• Куды прывялі пошукі брукаванкі з кляймом гарадзенскага магістрату?

    • 16
    • 20 ноября 2013, 12:27
    • Гродновластьмузеймова
    Куды прывялі пошукі брукаванкі з кляймом гарадзенскага магістрату?

    Чым скончылася гісторыя пра тое, як чыноўнікі з фотаапаратамі ездзілі па Горадні ў пошуках старажытных бардзюраў і бруку, высвятляў «Белсат». Навіну пра ініцыятыву гарадзенскіх чыноўнікаў газета «Вечерний Гродно» змясціла напрыканцы жніўня. Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі гарвыканкаму нават прасіў тады гарадзенцаў паведамляць праз тэлефон пра месцазнаходжанне гістарычных экзэмпляраў. Які вынік? У гарвыканкаме распавялі, што атрымалі ад гараджанаў з дзясятак тэлефанаванняў, пераважна пра месцы, якія чыноўнікі ўжо знайшлі самі. Праўда, некалькі чалавек прапаноўвалі наведацца на лецішчы начальнікаў, не называючы прозвішчаў і даючы прыкладныя адрасы. Адказныя за пошук брукаванкі на гэта не наважыліся, палічыўшы ўмяшаннем у прыватнае жыццё. Жыхары ж невялікіх дамоў, у дварах якіх знайшлася плітка, аддаваць яе адмовіліся, патрабуючы за парушэнне цэласнасці паверхні добраўпарадкаваць за кошт дзяржаўнага бюджэту ўвесь двор. Пра музей пад адкрытым небам думалі 3 гады Аксана Коханава, галоўная спецыялістка ў пытаннях музеяў і аховы гісторыка-культурнай спадчыны галоўнага ўпраўлення аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Гарадзенскага аблвыканкаму, распавяла нам, што ўсяго на вуліцах і падворках у цэнтры горада знайшлі 400 узораў, з якіх забралі 85 штук. Частку паклалі каля Новага замку, другую – хочуць выкарыстаць ля арт-цэнтру на вул. Горкага, які плануюць пабудаваць цягам некалькіх гадоў.

    Ідэя зрабіць музей пліткі пад адкрытым небам належыць гарадзенцу Аляксандру Місцюкевічу. Яшчэ ў 2010 годзе ён выказаў яе на старонках прэсы і даслаў свае прапановы ў гарвыканкам, бо баяўся за лёс тых нешматлікіх экзэмпляраў, якія яшчэ ляжалі пад нагамі ў гістарычным цэнтры гораду. Камунальнікі не ведаюць, каму прадалі каштоўную брукаванку Самы жорсткі ўдар па гістарычным пакрыцці вуліцаў прыпаў на час рэканструкцыі плошчы Савецкай і вуліцы Савецкай у 2006–2007 гадах. Варварскі дэмантаж бруку і бардзюраў 1930-х гадоў з кляймом гарадзенскага магістрату выклікаў шквал абурэння грамадскасці. Супраць выступіла нават газета «Советская Белоруссия». Каб суняць пратэсты, улады адгукнуліся на тагачасную прапанову Аляксандра Місцюкевіча і частку бардзюраў выклалі ля помніку маршалу Васілю Сакалоўскаму побач з вуліцаю Савецкаю. Мясцовым чыноўнікам вельмі хацелася зашыць вуліцу ў граніт, каб было што паказаць высокім гасцям са сталіцы падчас чарговага Фестывалю нацыянальных культураў. Брукаванку і бардзюры з кляймом «Magistrat Miasta Grodna» «выкарчоўвалі» пры дапамозе тэхнікі, яна ламалася і яе выкідалі, як непатрэбны хлам. Тагачасны начальнік аддзелу ЖКГ і добраўпарадкавання адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Аляксандр Архіпаў «суцяшаў»: непашкоджаныя экзэмпляры будуць выкарыстоўваць паўторна – іх выкладуць на тэрыторыі дзіцячых садкоў і арганізацыяў.

