Бусел на балконе у цэнтры Гароднi

Гарадзенец, які жыве ў цэнтры горада на вуліцы Ажэшкі, распавёў, што дзве апошнія вечары запар да яго на балкон прылятае … белы бусел! Пасля шчодрага пасілку з рыбы, які яму забяспечвае гаспадар балкону (бусел хапае ежу дзюбаю ў паветры), птушка застаецца на ўсю ноч, а з самага ранку адлятае ў невядомым кірунку. Цікава, што бусел акальцаваны.

2009-08-10_105143.jpg

Гарадзенец непакоіўся, каб у птушкі не ўзніклі праблемы з яго суседзямі, бо зразумела, што пасля сябе бусел пакідае не толькі прыемныя ўспаміны, але і памёт.

Адкуль жа можа прылятаць дзікая птушка, якая амаль не баіцца чалавека? Пасля кароткага роздуму мы вырашылі, што гэта, хутчэй за ўсё, адзін з заапаркаўскіх гадаванцаў, якому не падрэзалі махавыя пер’і. Да заапарку зусім блізка – метраў 500, не больш.

Другая магчымасць – гэта сапраўды дзікая птушка, якая выпадкова трапіла ў горад і шчасліва знайшла бяспечны начлег у самым цэнтры Гродна. Да бліжэйшага гнязда белага бусла ў наваколлі гораду (напрыклад, у Грандзічах, Лапенках або Русоце) па прамой 2-3 км. Для птушак, гэта, канешне, не адлегласць. Але як бусел трапіў у горад і чаму вяртаецца сюды?

На гэтыя пытанні пакуль няма адказу. Звычайна ў трэцяй дэкадзе жніўня белыя буслы адлятаюць ад нас на зімоўку. Шлях у беларускіх птушак няблізкі – зіму яны праводзяць аж у Паўднёвай Афрыцы. Таму, калі апераны госць у хуткім часе прыпыніць свае візіты на гасцінны балкон, хутчэй за ўсё гэта быў дзікі белы бусел. Калі ж і ў верасні будзе залятаць да свайго сябра-чалавека, птушка гэта з заапарку.

Таму пачакаем працягу гэтай незвычайнай гісторыі.

//Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.


Читайте также:

  1.  RockeR

    0

    0

    Файны буслік. Дайце яшчэ фотаздымкаў.

  2.  SGM

    0

    0

    Вчера вечер прождали в засаде — не прилетел. Наверное, устроил разгрузочный день…

  3.  Toreador

    0

    0

    SGM :

    разгрузочный день…

    s13 :

    не ўзніклі праблемы з яго суседзямі, бо зразумела, што пасля сябе бусел пакідае не толькі прыемныя ўспаміны, але і памёт.

    Разгрузился у соседей)

  4.  dm_p

    0

    0

    Toreador :

    SGM :
    разгрузочный день…
    s13 :
    не ўзніклі праблемы з яго суседзямі, бо зразумела, што пасля сябе бусел пакідае не толькі прыемныя ўспаміны, але і памёт.
    Разгрузился у соседей)

    хых)))

  5.  bystander

    0

    0

    Гэта бусел-шпiён. Прыляцеу «разгружацца» з Iмпiрыялiстычнай Польшчы у краiну Праклятага Крававага Ражыма

    😀

  6.  Tony Gabano

    0

    0

    Зачотны буслiк! Прысмакавауся сабе на балкончыку… У врэмена крызiса всiм хочацца падъесцi i буслiкам таксама.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.