У аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага распачала работу чарговая выстава з цыкла “Дакрануццца да гісторыі”.

DSC_9632

На гэты раз арганізатары адышлі ад традыцыі дэманстраваць друкаваныя антыкварныя экспанаты. Цяпер перавага аддадзена прадметам матэрыяльнай культуры. На выставе “Матэрыяльная культура Гродзеншчыны мінулых стагоддзяў” дэманструюцца розныя рэчы, прадметы побыту, прылады працы мінулых гадоў, якія выраблялі і якімі карысталіся нашы продкі. Выстава носіць пераважна этнаграфічны характар. На ёй прадстаўлены прадметы матэрыяльнай культуры простага люду, які ў сваёй большасці насяляў Панямонне. 

Экспазіцыя ладзіцца з прыватных калекцый Януша Паруліса і Аляксандра Сявенкі, а выяўленыя экспанаты прэзентуюцца ў агульнапрынятай сістэме – гэта кераміка, кавальства, дрэваапрацоўка, пляценне з прыродных матэрыялаў, ткацтва і вышыўка, іншыя прадметы побыту.

DSC_9621

Прадстаўнічым атрымаўся раздзел выставы, прысвечаны кераміцы Панямоння. Сярод разнастайных ганчарных вырабаў у беларускім народным побыце пераважаў традыцыйны гаспадарчы посуд: гаршкі, гладышы, збанкі, бабачнікі, міскі, талеркі, глякі і інш.  Амаль усе названыя рэчы маюцца на выставе.

Тут ёсць цікавы глазураваны збанок з ляпнымі ручкамі, выраблены архаічным кальцавым налепам з наступнай даводкай яго на ганчарным крузе. Уражвае характэрнае аблічча чорназадымленай керамікі – вельмі старажытнай, таксама амаль архаічнай. Яе разнавіднасцю з’яўляецца чорнаглянцавая кераміка, узоры якой таксама прадстаўлены на выставе. Паходзіць яна з мястэчка Поразава Свіслацкага раёна.

Вялікая колькасць рэчавага матэрыялу мінулых стагоддзяў сведчыць пра развіццё асобага віду керамікі – кафлярства. Цікавыя ўзоры кафлі, знойдзеныя нашымі калекцыянерамі падчас розных земляных работ і старанна захаваныя імі, прадстаўлены на выставе.

IMG_7479

Значнае месца ў экспазіцыі займае кавальства. Асартымент каваных вырабаў уражвае сваім багаццем і разнастайнасцю. Здаўна ў гарадах і вёсках Панямоння кавалі шматлікія гаспадарчыя прылады працы, бытавыя прадметы, зброю, рыштунак конніка і каня (страмёны, шпоры, цуглі, падковы). Кавалём вырабляліся кавальскія інструменты, земляробчыя прылады працы, інструменты для апрацоўкі дрэва, прадметы бытавога і гаспадарчага прызначэння.

Апрацоўка дрэва прадстаўлена рознымі прыладамі працы,  посудам, прадметамі хатняга ўжытку. Большасць традыцыйных драўляных вырабаў, характэрных для народнага побыту беларусаў, уражвае сваёй грунтоўнасцю, масіўнасцю, першабытнай суровасцю. Вырабляліся яны пераважна ў даўбана-разьбяной тэхніцы, якая склалася ў незапамятныя часы і захавалася амаль без зменаў. Такія вырабы прысутнічаюць на выставе; напрыклад – розных памераў начоўкі.

Значнае месца на выставе займаюць прадметы, звязаныя з жаночай працай, перш за ўсё – з прадзеннем і ткацтвам. Гэта прасніцы і калаўроты, канструктыўна вырашаныя народнымі майстрамі вельмі дасканала.

Аб’ёмная скульптурная разьба прадстаўлена выдатным экзэмплярам разной каплічкі неагатычнага выгляду, якая ахоўвае Распяцце (Укрыжаванне).

IMG_7502

Тыпова народным з’яўляецца мастацтва вырабу розных рэчаў з такіх даступных і танных матэрыялаў, як салома, лаза, лыка, чарот. Дадаткова нярэдка ўжываліся карані хвойных дрэў, вельмі гнуткія і трывалыя. Салома прыдатная для вырабу самых розных рэчаў як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння, чым здавён карысталіся нашы продкі. З саломы плялі розныя гаспадарчыя вырабы: ад маленькіх скрыначак да вялікіх кублоў, куды ссыпалі зерне і муку. Посуд сярэдняга памеру дэманструецца на выставе. Развіта на Гродзеншчыне і лозапляценне. Яно было цалкам накіравана на задавальненне бытавых патрэб. На выставе прадстаўлены цудоўная калыска, этажэрка і многае іншае.