    А захоўваць мелі на базе прадпрыемства «Рамбудаўтадор», якое ўваходзіць у структуру Гарадзенскай гарадской ЖКГ. Аднак Віктар Левановіч, галоўны інжынер «Рамбудаўтадору», не памятае, каб да іх прывозілі брукаванку. Віктар Рачынскі, галоўны інжынер Гарадзенскай гарадской ЖКГ, тады яшчэ не працаваў на сваёй пасадзе, як і большасць сённяшніх ягоных калегаў з арганізацыі. Ён патлумачыў, што робяць пасля дэмантажу з матэрыялам, які можа быць выкарыстаны паўторна: «Калі замоўца – мы [Гарадзенская гарадская ЖКГ. – belsat.eu], ствараецца камісія і складаецца акт аб прыёме-перадачы «бэвэшнага» будаўнічага матэрыялу на базу «Рамбудаўтадору». І ўжо адтуль маюць права прадаваць насельніцтву». Працаўнікі гарвыканкаму не цікавіліся, ці засталіся дакументы аб перадачы або продажы брукаванкі насельніцтву і арганізацыям. У паперах маглі пазначацца канкрэтныя адрасы, што значна спрасціла б пошукі. Плітку магістрата кінулі ў драбілку і зрабілі асфальт Праз тры гады пасля рэканструкцыі вядомы гарадзенскі краязнавец Віктар Саяпін выпадкова заўважыў зваленыя ў кучу бардзюры, зробленыя «за польскім часам», на адцінку побач са скрыжаваннем вуліцаў Дзяржынскага і Дубка. Пра што адразу паведаміў журналістам.

    Тады высветлілася, што тэрыторыю дзеляць міжсобку два прадпрыемствы, у тым ліку ААТ «Будоўля», якое выконвала працы рэканструкцыі вуліцаў Савецкая і Ажэшкі. Аказалася, што непадалёк ад бардзюраў кінулі камяні з апораў Старога мосту, зробленыя ў Пецярбурзе ў 1903 і 1908 гадах. Як распавёў нам дырэктар ААТ «Будоўля» Павел Бузук, менавіта адсюль і бралі бардзюры з кляймом магістрата, каб выкласці іх ля помніку Сакалоўскаму. Куды ж падзелася рэшта? «Брукаванку «бэвэшную» мы здавалі «Рамбудаўтадору», і яны раздавалі яе: прыязджалі вайсковыя гарнізоны, забіралі і дзіцячыя сады», – патлумачыў Павел Бузук. Расколатыя ж экзэмпляры, паводле яго, хутчэй за ўсё трапілі на базу «Рамбудаўтадору» або РБУ-2 Гаррамбудтрэсту. Абедзве арганізацыі маюць драбілкі. «Усё, што ім завозілі, яны драбілі ды аддавалі ўжо ў выглядзе друзу. Крышаць і ў асфальт пускаюць». Два гады таму ААТ «Будоўля» пераехала на новае месца – у вёску Пушкары Гарадзенскага раёну. Забіраць з сабою зваленыя на папярэдняй тэрыторыі бардзюры ды іншыя каштоўныя рэшткі не сталі: «Тут і так ужо няма дзе праткнуцца на базе, няма дзе пакласці. Ну, вы ж разумееце – ну, куча старых бардзюраў, сто гадоў амаль! Мы вунь новыя бардзюры, што 10 гадоў праляжалі – вуліцы капаюць, а яны вывозяцца, выкідаюцца і на шчэбень драбняцца, каб на дарогу была аснова». Лёс старажытных матэрыялаў, якія пражылі яшчэ тры гады пасля злашчаснай рэканструкцыі, цяпер невядомы. //Аліна Кашкевіч, belsat.eu

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 6

  • За пять лет LIDBEER стал одним из самых ожидаемых событий года. 2019 год – юбилейный для фестиваля, поэтому open air удивит своим масштабом.

    Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    В преддверии нового учебного года МВД традиционно проводит специальное комплексное мероприятие по предупреждению детского травматизма на дороге «Внимание – дети!»

    24 августа, в 13:10 на проспекте Клецкова произошло ДТП с участием двух «немцев».

    Неизменным местом проведения масштабных, запоминающихся и, безусловно, ожидаемых мероприятий стал Августовский канал

    С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Все новости