобразная...

    За оскорбление должностного лица при исполнении им служебных полномочий жители Гродненской области поплатились «рублем»

    В этом материале мы расскажем вам, как теперь жить с новым s13.ru, почему некоторым пользователям нельзя комментировать, как залогиниться и чего ждать в будущем.

    Родители школьника, которого обвинили в том, что он заставлял малолетних детей совершать сексуальные действия со своей сестрой, решили рассказать, почему они не согласны с расследованием.

    Вчера несовершеннолетний взял у отца автомобиль и совершил на нем ДТП.

    Все новости