Цікавым атрымаўся раздзел экспазіцыі, прысвечаны народнаму ткацтву. Ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. Традыцыі ручнога ткацтва захоўваліся на Панямонні яшчэ ў 2-й палове ХХ стагоддзя.

Асноўныя віды народных тканін, якія распаўсюджаны на Гродзеншчыне – гэта ручнікі, абрусы, посцілкі і дываны. Народныя тканіны Панямоння маюць свае выразныя рэгіянальныя асаблівасці, характэрныя мастацкія рысы, якія вылучаюць іх сярод тканін іншых рэгіёнаў Беларусі.

Важнае значэнне ў народнай абраднасці жыхароў Панямоння меў тканы, ці вышываны ручнік. На выставе прысутнічаюць розныя тыпы тканых ручнікоў, упрыгожаных арнаментам і вышыўкай.

IMG_7520

У мінулым шырока былі распаўсюджаны вельмі разнастайныя па кампазіцыі і ўзорах посцілкі, выкананыя ў тэхніцы двухбаковага перабору па чорнай ці белай аснове. Менавіта прыклад такіх посцілак, тканых “на 40 і больш жыўцоў” маецца на выставе. Паходзяць посцілкі з в. Замасцяны Шчучынскага раёна.

Вяршыняй майстэрства ткачых і вышывальшчыц з’яўляецца народнае адзенне. На выставе дэманструецца жаночая сукенка, пашытая з льнянога палатна натуральнага колеру і ўпрыгожаная арнаментам.

Традыцыйная беларуская вышыўка прадстаўлена на ручніках і абрусах. Ёсць на выставе вышываныя карціны, большасць якіх выканана ў пасляваенны час гладдзю і крыжыкам. І хоць адносіны да гэтага віду вышыўкі неадназначныя, яна была вельмі распаўсюджана ў мінулым.

Іншыя прадметы побыту, прылады працы і начынне, якія экспануюцца на выставе – вага, бязмен, прасы, латунны чайнік, самавар, маслабойка і многае-многае другое – каля трохсот прадметаў.

Ну і, канечне ж, на выставе многа фотаздымкаў з калекцыі Аляксандра Сявенкі, якія могуць расказаць многае пра жыццё і быт жыхароў Панямоння.

Выстава працуе ў аддзеле мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Даведкі па тэл. 77 20 86.


Читайте также:

  1. licvin licvin

    0

    0

    выдатна!

  2.  Va_bor1

    0

    0

    На вул Лермантава у Гародни есць таксама прыватны музей и экспанатау там значна больш.

  3.  skald

    0

    0

    @ Va_bor1:
    На Лермонтова и есть музей Януша Парулиса (на второй фотографии) — интереснейшего человека, историка,просто собеседника, до фанатизма преданного Гродно и истории города. Помочь бы отцам города этому удивительному человеку!

  4.  maninbox

    0

    0

    Ой, ну и ошибок!
    «…дакрануццца…», «ручнік»
    Далее ищите сами.

  5.  dzuz1977

    0

    0

    зато преданные беларускай мове
    выучите язык беларусы
    , а потом разглогольствуйте

  6.  skald

    0

    0

    dzuz1977 :

    зато преданные беларускай мове
    выучите язык беларусы
    х,,,,, а потом разглогольствуйте

    ………………………………………..
    Работа над ошибками.
    Разглогольствуйте…Раз — приставка, глагол — корень. Поэтому писать надо разглАгольствуйте…
    После «выучите язык», перед «беларусы» нужна запятая, потому что это это обращение…
    Так что, русский dzuz1977 х,,,, учите русский язык, а потом разглагольствуйте.)))

  7.  Va_bor1

    0

    0

    skald :

    dzuz1977 :

    зато преданные беларускай мове
    выучите язык беларусы
    ,,,,, а потом разглогольствуйте

    ………………………………………..
    Работа над ошибками.
    Разглогольствуйте…Раз – приставка, глагол – корень. Поэтому писать надо разглАгольствуйте…
    После “выучите язык”, перед “беларусы” нужна запятая, потому что это это обращение…
    Так что, русский dzuz1977 , учите русский язык, а потом разглагольствуйте.)))

    рЭспект!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.